ТАХІТЭ́ЛІЯ (ад грэч. tachys хуткі + telos вынік, мэта),
адносна паскораны тэмп эвалюцыі. Тэрмін увёў амер. палеантолаг Дж. Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенет. развіцця некат. груп арганізмаў. Напр., фарміраванне новага сям. ў класе млекакормячых праходзіла за дзесяткі мільёнаў гадоў, некат. групы (грызуны, капытныя) фарміраваліся за некалькі мільёнаў гадоў. Асн. фактары ўзнікнення Т. — рэзкія і частыя змены ўмоў існавання. Пазней Т. змяняецца брадытэліяй (запаволеным тэмпам эвалюцыі), гаратэліяй (сярэднім тэмпам эвалюцыі) ці выміраннем.
т. 15, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
target1 [ˈtɑ:gɪt] n.
1. мішэ́нь, цэль;
off the target мі́ма цэ́лі;
the target of jokes мішэ́нь для кпі́наў
2. мэ́та;
a target figure/date пла́навая лі́чба/да́та
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тахлява́ць (тахлева́ць) ’марнатравіць’ (Нас.), ’марнатравіць, перапрадаваць, спекуляваць’ (Чач.), тахлёва́ты ’мантачыць, растрачваць’ (Арх. Вяр.). Параўн. польск. дыял. tachlować ’перапрадаваць, махлярыць’. З ідыш táxl(j)even ’праматаць, прамотваць; растраціць, растрачваць’, што да tachles ’канкрэтная мэта, вынік, карысць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 791), апошняе ўзыходзіць да бібл.-гебр. taḵlī̱t ’завяршэнне, крайнасць’ (Вінер, ЖСт., 1895, 1, 67; Штэрн, Wörterbuch, 211).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБ’ЯДНА́НАЯ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ БЕЛАРУ́СІ (АДПБ),
партыя ліберальна-дэмакр. кірунку. Утворана ў 1990. Кіруючыя органы — рада і выканаўчы к-т. Мэта дзейнасці АДПБ — стварэнне грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, заснаваных на прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцяў, плюралізме ва ўсіх галінах грамадскага развіцця. Выступае з пазіцый развіцця прыватнай уласнасці і рыначных адносін у эканоміцы, станаўлення незалежнай дзяржавы Беларусь, падтрымлівае сувязі і супрацоўнічае з усімі грамадска-паліт. арг-цыямі, партыямі і рухамі некамуніст. арыентацыі незалежных дзяржаў СНД і краін Еўропы.
т. 1, с. 55
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫЗА́ЦЫЯ,
выкарыстанне тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэм. метадаў і сістэм кіравання, якія часткова ці цалкам вызваляюць чалавека ад непасрэднага ўдзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і спажывання энергіі, матэрыялаў або інфармацыі; адзін з асн. кірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Мэта аўтаматызацыі — павышэнне прадукцыйнасці і эфектыўнасці фіз. і разумовай працы, аптымізацыя планавання і кіравання ў розных галінах дзейнасці, вызваленне чалавека ад працы ва ўмовах, небяспечных для здароўя. Гл. таксама Аўтаматызацыя вытворчасці, Аўтаматызацыя праграмавання, Аўтаматызацыя праектавання.
т. 2, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТР у Берліне,
палітычная арг-цыя. Створаны 19.6.1941 на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага прадстаўніцтва ў Берліне і Бел. к-та самапомачы, які ўзначальваў М.Шчорс. У кіраўніцтва цэнтрам уваходзілі Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, В.Тумаш, Ч.Ханяўка, А.Шкуцька, М.Шкялёнак. Асн. мэта — стварэнне бел. дзяржавы пад ням. пратэктаратам. На пач. Вял. Айч. вайны спыніў сваё існаванне. Яго члены займалі розныя пасады ў акупац. апараце гітлераўцаў на тэр. Беларусі, Польшчы, Расіі.
т. 2, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ СПАДАРО́ЖНІКАВАЙ СУ́ВЯЗІ (ІНТЭЛСАТ). Створана ў 1973. Яе членамі з’яўляюцца больш за 150 дзяржаў. Умова для ўдзелу ў яе рабоце — членства ў Міжнародным саюзе электрасувязі. Асн. мэта арг-цыі: прадастаўленне на камерцыйнай аснове карыстання спадарожнікамі сувязі і звязаным з імі абсталяваннем, неабходным для забеспячэння высокай якасці і надзейнасці паслуг міжнар. грамадскай карэспандэнцыі ва ўсіх раёнах свету. Кіруючыя органы ІНТЭЛСАТ — Асамблея бакоў, Нарада ўдзельнікаў, Савет кіраўнікоў і Выканаўчы орган. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.
т. 10, с. 338
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ФОНД СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА РАЗВІЦЦЯ́ (International Fund for Agricultural Development; ІФАД),
спецыялізаваная ўстанова ААН. Засн. ў 1977. Членамі ІФАД з’яўляліся 139 дзяржаў (1985). Мэта ІФАД — мабілізацыя дадатковых сродкаў для развіцця сельскай гаспадаркі ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, праз ажыццяўленне праектаў і праграм, прызначаных для бяднейшага сельскага насельніцтва. 55% першапач. капіталу фонду складаюць узносы развітых краін. Вышэйшыя органы ІФАД: Савет кіраўнікоў (прадстаўнікі краін-членаў), Выканаўчы савет на чале з прэзідэнтам. Месцазнаходжанне — Рым.
т. 10, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМО́,
від нацыянальнай яп. барацьбы; адзін з відаў адзінаборстваў. Паядынкі адбываюцца на спец. памосце ў крузе дыям. 4,6 м. Мэта паядынку — выціснуць саперніка за межы круга або прымусіць яго дакрануцца да памоста якой-н. ч. цела, акрамя ступні. Найб. важнымі кампанентамі ў С. з’яўляюцца маса і рост спартсмена, яго здольнасць захаваць устойлівасць і раўнавагу, а таксама спрыт і раптоўнасць. Узнікла ў Японіі каля 8 ст. У сучасным выглядзе існуе з 19 ст.
т. 15, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА АПЕ́КІ НАД ЭМІГРА́НТАМІ,
дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала з канца 1890-х г. да 1915 у Варшаве. Асн. мэта — дапамога эмігрантам, якія ад’язджалі ў краіны Паўн. і Паўд. Амерыкі. Мела свой статут. Аказвала матэрыяльную, фін. і інфарм. дапамогу эмігрантам. У 1912 утварыла філіял у Вільні, які выдаў на бел. мове брашуру Язэпа Акаловіча «Рады для эмігрантоу, каторые едуць у Амэрыку, а такжэ размовы беларуско-англіцкіе» (1912). У 1915 спыніла сваю дзейнасць.
А.В.Ціхаміраў.
т. 15, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)