Поўная або частковая адсутнасць зроку. Сляпы Гамер быў і, глухі Бетховен... Відушчы, чуйны, кожны б з нас хацеў свой зоркі зрок, свой тонкі слых настроіць па іхняй слепаце і, глухаце...Рудкоўскі.//перан. Няўменне заўважаць, правільна разумець, разбірацца ў чым‑н. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці.Мележ.— Марыя Дзям’янаўна, выбачайце за маю такую слепату, някемлівасць, — прамовіў Грушка, — вось сяджу і не бачу, хто сядзіць са мною побач.Пестрак.Мароз выкарыстаў гэту паўзу, каб дакорліва зірнуць на Вячыстага: вось бачыш, да чаго давяла твая палітычная слепата!Лобан.
•••
Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.
Курыная слепата — а) хвароба вачэй, пры якой чалавек не бачыць пры слабым святле, у цемры; б) народная назва некаторых травяністых раслін, кураслеп. Лета ў самым пачатку, і столькі курынай слепаты, што не ступіць нагою, каб не трапіць на краску.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
short
[ʃɔrt]1.
adj.
1) каро́ткі
a short distance — каро́ткая адле́гласьць
a short time — каро́ткі час
2)
а) нізкаро́слы
б) ні́зкі
short grass — ні́зкая трава́
3) няпо́ўны
short weight — няпо́ўная вага́
We are short of hands — У нас не стае́ рабо́тнікаў
4) рэ́зкі, нецярплі́вы
He was very short with me — Ён быў рэ́зкі са мно́ю
2.
adv.
1) ко́ратка, каро́тка
2) ра́птам, нечака́на
The horse stopped short — Конь ра́птам стаў
•
- cut short
- fall short
- for short
- in short
- run short
- sell short
- short for
- short on
- shorts
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ло́жа1, ‑ы, ж.
1. Месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкаю для невялікай колькасці асоб. У ложы паблісквалі маноклі і ордэнскія крыжы генералаў.Мехаў.Увечары .. [Эльга], нібы цень, прашмыгнула ў артыстычную ложу, забілася ў кут, каб не ўбачылі яе з залы.Мікуліч.
2.Уст. Аддзяленне масонскай арганізацыі.
[Фр. loge.]
ло́жа2, ‑ы, ж.
Драўляная частка ружжа ці аўтамата, да якой прымацаваны ствол. Падняў я стрэльбу. Снег абцёр з рулі і ложы.Сачанка.Гэта быў невялікі, лёгкі і вельмі зручны аўтамат; ложа яго была аздоблена перламутрам, механізм ніколі не даваў асечкі.Шчарбатаў.
ло́жа3, ‑а, н.
1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток; рэчышча. Вось як цяпер, перада мною Устае куточак той прыгожа, Крынічкі вузенькае ложа.Колас.
2.Уст., паэт. Пасцель.
•••
Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць, прыстасоўваюць што‑н. (Ад імя міфічнага грэчаскага разбойніка Пракруста, які клаў захопленыя ім ахвяры на сваё ложа і абсякаў ногі тым, хто быў даўжэй ложа, а тым, хто карацей, выцягваў іх.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной.Пальчэўскі.Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць.А. Вольскі.// Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі.Чорны.Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі.Чарнышэвіч.
2.зкім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні.Зарыцкі.— Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі...Шамякін.//перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам.Нікановіч.Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою.Скрыган.
3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.
•••
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапі́цца, чаплюся, чэпішся, чапіцца; незак.
Разм.
1. Зачэплівацца за што‑н. Пастушка не бароніць шкоды, А мацае ў траве рукой. Далей сігае, як бусліха, За косы чэпіцца ассё...Лось.
