Np, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 93; адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомыя ізатопы з масавымі лікамі 227—241; найб. устойлівы 237Np (перыяд паўраспаду 2,14∙106 гадоў, α-выпрамяняльнік). У вельмі нязначнай колькасці знойдзены ва ўранавых рудах. Першы трансуранавы элемент; адкрыты Э.М.Макміланам і Ф.Эйблсанам у 1940; назва — ад планеты Нептун.
Крохкі серабрыста-белы метал, tпл 639 °C, шчыльн. 20450 кг/м³. Вельмі рэакцыйназдольны (ступень акіслення ў хім. злучэннях ад +3 да +7). Утвараецца ў ядз. рэактарах пры працяглым апрамяненні урану, вылучаюць як пабочны прадукт пры атрыманні плутонію. Ізатоп 237Np выкарыстоўваюць для вытв-сці плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў 2,6∙10−6Бк/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шаро́ш1, ‑рашу, м.
Дробны крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам або ў час вясновага крыгаходу. Бялява-шэрыя аблачынкі на рацэ, на якія .. [лётчык] звярнуў увагу з самалёта, аказаліся першымі маленькімі плывучымі астраўкамі шарашу.Хадкевіч.Светла-попельны колер хмар пад нагамі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну.Брыль.
шаро́ш2, ‑рашу, м.
Спец. Лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннямі, не звязанымі ў плыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крушы́на ’дрэва або куст сямейства крушынавых’ (ТСБМ, Шат., Сержп. Пр., Бяльк., Касп., Сцяшк., Дэмб. 1, Мат.). Укр.крушина, рус.крушина ’тс’, серб.-харв.кру̀шина ’тс’, польск.kruszyna, чэш.krušina, славац.krušina ’тс’. Прасл.krušina да kruxъ ’ломкі, крохкі’, што адпавядае крохкасці расліны. Адсюль яе лацінская назва Frangula ад frangere ’ламацца, крышыцца’ (Слаўскі, 3, 185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
piaskowy
piaskow|y
1. пясочны; пясчаны;
burza ~a — пясчаная бура;
zegar ~y — пясочны гадзіннік;
2.кул. пясочны; крохкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kruchy
kruch|y
1.крохкі, ломкі;
2.перан. нетрывалы; слабы; хілы;
~e zdrowie — слабое здароўе;
~e ciasto — пясочнае пірожнае
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СІЛЬВІ́Н (ад Sylvius — лацініз. імя галанд. ўрача і хіміка Ф.Боэ),
мінерал класа хларыдаў, хларыд калію, KCl. Мае калію да 52,5%, хлору да 47,5%, прымесі натрыю і аміяку. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае шчыльныя зярністыя масы, шаставатыя і валакністыя агрэгаты, радзей кубічныя і кубаактаэдрычныя крышталі і інш. Бясколерны або малочна-белы, з прымесямі гематыту — жоўта-чырвона-ружаватых адценняў. Часта празрысты. Бляск шкляны. Цв. 2. Шчыльн. 2 г/см³. Крохкі. Характэрны горка-салёны смак, лёгкая растваральнасць у вадзе, моцная гіграскапічнасць. Разам з галітам, карналітам і інш. ўтварае сільвініт. Гал. радовішчы хемагенна-асадачнага генезісу. Пашыраны ў выкапнёвых марскіх саляносных фармацыях і кантынент. эвапарытавых. Трапляецца ў вулканічных узгонах, сучасных азёрах, экзагенных выцвітах. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці калійных угнаенняў і хім. прам-сці. З празрыстых крышталяў вырабляюць прызмы для інфрачырвонай спектраскапіі. Прамысл. радовішчы на Беларусі, Украіне, у Расіі, Германіі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Субты́льны ’кволы, слабы’, ’далікатны, тонкі’ (ТСБМ), субтэ́льны ’зграбны’, сюды ж, відаць, субтына́е ’танец аднаго чалавека’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.субтелный ’тонкі, празрысты’ (1596 г.). Запазычана праз польск.subtelny, subtylny ’тонкі, крохкі, далікатны’ з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц.subtil, ням.subtil, што да лац.subtīlus ’тонкі, пяшчотны’ (першапачаткова ’тонкатканы’ — *sub‑texlis, параўн. тэкстыль, гл.). Сучасная літаратурная форма, відаць, з рускай. Гл. Фасмер, 3, 793; ЕСУМ, 5, 464; Булыка, Лекс. запазыч., 196.