свя́то храни́ть па́мять(о ком, о чём) свя́та захо́ўваць па́мяць (пра каго, пра што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балбатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Празмерна гаваркі. Рокаш нібы і не слухаў, што апавядаў балбатлівы чыгуначнік.Паслядовіч.// Які не можа захоўваць тайну. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, як у яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
béibehalten*vtзахо́ўваць, пакіда́ць (у сябе́), утры́мліваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АМЁБІЯЗ, амёбная дызентэрыя,
хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем у яго арганізме дызентэрыйнай амёбы (Entamoeda histolytica) і характарызуецца язвавым пашкоджаннем тоўстага кішэчніка. Цысты ўзбуджальніка выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам, у вадзе могуць захоўваць жыццяздольнасць да 8 месяцаў; трапляюць у арганізм праз брудныя рукі, прадметы ўжытку, забруджаную агародніну, ваду. Інкубацыйны перыяд да 1,5 месяца. Хвароба пачынаецца слабасцю, зніжэннем апетыту, болямі ў жываце. Надворак пачашчаецца да 5—15 разоў за суткі, вадкі, са сліззю і крывёй. Развіваюцца з’явы інтаксікацыі. Без лячэння магчымы пераход у хранічную форму з ускладненнямі (разрывы кішак і абсцэсы ў печані і мозгу). Лячэнне толькі ў стацыянары з наступным наглядам урача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад палеа... + магнетызм), археамагнетызм,
уласцівасць горных парод намагнічвацца ў час свайго фарміравання і захоўваць набытую (рэшткавую) намагнічанасць у наступныя геал. эпохі. Фіксатары стараж. намагнічанасці — базальтавыя лавы, чырванаколерныя адклады, асобныя шэрыя гліны і інш. пароды з вял. колькасцю ферамагнітных мінералаў (магнетыт, гематыт, ільменіт, тытанамагнетыт і інш.). П. — таксама раздзел зямнога магнетызму, які вывучае магнітнае поле Зямлігеал. мінулага. Палеамагнітныя даследаванні дапамагаюць вывучаць эвалюцыю і інверсіі геамагнітнага поля, дрэйф кантынентаў, стратыграфію і абсалютны ўзрост адкладаў (створана абсалютная палеамагнітная геахраналагічная шкала), палеагеагр. і палеатэктанічныя ўмовы і інш.
Р.А.Зінава.
Да арт.Палеамагнетызм. Абсалютная палеамагнітная геахраналагічная шкала для апошніх 4,5 млн. гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
Захоўваць канспірацыю; таіцца, хавацца. Мірон стварыў ячэйку ў вёсцы, з якою амаль што не канспіраваўся, на нарадах шмат гаварыў і прарочыў хуткую міжнародную рэвалюцыю.Пестрак.— Чалавек павінен ведаць мясцовасць, людзей, умець найлепш канспіравацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
niedyskretny
1. які не ўмее захоўваць тайну;
2. нясціплы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tradition[trəˈdɪʃn]n. трады́цыя, стары́ звы́чай;
by tradition па трады́цыі;
break with traditions паруша́ць трады́цыі;
keep up traditionsзахо́ўваць трады́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
балансава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.
1.Захоўваць пры няўстойлівым становішчы раўнавагу пры дапамозе рухаў цела.
Б. на канаце.
2. Падводзіць баланс¹ (у 2 знач.; спец.).
3.што. Прыводзіць у адпаведныя суадносіны ўзаемазвязаныя часткі чаго-н. (спец.).