такало́гія
(ад гр. tokos = роды + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае роды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАСМІ́ЧНАЯ МЕДЫЦЫ́НА,
галіна медыцыны, мэтай якой з’яўляецца бяспека і стварэнне аптымальных умоў жыццядзейнасці чалавека на ўсіх стадыях касм. палёту. Вывучае ўздзеянне фактараў касм. палёту (касм. выпраменьванне, бязважкасць, паскарэнне, вібрацыя, ізаляцыя ў замкнутай прасторы і інш.) на арганізм чалавека, распрацоўвае меры па змяншэнні іх шкодных уплываў, прафілактыцы і лячэнні захворванняў, метады адбору, падрыхтоўкі касманаўтаў і адаптацыі іх да зямных умоў пасля палёту. Выкарыстоўвае дасягненні фізіялогіі, псіхафізіялогіі, радыебіялогіі, гігіены, генетыкі і інш.
Зарадзілася ў 1950-я г. на базе авіяц. медыцыны і фізіял. даследаванняў у касмічнай біялогіі. Развіццё К.м. звязана з дасягненнямі ў асваенні касм. прасторы: першым палётам чалавека ў космас (1961), выхадам чалавека ў адкрыты космас (1965), высадкай на паверхню Месяца (1969). У СССР працу па К.м. ўзначальвала Камісія па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы АН СССР і Мін-ва аховы здароўя СССР. Міжнар. арг-цыі ў галіне К.м.: Камітэт па даследаванні касм. прасторы (COSPAR), Акадэмія авіяц. і касм медыцыны, Камітэт біяастранаўтыкі Міжнар. астранаўтычнай федэрацыі. Даследаванні па К.м. праводзяць Расія, ЗША, Германія, Францыя і інш.
На Беларусі даследаванні ўплыву гіпергравітацыі на механізмы кампенсацыйных рэакцый вестыбулярнага апарату і біяхім. зрухі ад малых доз радыяцыі праводзіліся ў Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі.
Літ.:
Космическая биология и медицина. Т. 1—5. М., 1994;
Новиков В.С., Колосов И.А. Космическая медицина. СПб., 1996.
В.П.Трыбіс.
т. 8, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Франц Вікенцьевіч) (1864, в. Клесель Рэчыцкага пав. — 10.6.1933),
бел. хірург. Д-р медыцыны (1900). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1889). З 1914 урач у бальніцах Гомеля, Мазыра. Працы па даследаванні хвароб органаў брушной поласці, па клінічнай хірургіі і арганізацыі хірург. дапамогі.
т. 1, с. 38
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камбустыяло́гія
(ад лац. combustum = апёк + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае апёкавыя хваробы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кардыярэўматало́гія
(ад кардыя- + рэўматалогія)
раздзел медыцыны, які вывучае захворванні сэрца пры рэўматызме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анестэзіяло́гія
(ад анестэзія + -логія)
раздзел медыцыны, які распрацоўвае метады і сродкі абязбольвання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
назагра́фія
(ад гр. nosos = хвароба + -графія)
раздзел медыцыны, які займаецца апісаннем хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэўматало́гія
[ад рэўмат(ызм) + -логія]
раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм, распрацоўвае метады яго лячэння і прафілактыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сурдало́гія
(ад лац. surdûs = глухі + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае парушэнні слыху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМІРДАЎЛА́Т (Амаснацы) (1420 або 1425 — 1496),
армянскі ўрач. Аўтар працы «Карысць медыцыны» (1469) пра анатамічныя, фізіялагічныя, гігіенічныя веды; таксама даецца апісанне хвароб, якія былі вядомы сярэдневяковай медыцыне. У працы «Непатрэбнае для невукаў» (1482) прыведзена каля 3000 назваў лек. сродкаў на 6 мовах у алфавітным парадку.
т. 1, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)