1. Тое, што сапраўды існуе; рэальнасць. Тое, аб чым Тапурыя марыў, стала рэчаіснасцю.Самуйлёнак.І гэтая школа, і гэтыя Быганы, аб якіх ён ніколі раней не чуў, уплятаюцца ў яго жыццё, уяўляюцца ў тых няясна прывабных тонах-абрысах, што такія прыгожыя здалёк, але ніколі не супадаюць з рэчаіснасцю.Колас.
2. Аб’ектыўныя ўмовы жыцця людзей. Наша савецкая рэчаіснасць. □ Творы Крапівы білі з гнеўнай сілай па панскай рэчаіснасці.Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саней. З-пад санных палазоў ішоў скрыпучы енк.Чорны.Відаць, недалёка вёска, бо там-сям санны след быў зацярушаны сенам, а сена тут здалёк не возяць.Бураўкін.
2. Звязаны з яздой, перавозкамі на санях; які адбываецца на санях. Цяпер у цішыні музея гармата сніць Кавлова санны рэйд.Вялюгін.// Прыгодны для язды на санях. Тыдзень ужо, як лягла санная дарога.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяршо́к1, ‑шка, м.
Мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
вяршо́к2, ‑шка, м.
1. Верхняя частка чаго‑н.; верх, верхавіна. Вяршок дрэва. □ Здалёк бабкі здаваліся прысадзістымі белымі кустамі з завостранымі вяршкамі.Якімовіч.Маладыя яблынькі адно самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта.Чорны.
2.толькімн. (вяршкі́, ‑оў). Тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася; смятанка. [Нявестка:] — Кожны дзень хтосьці з’ядаў вяршкі ў збанках з малаком.Пальчэўскі.
•••
Збіраць вяршкізчагогл. збіраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нства, ‑а, н.
1.зб. Паны. Шыш-Шышнеўскі быў нядрэнны настаўнік, але цягнуўся за мясцовым панствам, з вучнямі і іх бацькамі трымаўся здалёк і афіцыйна.С. Александровіч.
3. Спешчанасць, імкненне жыць у раскошы, пагардлівыя адносіны да працы, уласцівыя панам. [Лоўгач:] — Ці правільна гэта? Адзін пакой на чацвярых. А ў нас пяць пакояў на чацвярых. І якія? Амаль удвая большыя. Панства нейкае ў нас з табой...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́сы, ‑ая, ‑ае.
Светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы). Русыя вусы. Русая барада. □ [Веньяміну] робіцца весела: у русых валасах дзяўчыны заблыталася травінка.Навуменка.Дзве русыя тоўстыя касы звісалі ніжэй паясніцы.Гурскі.// Які мае валасы такога колеру (пра чалавека). Ад бессані, ад звону гарадскога ў край буслоў, калін і медуніц, да яснавокіх русых маладзіц мяне вяртае самы юны спогад.Федзюковіч.У непрагляднай завірусе Цябе прыкмечу я здалёк — Сярод чарнявых, белых, русых Ты ўся гарыш, як вугалёк.Дайнека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар.Дуброўскі.Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова!Вялюгін.
2. Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні.Хадкевіч.Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разва́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы. Млынар Стэфан Вялічка, чалавек разважны, спачатку падумае, пасля скажа.«Маладосць».
2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад. Перад ім [Рыгорам] быў малады, і яму карцела сказаць мне разважнае слова старэйшага чалавека.Адамчык.
3. Спакойны, размерны, паважны. Ішоў сваёй разважнай, нетаропкай хадой час.Васілёнак.Ідзе з вайны салдат. Ідзе разважным крокам Каторы дзень здалёк І бразгае пры боку Запасны кацялок.Вітка.
разважны́, ‑а́я, ‑о́е.
Такі, які прадаецца на вагу. Разважны тавар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.
1. Збіраючыся купіць што‑н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане. Калі ж япрукі жывыя, то іх трэба яшчэ важыць, таргаваць і разоў дваццаць пляснуць далонню аб далонь прадаўца.Колас.Бывалы яшчэ здалёк убачыў высокага, статнага Нічыпаровіча, які азартна таргаваў нешта ў спекулянта.Новікаў.
2.Разм. Тое, што і гандляваць. [Шэя:] — У .. [сваякоў] вялікі магазін — ботамі таргуюць.Гартны.
3.перан.Зневаж. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.). Таргаваць сумленнем. □ І ён [Даніла] сцярогся таго зброду, Якім не цяжка таргаваць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
entférnt
1.a
1) адда́лены, далёкі;
ich bin weit davón ~ я далёкі ад таго́, каб…
2.advздалёк, далёка, на адле́гласці;
etw. ~ ándeuten то́нка намякну́ць на што-н.;
~ verwándt sein быць далёкім сваяко́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Свяціцца роўным слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць.Колас.// Адсвечваць роўным, слабым светам (пра гладкую, роўную або нацёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака.Нікановіч.Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты.Колас.
2. Свяціцца, часта ад якога‑н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы.Бядуля.Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю.Шчарбатаў.