Та́рчыць ’драць бульбу на тарцы’ (мазыр., ЖНС), ’церці бульбу на тарцы’ (Вешт.), сюды ж тарча́нік ’дранік’ (Мат. Гом.). Гл. та́рка 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банбе́нак ’бубен, барабан; чалавек, што гучна гаворыць’ (мазыр., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Польск. bębenek (bęben ’бубен’; прасл. аснова bǫb‑). Параўн. бамбэ́нак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхля́шчыць ’адчыніць насцеж (дзверы, вокны)’ (навагр., Жыв. сл.), расхле́шчыць ’адчыніць, раскрыць’ (мазыр., Жыв. НС), расхле́сціць ’шырока раскрыць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. хляшчом ’аткрыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖУК (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 2.1.1941, в. Засулле Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. мастак-плакатыст. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1970). Творы вылучаюцца лаканізмам выяўл. мовы, філасафічнасцю, часам у іх жорсткі сарказм, гумар: «Пабудаваны ў 18 ст. Рэканструяваны ў 20 ст.» (1974), «Лес — магутная крыніца здароўя» (1977), «Перабудова» (1987), «Мазыр. Віцебск» (1988), «26.IV. Чарнобыль» (1989), «Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны, у гэтым — прыгажосць жыцця. А.​Купрын», «За Радзіму, за Сталіна!» (абодва 1990), «Адраджэнне» (1992), «Што наша жыццё? Гульня!» (1995) і інш. Аўтар афіш для спектакляў «Тыль Уленшпігель» Я.​Глебава (1979) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, «Пінская шляхта» (1980) нар. т-ра г. Слонім і інш.

У.Жук. Афіша спектакля «Тыль Уленшпігель» Я.​Глебава ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. 1979.

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫСЕ́НКА (Пётр Фёдаравіч) (н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. археолаг. Д-р гіст. н. (1988), праф. (1993). Брат А.Ф.Лысенка. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). З 1964 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі: навук. супрацоўнік, заг. сектара, з 1988 заг. аддзела сярэдневяковай археалогіі. Даследаваў курганы 11—12 ст., стараж. гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. Вывучае абарончыя ўмацаванні, планіроўку, забудову, рамёствы, гандаль, структуру гаспадаркі, культ. сувязі стараж. гарадоў Беларусі. Рэканструяваў даследаваныя часткі стараж. Турава, Брэста 13 ст., Пінска 15 ст. Вынікам шматгадовых доследаў у Брэсце стала стварэнне археал. музея «Бярэсце».

Тв.:

Города Туровской земли. Мн., 1974;

Берестье. Мн., 1985;

Открытие Берестья. Мн., 1989;

Дреговичи, Мн., 1991;

Древний Пинск, XI—XIII вв. Мн., 1997;

Туровская земля XI—XIII вв. Мн., 1999.

т. 9, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗЫ́РСКІЯ ЯРЫ́,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў г. Мазыр і Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1986 з мэтай захавання, рэкрэацыйнага выкарыстання і павышэння ўстойлівасці лагчынна-яравых утварэнняў. Пл. 1141,5 га.

Размешчаны на ўзвышанай і расчлянёнай ч. Мазырскай грады на выш. 150—200 м. Шчыльнасць яроў да 30 шт/км². Града складзена з пяскоў, пясчана-гравійнага матэрыялу, марэнных супескаў і суглінкаў. Лясы бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, чорнаальховыя, грабавыя і кляновыя; ёсць бук і піхта. У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, у т. л. занесеных у Чырв. кнігу: венерын чаравічак сапраўдны, гусіная цыбуля пакрывальцавая, званочак сібірскі, клапагон еўрапейскі, кураслеп лясны, лілея кучаравая, мнаганожка звычайная. Шмат гаспадарча-карысных раслін, у т. л. ажына, барбарыс, маліна, каліна, шыпшына і інш.; у арнітафауне шмат драпежных птушак.

П.​І.​Лабанок.

т. 9, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Праха́ць, проха́ць, проха́ці, проха́ты ’прасіць’ (Булг.; мазыр., Шн. 3; ТС). Укр. проха́ти, рус. курск. проха́ть ’тс’. Паводле Фасмера (3, 385), наватвор ад прасіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчы́так (прышчыток, прышчіток) ’франтон’ (бяроз., ДАБМ), ’частка страхі пры франтоне’ (мазыр., Шушк.; кобр., Нар. лекс.). Конфіксны (пры‑ + ‑ак) дэрыват ад шчыт ’франтон’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капу́л, копул ’прылада, пры дапамозе якой выдзёўбваюць ночвы, цясла’ (мазыр., З нар. сл.). Да капыл, які ўтвораны ад капаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлюк ’рыба, праглынутая рыбай’ (мазыр., ЭШ, рук.). Ад дзеяслова жарля́ць з прадуктыўным на Брэстчыне (Сцяцко, Афікс. наз., 77) суфіксам ‑юк (параўн. знайдзюк). Гл. жарлі́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)