відэасало́н

(ад відэа- + салон)

памяшканне, зала для паказу відэафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

lektorium

н. чытальная зала

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фізкульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фізкультуры, фізкультурніка. Фізкультурны нарад. // Прызначаны для фізкультуры, фізкультурнікаў. Фізкультурная зала. Фізкультурны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лекцы́йны Vrlesungs-;

лекцы́йная за́ла Hörsaal m -s, -säle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хо́ры, ‑аў; адз. няма.

Адкрытая галерэя або балкон у верхняй частцы параднай залы або царкоўнага будынка (першапачаткова для размяшчэння хору, музыкантаў). Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, .. амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі. Караткевіч. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.

[Грэч. choros — хор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салон,

вялікае параднае памяшканне; літ.-маст. гурток; зала для продажу твораў мастацтва.

т. 14, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экспазіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца экспазіцыяй. Экспазіцыйная сцэна.

2. Прызначаны для экспазіцыі (у 2 знач.). Экспазіцыйная зала. Экспазіцыйны стэнд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

Сельскагаспадарчая в.

В. карцін.

В.-продажпрадажай продажам экспанатаў).

|| прым. вы́ставачны, -ая, -ае.

Выставачная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глядзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і аптычны. Глядзельнае шкло. Глядзельная труба.

2. Прызначаны для гледачоў (у 2 знач.). Глядзельная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

waiting room [ˈweɪtɪŋrʊm] n.

1. прыёмная (доктара)

2. за́ла для чака́ння, чака́льня (на вакзале)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)