БО́ГУШ-СЕСТРАНЦЭ́ВІЧ (Станіслаў Станіслававіч) (1869, Вільня — 1927),
бел. графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1889—94). Шмат падарожнічаў па Беларусі і Літве. У жанравых творах адлюстроўваў побыт бел. і літоўскіх сялян і гараджан, высмейваў норавы мяшчан. Аўтар карцін «Баль у Мінску», «Прачкі», графічных лістоў «У мястэчку», «Злоўлены жывым», «Праца ў фальварку», «Цыганы» і інш., анімалістычных малюнкаў («Стаеннік», «Бегавы конь» і інш.), іл. да апавядання Э.Ажэшкі «Гэдалі» (1907). Удзельнік выставак Пецярбургскага т-ва мастакоў (1890—1900) і мастацкіх у Мінску (1911).
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
школа італьян. жывапісу. Узнікла ў г. Балоння каля 1585 пасля заснавання братамі Карачы «Акадэміі тых, хто стаў на правільны шлях», дала пачатак развіццю акадэмізму ў еўрап. мастацтве і будучых акадэмій мастацкіх. Пад гэтым тэрмінам маюць на ўвазе адну з плыняў у італьян. жывапісе перыяду фарміравання і росквіту барока.
У канцы 16—17 ст. мастакі Балонскай школы жывапісу Карачы, Г.Рэні, Гверчына, Даменікіна апіраліся на вонкавае ўспрыманне маст. прыёмаў майстроў высокага Адраджэння, выпрацавалі эфектыўныя дэкар. кампазіцыі на рэліг. і міфалагічныя тэмы, манум.-дэкар. размалёўку, распрацавалі тыпы манум. алтарнай карціны і т.зв. гераічнага пейзажа. У далейшым акадэмізм алонскай школы ператварыўся ў безжыццёвую маст. плынь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБАНО́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Іванавіч; н. 14.3.1934, в. Грэск Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыў БДУ (1957). Працаваў на Бел. тэлебачанні (у 1977—96 гал. рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі). Друкуецца з 1971. Аўтар аповесцей «Іван Аляксеевіч» (1980), «Манька» (1985), «Імярэк» (1992), п’ес «Аплявуха» (паст. 1960), «Санітарны дзень» (паст. на Бел. радыё 1994), «Збродныя душы» (1997); сцэнарыяў тэлефільмаў: дакументальных «Вясёлка над полем» (1968), «Размова пра зямлю» (1971), «Салдаты перамогі» (1975), мастацкіх «Вера» (1993), «Варыяцыі» (1995); апавяданняў. Асн. тэмы твораў — жыццё сучаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы; ім уласцівы добразычлівы дасціпны гумар, нестандартныя сітуацыі, сакавітая мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натуралі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — тэорыя, адпаведна якой прырода выступае як адзіны, універсальны прынцып тлумачэння існага.
2. Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.
3. Першапачатковая назва рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры; натуральная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фестыва́ль, ‑ю, м.
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці.Дуброўскі./уіран.ужыв.— Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі.Пташнікаў.
[Фр. festival — урачыстасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антытэ́за
(гр. antithesis)
1) процілегласць, проціпастаўленне;
2) стылістычны прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых думак ці мастацкіх вобразаў для большай выразнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
авантуры́н
(фр. aventurine)
1) разнавіднасць дробназярністага кварцу пераважна бура-чырвонага колеру; выкарыстоўваецца для мастацкіх і ювелірных вырабаў;
2) гатунак шкла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галерэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.
1. Вузкі крыты калідор, які злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.
Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.
2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад.
Г. запоўнена гледачамі.
3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.
4. Спецыяльна ўпарадкаванае памяшканне для выставы мастацкіх твораў.
Карцінная г.
5.перан., чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н.
Г. станоўчых вобразаў у рамане.
|| прым.галерэ́йны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэклама́цыя, ‑і, ж.
Выразнае чытанне мастацкіх твораў на памяць; майстэрства выразнага чытання. Шапятовіч праваліўся з сваёй дэкламацыяй: сам ледзь не плакаў, чытаючы творы, а хлопцы засталіся абыякавымі.Кучар.//перан. Штучна прыўзнятая манера гаварыць. Сустракаюцца ў .. [зборніку] і творы, якія з’яўляюцца мімалётным водгукам на падзеі, і творы, у якіх пачуццё падменена дэкламацыяй.Шкраба.
[Ад лац. deklamatio — выпрацоўка красамоўства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Вучэнне аб стылях мовы. Лацінская стылістыка. Стылістыка рамантызму.
2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў. // Сукупнасць вобразных сродкаў мовы якога‑н. мастацкага твора, пісьменніка, літаратурнай школы і пад. Схільнасць да знешне яркіх .. вобразаў адчуваецца ў самой стылістыцы ранніх твораў К. Чорнага.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)