прыродная вобласць на Пн Еўропы, у Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і на З Кольскага п-ва (Расія). Размешчана паміж 64—66°паўн. ш. Таежныя і тундравыя ландшафты. Асн. раён рассялення саамаў (лапары, або лапландцы). На З Кольскага п-ва Лапландскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАА́МСКІ МАНАСТЫ́Р, Спаса-Праабражэнскі,
гісторыка-архітэктурны і прыродны музей-запаведнік у Карэліі. Засн. як мужчынскі манастыр не пазней як у пач. 14 ст. на в-ве Валаам у Ладажскім возеры грэч. манахамі Сергіем і Германам. Знаходзіўся на мяжы наўгародскіх уладанняў, служыў крэпасцю і шмат разоў адбіваў напады шведска-фінскіх атрадаў, у 1611 спустошаны імі. У 1715 адноўлены паводле ўказа Пятра I. Арх. помнікі 18—19 ст.: Спаса-Праабражэнскі сабор, цэрквы Успення, Нікольская, Пятра і Паўла і інш. У 19 ст. буйны рэліг., эканам. і культ.цэнтр. У 1917—40 на тэр. Фінляндыі. У час сав.-фінл. вайны манахі пакінулі яго. З 1945 дом-інтэрнат для інвалідаў Вял.Айч. вайны. З 1979 музей-запаведнік. У 1988 перададзены Рус.правасл. Царкве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ БЕ́РАГ КРЫ́МА,
вузкая берагавая паласа паўд.ч.Крымскага паўвострава ад мыса Айя на З да масіву Карадаг на У, ва Украіне; найб. цёплы ўчастак Крымскага ўзбярэжжа; папулярная курортная зона. Даўж. каля 150 км, шыр. 2—8 км. Паверхня абмежавана з Пн стромкімі ўступамі Гал. грады (Яйлы). Рэльеф градава-эразійны, ускладнены апоўзнямі і маляўнічымі абваламі. Пашыраны перадгорныя ўзгорыстыя раўніны, участкі горнага рэльефу, трапляюцца асобныя лакаліты (Аюдаг) і вулканічныя масівы (Карадаг). Клімат субтрапічны, міжземнаморскага тыпу. Лета сухое, вельмі цёплае, зіма мяккая. Сярэднія т-ры ліп. і жн. каля 24 °C, студз. каля 4 °C, ападкаў каля 600 мм за год. Пераважае дрэвава-хмызняковая ксерафітная расліннасць з удзелам відаў міжземнаморскай флоры. Сады, вінаграднікі, паркі. Характэрны шырокія зручныя бухты з добраўпарадкаванымі галечнымі пляжамі. Клімататэрапія, марскія купанні (чэрв.—кастр.), вінаградалячэнне. Шматлікія курорты і курортныя мясцовасці: Алупка, Алушта, Артэк, Арэанда, Гурзуф, Карасан, Кастропаль, Карэіз—Гаспра, Кучук-Ламбат, Лівадзія, Мелас, Місхор, Форас, Ялта. У межах П.б.К. запаведнік Мыс Марцьян, Карадагскі запаведнік, Ялцінскі запаведнік, Нікіцкі батанічны сад.
Асн. прыродны лек. фактар — субтрапічны клімат. Лечаць захворванні органаў дыхання, стрававання, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, парушэнні абмену рэчываў; выкарыстоўваюць мінер. ваду крыніцы Мелас. Санаторыі для дарослых і дзяцей, дамы адпачынку, пансіянаты, турбазы, пляжы.
Да арт.Паўднёвы бераг Крыма. Палац-музей у г. Алупка. 1828—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУЗІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
у Забайкаллі, у Бураціі, уздоўж паўн.-ўсх. ўзбярэжжа воз. Байкал. Даўж. 280 км, выш. да 2840 м. Складзены з гранітаў і крышт. сланцаў. На зах. схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсх. — лістоўнічныя лясы. Мінер. крыніцы. У межах Баргузінскага хрыбта Баргузінскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАНА́Л (Pantanal),
забалочаная нізіна ў вярхоўях р. Парагвай каля зах. падножжа Бразільскага пласкагор’я (пераважна ў Бразіліі). Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Выш. 50—70 м. У перыяд дажджоў затапляецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў. Запаведнік Каракара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗА́ЛА (Odzala),
нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прыток р. Ліквала). Пл. 110 тыс.га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯ́С,
горад у Чэлябінскай вобл. Расіі, на р. Міяс. Засн. ў 1773. 167,2 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: аўтамаб. (выпуск грузавых машын павышанай праходнасці), эл.-тэхн., інструментальная, гумавая. Ракетны цэнтр і канструктарскае бюро. Факультэты Чэлябінскага політэхн. ун-та. Краязнаўчы музей (калекцыя вырабаў з уральскіх мінералаў). Паблізу — Ільменскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РДУБІЦЫ (Pardubice),
горад у цэнтр. частцы Чэхіі, на р. Лаба. Засн. ў 13 ст. Каля 110 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., радыёэлектронная, эл.-тэхн., лёгкая, харчовая. Горад-запаведнік. Шматлікія арх. помнікі пераважна 16 ст. З канца 19 ст. праводзяцца буйнейшыя міжнар. спаборніцтвы па конным спорце (Вял. Пардубіцкі стыпл-чэйз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ ВЯЛІ́КАГА ЗАЛІ́Ў,
заліў у Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю, Расія. Даўж. 80 км, шыр. на Пд каля 200 км, глыб. менш за 200 м. Берагі парэзаныя, утвараюць залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стрэлак, Усход, Находка, Амерыка. Зімой укрыты лёдам. На беразе Амурскага зал. — г. Уладзівасток, у зал. Амерыка — порт Находка. Далёкаўсходні марскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРАЙ, Мрайка,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дзедзелавічы. Асн. прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская (справа). Рэчышча каналізаванае на 3 участках на працягу каля 11 км. У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.