2.перан. Прыдзірацца да каго‑, чаго‑н., прывязвацца да каго‑, чаго‑н. Паліцыі там няма, і хіба цяжка лясным хлопцам зрабіць для Міці паслугу. Тады ў немцаў не будзе падстаў чапіцца да сям’і.Навуменка.[Нэлі:] — Зноў да слова чэпішся? Нельга так. Ты сталы чалавек, і я цябе ад душы віншую...Савіцкі.— Ну а чаго, уласна кажучы, чапіцца да гэтага колеру? Чырвоны, дык чырвоны.Чаркасаў.// Прыставаць да каго‑н. з якім‑н. намерам, патрабаваць настойліва чаго‑н. А .. [Пэпік], як толькі выйду на вуліцу, і целяпаецца ўслед за мною, як хвост. І ўсё чапіцца, страшыць, пагражае.Сачанка.— Чапіцца да .. [Валі] тамашні бургамістр, гэты гарбаты граф Паўзуновіч.Шашкоў.// Назаляць, дапякаць каму‑н. — Чаму, мама, Собіны наплачуцца з Колем? — чапіцца да мацеры Шура.Васілевіч.Часцей напіўся з адным .. запытаннем чалавек з перавязанай рукой: — Ды ці хутка мы дапаўзём.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не я бу́ду, калі́ не... — не я бу́ду, е́сли не...;
я не я, і кабы́ла не мая́! — погов. я не я, и ло́шадь не моя́!;
на табе́, бо́жа, што мне няго́жа — погов. на тебе́ бо́же, что мне него́же
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разуме́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. разумець.
2. Здольнасць разумець, спасцігаць розумам змест, сэнс, значэнне чаго‑н. Даступныя для разумення факты. Разуменне псіхалогіі падлетка дапаможа настаўніку знайсці правільныя шляхі яго выхавання і развіцця. □ Растлумачыўшы гаспадару і яго жонцы мэту свайго прыходу, я сустрэў з іх боку поўнае разуменне і жаданне памагчы.В. Вольскі.// Здольнасць разабрацца ў чым‑н. [Юзя:] — Ніякага ў цябе разумення яшчэ няма.Бажко.
3. Пэўны пункт погляду на што‑н., пэўнае вытлумачэнне чаго‑н. [Пракоп:] — Павінен жа я выказаць свае думкі, сваё разуменне, а не кідацца галавою ў букту.Колас.Бог у разуменне цёмных людзей — гэта самае страшнае, а значыць — самае святое.Пестрак.
4. Уяўленне аб чым‑н., погляд на што‑н. Гэтае новае было зусім ужо блізка. Заўтра яно павінна ўвайсці ў вёску, і тады адразу зменяцца многія разуменні.Галавач.
5. Свядомасць, розум. Да майго разумення даплывалі рэдкія, глыбока мною не прадуманыя дзедавы словы.Нікановіч.
6. Тое, што і паняцце (у 1 знач.). Помню, .. [старшыня] часам ашаламляў мяне, маладога камуніста, даверлівым разважаннем пра тыя з’явы, якія пасля ХХ з’езда мы абагулілі разуменнем «культ асобы».Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уставіцца, увіцца ў што‑н. пры заплятанні. /уперан.ужыв.Хай сабе і ўплялася ў валасы сівізна, але адчувала.. [Ганна], што здароўе яе яшчэ не зусім растрачана.Гроднеў.// Сплесціся, пераплесціся пры росце. Сіняя валошка, Травы разрасліся, Палыны на межах Густа ўпляліся.Колас.// Уліцца, уключыцца ў што‑н. А Марыся ветліва, шырока заўсміхалася насустрач.. [Вінцусю] і, выбіваючы такт песні нагой, непрыкметна адклала гітару, радасна замахала рукамі, кіруючы песняй, у якую ўплялося і яшчэ некалькі ціхіх галасоў.Галавач.Я аж вушам сваім не даў веры, калі пачуў аксамітны голас Метлюга. Мне здалося, што ў яго нават упляліся нейкія металічныя ноткі гневу.Сабаленка.
2.Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Дзімка ўплёўся за цешчыну жакетку і памалу пасоўваўся бліжэй да дзвярэй.Капыловіч.
3.Разм. Увязацца за кім‑н. Потым ваўкі ўпляліся следам, загналі яго на грушу-дзічку і завылі жудаснымі галасамі.Наўроцкі.Уплёўся [камарык] за мною, ніяк не адстане. Звініць, нібы сыпле на вочы пясок. Камарык, камарык, навошта старонкі? Найлепшы ў свеце яе галасок...Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)