прызна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Адкрыта сказаць, расказаць аб чым‑н., сазнацца. Прызнацца ў каханні. □ Тварыцкі закапаў грошы з цвёрдым намерам ніколі не аддаваць іх і прызнаўся ў гэтым толькі выпадкова. Чорны. — Не магу, братка, ісці, — прызнаўся Іван. Колас. Чамусьці няёмка было хлапцу прызнацца, што аддаў сваю пілотку чарнамазаму карапузу. Кулакоўскі.

2. інф. прызнацца і 1 ас. адз. прызнаюся. Разм. Ужываецца як пабочнае слова ў значэнне праўду кажучы, шчыра кажучы. — Зараз не магу... Прызнацца, яшчэ не снедаў нават. Пасля. Гартны. — Думаем паставіць вас прарабам... Давайце згоду, Нічыпар Аўсеевіч. Я, шчыра прызнацца, і загад на вас падрыхтаваў. Асіпенка. Прызнаюся, я тады быў хлапец не святы. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

anyway [ˈeniweɪ] adv.

1. апрача́ таго́; у дада́так;

2. усё-такі, усё ж (такі); усё ро́ўна

3. адны́м сло́вам; караце́й (ка́жучы)

4. ва ўся́кім ра́зе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выка́знік, ‑а, м.

1. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам; прэдыкат. Просты, састаўны выказнік.

2. Тое, што і выразнік. У імкненні служыць мастацкім словам простаму люду ці, інакш кажучы, быць выказнікам яго гора Багушэвіч даволі часта засяроджваў увагу амаль выключна на сацыяльных аспектах жыцця. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцягне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыцягнуць (у 4 знач.).

2. Тое, што і прыцяжэнне. Вобразна кажучы, чалавек набыў ужо такую сілу, што пераадолеў зямное прыцягненне і вырваўся ў космас. «Звязда». Надта доўга чалавек не мог вырвацца з палону зямнога прыцягнення. Шыцік. За межамі зямнога прыцягнення і галасы і немага — званчэй. Федзюковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ogólnie

наогул; увогуле; у агульных рысах;

ogólnie biorąc — у цэлым;

ogólnie mówiąc — наогул кажучы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

technically [ˈteknɪkəli] adv.

1. тэхні́чна;

Technically, the building is a masterpiece. У тэхнічным плане гэты будынак – проста шэдэўр.

2. фарма́льна;

He is technically literate. Фармальна кажучы, ён адукаваны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мя́кка, прысл.

1. Не цвёрда, не жорстка. [Дзяжурны:] — Тут сена паслана. Мякка будзе. Накрывайся сваім паліт[о] і спі. Якімовіч. Мякка сцеле, ды мулка спаць. Прымаўка. // Лёгка; далікатна. Дачка мякка кранула бацьку за рукаў, нібы асцярожна будзіла яго. Зарэцкі.

2. перан. Ціха, ледзь чутна; плаўна. Накінуўшы на плечы стракаты халат і мякка ступаючы танкамі, .. [маці] выйшла са спальні. Якімовіч. Лёгка і мякка слізгаюць палазы, пакідаючы за сабой па некранутай белі дзве раўнюткія палосы. Машара. // Не рэзка. Мякка свяцілі люстры, на стале дыміліся кубачкі духмянай кавы. Шыцік. Сонца грэла роўна і мякка. Гамолка.

3. перан. Сардэчна, ласкава, пяшчотна. [Васіль Іванавіч] перавёў позірк на Камара, мякка ўсміхнуўся яму. Лынькоў. Таццяна ўсміхнулася, і ў вачах у яе мякка засвяцілася ласкавае захапленне. Зарэцкі.

•••

Мякка кажучы (у знач. пабочн.) гл. кажучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

broadly [ˈbrɔ:dli] adv.

1. шыро́ка;

broadly speaking у агу́льных ры́сах; нао́гул ка́жучы

2. пра́ма; адкры́та; рашу́ча;

He looked me broadly in the face. Ён паглядзеў мне прама ў твар.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

расчарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак., у кім-чым і без дап.

Зведаць пачуццё незадаволенасці з прычыны няздзейсненых спадзяванняў, надзей, мар. Расчаравацца ў чалавеку. □ Калі .. [Магдалена] прыйшла дадому, то ёй прыйшлося расчаравацца адразу: ад Кастуся пісьма яшчэ не было. Чорны. — Мы чакалі вас. А я, праўду кажучы, уяўляла вас крыху іншым. — І зараз крыху расчараваліся? — паціскаючы .. [Евг Аўсееўне] руку, адказаў Максім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коро́че сравнит. ст.

1. нареч. караце́й; (ближе, интимнее) бліжэ́й;

2. прил. караце́йшы, бліжэ́йшы;

э́та доро́га коро́че гэ́та даро́га караце́йшая;

коро́че говоря́ караце́й ка́жучы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)