Stchmücke f -, -n кама́р (звычайны)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

блу́дны¹, -ая, -ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць.

Блудная дарога.

3. перан. Не такі, як прынята, не зусім звычайны.

Блудны сын — пра легкадумнага, свавольнага чалавека, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невзыска́тельный

1. (нетребовательный) непатрабава́льны; (неразборчивый) неперабо́рлівы;

2. (обыкновенный) звыча́йны; (простой) про́сты; (скромный) сці́плы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІ́РТ (Mirtus),

род кветкавых раслін сям. міртавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна Амерыкі. На Беларусі культывуецца ў пакоях і аранжарэях М. звычайны (M. communis).

Вечназялёныя кусты і дрэвы. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае, на кароткіх чаранках або сядзячае. Кветкі пераважна адзіночныя. Плод ягадападобны. Са стараж. часу культывуецца М. звычайны. Эфірны алей з кветак, лісця і інш. ч. раслін выкарыстоўваецца ў кулінарыі, парфумерыі, медыцыне, плады і лісце — прыправа. Дэкар. расліны.

Мірт звычайны.

т. 10, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

workaday

[ˈwɜ:rkədeɪ]

adj.

штодзённы; будзённы; практы́чны; звыча́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ардына́рны

(лац. ordinarius = звычайны)

1) які нічым не вызначаецца, звычайны, нават пасрэдны (а. чалавек);

2) уст. штатны;

а. прафесар — прафесар, які кіраваў кафедрай (параўн. экстраардынарны 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

conventional [kənˈvenʃənl] adj.

1. звыча́йны; агульнапрыня́ты, традыцы́йны;

conventional clothes адзе́нне, яко́е выпуска́ецца вялі́кімі па́ртыямі;

conventional ideas/opinions традыцы́йныя ідэ́і/по́гляды

2. звыча́йны (пра ўзбраенне – у процілегласць атамнаму);

conventional weapons звыча́йныя ві́ды збро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

solvent1 [ˈsɒlvənt] n. раствара́льнік;

Water is the common solvent. Вада – самы звычайны растваральнік.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прадо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадоўжыць.

2. у знач. прым. Даўжэйшы, чым звычайны. Група прадоўжанага дня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЧАЛАЕ́Д,

гл. Асаед звычайны.

т. 13, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)