парушэнне працэсаў распазнавання прадметаў, з’яў у выніку паражэння кары галаўнога мозга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аддзе́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Падраздзяленне ў структуры якой-н. установы, прадпрыемства або ўстанова, якая ўваходзіць у склад якой-н. арганізацыі.
А. кадраў.
Галантарэйны а. магазіна.
2. Састаўная частка чаго-н., дзе знаходзяцца аднародныя прадметы; тэматычна аб’яднаная частка кнігі, газеты.
А. беларускага жывапісу.
А. хронікі ў газеце.
3. Адна з частак, на якія падзяляецца што-н. цэлае на аснове пэўных прыкмет.
Аддзелы галаўнога мозга.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́нус, ‑у, м.
1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў. Мышачны тонус. Тонус нервовай сістэмы. Тонус клетак кары галаўнога мозга.
2.перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак. Павышаны тонус. Жыццёвы тонус.
[Лац. tonus — ад грэч. tonos — напружанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хія́зм, ‑у, м.
1. У анатоміі — перакрыжаванне зрокавых нерваў на ніжняй паверхні прамежкавага мозга хрыбетных.
2. У лінгвістыцы — від сінтаксічнага паралелізму, пры якім у другой палавіне фразы члены сказа стаяць у адваротным парадку.
3. У выяўленчым мастацтве — крыжападобнае, сіметрычнае размяшчэнне дэталей фігуры.
[Грэч. chiasmos — размяшчэнне ў выглядзе літары «х».]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атэто́з
(гр. athetos = пазбаўлены пэўнага становішча)
міжвольнае скарачэнне пальцавых мышцаў у сувязі з захворваннем галаўнога мозга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геміпарэ́з
(ад гемі- + гр. paresis = аслабленне)
аднабаковы няпоўны параліч мышцаў, які ўзнікае пры паражэннях галаўнога мозга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АФА́ЗІЯ (ад а... + грэч. phasis выказванне),
парушэнне мовы з поўнай або частковай стратай здольнасці карыстацца словамі ці фразамі для выказвання думак або разумець чужую мову пры пашкоджванні пэўных участкаў кары галаўнога мозга, але захаванні функцыі артыкуляцыйнага апарата і слыху. Часта камбінуецца з парушэннем чытання (алексія), пісьма (аграфія), ліку (акалькулія). Узнікае пры інсультах, пухлінах і абсцэсах мозга, чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Адрозніваюць афазію маторную (цяжка або немагчыма вымавіць слова, выказаць думку пры захаванні здольнасці вымаўляць асобныя гукі і разумець мову), сенсорную (неразуменне мовы пры нармальным слыху), семантычную (парушэнне разумення сэнсу фраз пры захаванні разумення асобных слоў), амнестычную (хворыя забываюць назвы прадметаў, але даюць ім характарыстыку), татальную (страта хворымі здольнасці гаварыць, разумець, чытаць і пісаць). Пры ўсіх формах афазіі лечаць асн. захворванне, праводзяць заняткі з лагапедам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ШЧАНКАЎ (Мікалай Іванавіч) (26.3.1901, в. Забор’е Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1965),
савецкі неўролаг. Акад.АН Беларусі (1947). Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АМНСССР (1944). Д-рмед.н. (1935), праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1926), дзе і працаваў да 1939. З 1939 дырэктар Усесаюзнага ін-та экстрым. медыцыны, з 1944 — Ін-та неўралогіі АМНСССР. У 1947—51 прэзідэнт АН Беларусі. З 1951 працаваў у Маскве. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, нерв.-гумаральнай рэгуляцыі, траўматычных і інфекцыйных захворваннях ц. н. с. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозга, прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных раненняў пазваночніка. У Беларусі заснаваў нейрахірургічны цэнтр Ін-та неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі.
Тв.:
Анаэробная инфекция мозга. М., 1944;
Гипоталамус, его роль в физиологии и патологии. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАНІМА́ЦЫЯ (ад рэ... + лац. animatio ажыўленне),
ажыўленне арганізма, сістэма мерапрыемстваў пры тэрмінальных станах (шок, агонія, клінічная смерць). Накіравана на прадухіленне незваротнага пашкоджання нейронаў лобных аддзелаў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Пры спыненні дыхання і работы сэрца тэрмінова пачынаюць практычныя мерапрыемствы па ажыўленні: штучная вентыляцыя лёгкіх (метад рот у рот, або рот у нос), аднаўленне кровазвароту (вонкавы масаж сэрца). Р. можа ўключаць інтубацыю трахеі, ускрыццё трахеі з увядзеннем асобай трубкі, артэрыяльнае нагнятанне крыві для аднаўлення спантаннага кровазвароту, дэфібрыляцыю сэрца (спыненне разрозненых скарачэнняў сардэчнай мышцы моцным эл. разрадам), пункцыю поласцей сэрца для ўвядзення лек. рэчываў, крыві і кровазаменнікаў і інш. Неэфектыўная Р. пры гібелі нерв. клетак кары вял. паўшар’яў, што адбываецца праз 3—5 мін пасля спынення кровазабеспячэння мозга, астаноўкі спынення* сэрца і дыхання (перыяд клінічнай смерці). Вывучае рэаніматалогія.