МІ́ЦАР, ζ Вялікай Мядзведзіцы; падвойная зорка. Кампаненты з зорнымі велічынямі 2,4 (Міцар) і 4,0 (Алькор) утвараюць фіз. пару з вуглавой адлегласцю 11,8. М. і Алькор (араб. конь і коннік) — самая вядомая і найб. даступная для назірання падвойная зорка. Абодва кампаненты, у сваю чаргу, — спектральна-падвойныя зоркі.
Сямізвёздачка (сямізьвёздачка) ’сузор’е Плеяды’ (Касп.). Да сем і звязда ’зорка’ (гл.), названа паводле колькасці зорак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЫ́ГЕЛЬ,
β Арыёна, блакітнавата-белая зорка нулявой зорнай велічыні, адна з самых яркіх зорак неба, найбольш яркая ў сузор’і Арыёна. Адлегласць ад Сонца каля 330 пк, свяцільнасць у 23 тыс. разоў перавышае сонечную. Р. — візуальна-падвойная зорка, спадарожнік (7-й зорнай велічыні) аддалены ад гал. зоркі на 10".
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
asteroid
[ˈæstərɔɪd]
n.
1) Astron. астэро́йд -а m.
2) Zool. марска́я зо́рка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адкрышы́цца, ‑крошыцца; зак.
Адламацца, адпасці кавалачкамі, драбкамі ад чаго‑н. крохкага, цвёрдага. /уперан.ужыв.[Суздалеў:] — Вячэрняя зорка не вытрымала, і ад яе адкрышыліся маленькія кавалачкі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сячна, безас.узнач.вык.
Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна.Чорны.[Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЕ́ЦКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д.
Засн ў 1896 у в. Радзівілімонты (цяпер в. Чырвоная Зорка Клецкага р-на Мінскай вобл.). Вырабляў патаку, крухмал, спірт, павідла, кансерваваныя агуркі. У 1939 рэканструяваны. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1944 адноўлены як крухмала-патачны камбінат «Чырвоная Зорка». У 1953 перайменаваны ў клецкі кансервавы завод «Чырвоная Зорка». У 1961—75 на яго базе ў г. Клецк пабудаваны кансервавы завод з цэхамі агульных кансерваў і дзіцячага харчавання. З 1976 кансервава-вінаробны з-д. Сучасная назва з 1987. Аск. прадукцыя (1998) — кансервы дзіцячага харчавання (да 65 назваў) і агульныя (агароднінныя і пладова-ягадныя кансервы, марынады, соусы, сокі, кампоты, джэмы і інш.).