ПА́ПСТВА,
рэлігійна-палітычны цэнтр каталіцызму, які ўзначальвае nana рымскі. Узнікла ў 5 ст. на базе Рым. епіскапства. У 756 атрымала ад караля франкаў Піпіна Кароткага землі вакол Рыма і папа стаў свецкім гасударам, уладальнікам Папскай вобласці і інш. тэрыторый. У сярэднія вякі П. вяло барацьбу за перавагу царк. улады над свецкай. У 14 ст. П. знаходзілася пад уладай франц. кароны; у 1309—1377 рэзідэнцыя пап знаходзілася ў франц. г. Авіньён. У канцы 15 — пач. 16 ст. антыфеад. рух, Рэфармацыя, утварэнне самастойных пратэстанцкіх цэркваў аслабілі ўплыў П. У 16 ст. П. ўзначаліла контррэфармацыю. У канцы 16 — пач. 17 ст. П. рабіла намаганні па распаўсюджванні каталіцызму на Беларусі, Украіне і ў Расіі (гл. Брэсцкая унія 1596). У 1870 у сувязі з уключэннем Рыма ў склад італьян. дзяржавы Папская вобласць была ліквідавана. Пазбаўлены свецкай улады папа абвясціў сябе «вязнем Ватыкана». Паводле Латэранскіх дагавораў 1929 папа зноў стаў свецкім правіцелем — кіраўніком дзяржавы Ватыкан. П. і каталіцкая царква знаходзяцца ў дачыненні адно да аднаго, але не з’яўляюцца тоеснымі; у асобных краінах інтарэсы П. і царквы не заўсёды супадаюць.
т. 12, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
podejmować
незак.
1. падымаць;
2. перан. рабіць;
podejmować starania (wysiłki) — рабіць намаганні;
3. частаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
злучы́ць¹, злучу́, злу́чыш, злу́чыць; злу́чаны; зак.
1. каго-што. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.
З. намаганні.
З. свае сілы.
З. два прадпрыемствы ў адно.
2. што. Змацаваць, звязаць адно з другім.
З. правады.
3. што з чым. Звязаць, спалучыць.
З. тэорыю з практыкай.
4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.
З. гарады чыгункай.
З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.
|| незак. злуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. злучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гераі́чны
(гр. heroikos)
1) здольны на подзвіг (напр. г. народ);
2) звязаны з праяўленнем геройства (напр. г. учынак);
3) крайні, які патрабуе надзвычайнага напружання (напр. г-ыя намаганні);
4) які мае адносіны да герояў старажытнасці (напр. г. эпас).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
strive [straɪv] v. (strove, striven or strived) fml
1. (for/after) стара́цца, прыклада́ць намага́нні;
strive for victory змага́цца за перамо́гу
strive for smth. імкну́цца дабі́цца чаго́-н.
2. (against/with) змага́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Magno cum conatu magnas nudas
Вялікія намаганні дзеля вялікіх дробязяў [рабіць].
Большие усилия ради больших пустяков [предпринимать].
бел. За мухай не ганяйся з абухам. За камаром не ганяйся з тапаром.
рус. Стрелять из пушки по воробьям. На комара с рогатиной. Гоняться за мухой с обухом.
фр. Prendre une massue pour tuer une mouche (Взять дубину, чтобы убить муху). Tirer sa poudre aux moineaux (Стрелять по воробьям).
англ. Take not a musket to kill a butterfly (He бери мушкет, чтобы убить бабочку).
нем. Spatzen schießt man nicht mit Kanonen (По воробьям не стреляют из пушек).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
алю́зія
(фр. allusion, ад лац. allusio = жарт, намёк)
стылістычны прыём, калі падзея, якая апісваецца або адбываецца, суадносіцца намёкам з вядомым гістарычным, міфалагічным, літаратурным фактам (напр. цяжкія да знясілення, але марныя намаганні каго-н. характарызуюцца выразам «Сізіфава праца»).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ БРА́ЦТВА,
тайная нацыянальна-адраджэнская арг-цыя, што, па некаторых звестках, існавала на пач. 1920-х г. у Коўне (сучасны Каўнас, Літва). Паводле матэрыялаў сфальсіфікаванай АДПУ БССР справы «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»), Беларускае брацтва заснавалі ў 1921 В.Ластоўскі, В.Захарка, П.Крачэўскі (кіраўнікі Рады БНР), чл. арг-цыі: П.Бадунова, К.Езавітаў, У.Ігнатоўскі, І.Краскоўскі, М.Маркевіч, П.Мядзёлка, І.Цвікевіч, Я.Чарапук і інш. Намаганні Беларускага брацтва, якое нібыта будавалася і дзейнічала па прынцыпе масонскіх ложаў, былі скіраваны на пераадоленне супярэчнасцяў і рознагалоссяў у Радзе БНР, каардынацыю бел. нац.-адраджэнскіх сіл на эміграцыі і ў БССР. Паводле слоў Ластоўскага, Беларускае брацтва спыніла існаванне ў маі 1923. АДПУ імкнулася звязаць Беларускае брацтва з «Саюзам адраджэння Беларусі», які быццам бы ўзнік на пач. 1920-х г. за мяжой і каардынаваў дзейнасць бел. паліт. эміграцыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхаславакіі, а з пераездам Ластоўскага ў Мінск у 1926 быў нібыта ператвораны ў «СВБ». У 2-й пал. 1950-х г. у ходзе рэабілітацыі рэпрэсіраваных па справе «СВБ» дакумент. пацвярджэнняў існавання Беларускага брацтва не знайшлося. Захаваўся адзіны дакумент — праект статута Бел. нар. брацтва, які, верагодна, мае адносіны да дзейнасці Беларускага брацтва.
У.М.Міхнюк.
т. 2, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАЯ́НСКАЯ БІ́ТВА 1904,
баявыя дзеянні 24.8—3.9.1904 у раёне г. Ляаян (Паўн.-Усх. Кітай) паміж рус. Маньчжурскай арміяй і трыма (1, 2, 4-я) яп. арміямі ў час руска-японскай вайны 1904—05. Паводле плана яп. камандавання (маршал І.Аяма) прадугледжвалася рашучае наступленне з абходам флангаў рус. арміі. Але сілы яп. войск (каля 130 тыс. чал., 508 гармат) не дазвалялі ажыццявіць гэты план. Рус. армія (152 тыс. чал., 606 гармат) падрыхтавала для абароны тры рубяжы. План рус. камандавання (ген. А.М.Курапаткін) насіў пасіўна-чакальны характар і аддаваў ініцыятыву праціўніку. Таму нават нязначны поспех яп. войск (24—26 жн.) на адным з участкаў іх наступлення (раён Анпіліна) і адсутнасць у Курапаткіна дакладных звестак аб сілах праціўніка прымусілі яго аддаць загад пра адыход на 2-і рубеж абароны (за 8 км на Пд і ПдУ ад Ляаяна). Актыўнасць наступаючых, іх намаганні акружыць рус. армію зноў прымусілі (3 вер.) ген. Курапаткіна адступіць. Рус. войскі пакінулі Ляаян і адышлі за р. Шахэ. Страты яп. склалі 24 тыс. чал., рускіх — 16 тыс. чал. У выніку памылак рус. камандавання, яп. войскі дасягнулі ў гэтай аперацыі аператыўнага поспеху.
т. 9, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.
Пад нагамі трэснула сухая галінка.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).
4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).
◊
Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.
|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)