ЗЮЛЬКО́Ў Пётр Маркавіч (16.1.1924, в. Конаўка Калужскай вобл., Расія — 27.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў артыл. вучылішча, курсы мал. лейтэнантаў (1942). З лют. 1943 на Зах. і 2-м Бел. франтах. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант З. 27.6.1944 у баі за в. Трылесіна Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАР Іосіф Канстанцінавіч (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),
генерал-лейтэнанттанк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач. штаба брыгады, дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1-ы нам.нач.цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́ЦКІ Генадзь Міхайлавіч (н. 28.8.1942, в. Нова-Беліца Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч, дыпламат. Ген.-лейтэнант (1994). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970), Вышэйшыя курсы КДБ пры СМСССР (1971). З 1970 у органах КДББССР. З 1984 у цэнтр. апараце КДБСССР. У 1986—94 нам. старшыні, у 1994 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. З 1995 Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Ізраілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ Іван Сямёнавіч (3.7.1920, в. Слабодка Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 12.11.1946),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Харкаўскую ваен.авіяц. школу (1939), Краснадарскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940). З 1942 на Ленінградскім, Волхаўскім, Карэльскім франтах: пілот, камандзір звяна, нам. камандзіра, штурман эскадрыллі знішчальнага палка ст.лейтэнант Л. зрабіў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 51 паветр. баі, збіў 28 самалётаў праціўніка. Загінуў у аўтакатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Міхаіл Мікітавіч (1919, в. Ліпавец Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 6.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Краснаярскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940). У Чырв. Арміі з 1939, на фронце з 1941. Штурман авіяэскадрыллі ст.лейтэнант П. зрабіў 213 баявых вылетаў, вызначыўся 6.10.1943 пры бамбардзіроўцы скопішча тэхнікі ворага на чыг. ст. Гомель; загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЛАЎ Кузьма Раманавіч (14.5.1902, в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 31.12.1957),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. школу ВЦВК (1924), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1919 у Чырв. арміі і войсках НКУС. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У пач.Вял.Айч. вайны нач. пагранвойск Мурманскай акругі, камандзір дывізіі войск НКУС, з кастр. 1941 да 1953 камендант Масквы, потым выкладчык у ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Фама Паўлавіч (17.10.1900, в. Града Віцебскага р-на — 19.11.1971),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1933). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік баёў на Паўд. і Туркестанскім франтах. У Вял.Айч. вайну з 1941 чл.Ваен. савета Далёкаўсх. фронту, у студз.—сак. 1943 на Волхаўскім фронце. З 1945 нач. палітаддзела Вышэйшай афіцэрскай школы. Да 1947 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКІ Іосіф Іусцінавіч (16.3.1897, в. Падгурка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 4.12.1962),
генерал-лейтэнант (1954). З 1918 у Чырв. Арміі; нач. Уладзімірскага пях. вучылішча. У Вял.Айч. вайну ў 1942—44 камандзір стралк. брыгады, дывізіі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Украіны і Беларусі. З вер. 1944 нам.нач. штаба 2-й арміі Войска Польскага. У 1953—58 нам.нач. курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ЦІН Мікалай Пятровіч (26.10.1911, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 5.11.1941),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваен.пях. вучылішча (1936). У час сав.-фінл. вайны 1939—40 камандзір стралк. батальёна старшы лейтэнант С. вызначыўся 8—27.2.1940 пры ўтрыманні важных вышынь на Карэльскім перашыйку, дзе яго батальён адбіў некалькі контратак праціўніка. У Вял.Айч. вайну маёр С. на фронце, узначальваў асобны стралк. полк. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХАЛО́ВІЧ Павел Міхайлавіч (28.12.1900, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл. — 28.10.1952),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1949). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934) і Генштаба (1948). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Зах., Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Укр. франтах: нач. штаба армій. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. З 1945 выкладчык Акадэміі Генштаба.