Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bemäkelnvtзнахо́дзіць хі́бы (у чым-н.); асуджа́ць, ганьбава́ць (што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
carp
I[kɑ:rp]
v.i.
крытыкава́ць, знахо́дзіць недахо́пы, чапля́цца
II[kɑ:rp]
n., pl. carps or coll. carp
карп -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бярэ́знік, ‑у, м., зб.
1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю.Грахоўскі.Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты.Якімовіч.
2.толькіадз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіцьбалг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцяпа́ ’стэп’ (Янк. 1). Форма на ‑азнаходзіць адпаведнікі ў славен.stépa, серб.-харв.сте̏па ’тс’, апошнія разглядаюцца як запазычанні праз англ. і ням.Steppe, іт.steppa ’тс’ (Скок, 3, 333). Верагодна, самастойнае пераўтварэнне па тыпу назоўнікаў ж. р. Гл. стэп, сцеп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІЛАЗАІ́ЗМ (ад грэч. hylē матэрыя + zōē жыццё),
філасофскае вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць матэрыі. У навук. ўжытак тэрмін уведзены ў 1678 англ. філосафам Р.Кедвартам. Гілазаізм — лагічнае дапушчэнне пра адзінства, цэласнасць, самаразвіццё свету, яго праявы адрозніваюцца толькі ўзроўнем развіцця, а не сутнасцю. На аснове такой канцэптуальнай схемы ўзніклі блізкія да гілазаізму вучэнні — пантэізм, панпсіхізм, а таксама вучэнне пра адлюстраванне як усеагульную ўласцівасць матэрыі. Паводле гэтай канцэпцыі, не толькі элементарныя жыццёвыя працэсы, але і складаныя інфарм. сістэмы, што генерыруюць пачуццёвасць, псіхіку і мысленне, маюць натуральнае паходжанне. У стараж.-грэч. філасофіі ідэі гілазаізму распрацоўвалі прадстаўнікі натурфіласофіі (Фалес, Анаксімен, Геракліт, Эмпедокл і інш.). У эпоху Адраджэння гілазаізм у форме пантэізму складаў істотную частку філасофіі Н.Кузанскага, Б.Тэлезіо, Дж.Бруна. Мысленне як уласцівасць, характэрную для ўсёй прыроды, як атрыбут матэрыі разглядаў Б.Спіноза. Франц. матэрыялісты 18 ст. (Д.Дзідро, Ж.Рабінэ) абгрунтоўвалі субстанцыяльны характар адчуванняў, прызнавалі агульную адушаўлёнасць матэрыі. Усеагульнасць уласцівасці адлюстравання знаходзіць пераканаўчае і практычнае пацвярджэнне ва ўсёй сістэме тэхн. забеспячэння сучаснага інфарм. працэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНЮКО́ВІЧ Канстанцін Міхайлавіч (30.3.1843, г. Севастопаль, Украіна — 20.5.1903),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Марскім кадэцкім корпусе (1857—60). У 1860—63 у кругасветным плаванні. З 1864 у адстаўцы. За сувязь з рэв. народнікамі-эмігрантамі ў 1884 высланы на 3 гады ў Томск. Друкаваўся з 1859 (вершы). Першая кн. нарысаў «З кругасветнага плавання» (1867). Раманы «Нашы норавы» (1879), «Першыя крокі» (1891), «Жрацы» (1897), «Абыякавыя» (1899) і інш. пра драм. стан дэмакр. інтэлігенцыі, якая не знаходзіць прымянення сваім сілам і здольнасцям. У цыкле апавяданняў (зб. «Марскія апавяданні», 1888, і інш.) і аповесцях «Грозны адмірал» (1891), «Вакол свету на «Каршуне» (1895—96), «Севастопальскі хлопчык» (1902) і інш. рэалізм, дэмакратызм, пропаведзь грамадз. і асабістай мужнасці і душэўнай стойкасці. Аўтар п’ес, цыклаў нарысаў і фельетонаў. Пушкінская прэмія (1901) за «марскія» творы.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—10. М., 1977;
Морские рассказы. Кн. 1—7. М., 1980.
Літ.:
Вильчинский В.П. К.М.Станюкович: Жизнь и творчество. М.; Л., 1963;