зды́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Пачаць ізноў спакойна і роўна дыхаць (пасля бегу, хады і пад.). — Не спяшайся так, кабеціна, — сунімаў .. [маці] Адам, пакашліваючы, — здыхацца не магу я... Якімовіч. / Пра хворага. Чалавек цяжка захварэў. Нешта падперла пад бакі, сціснула грудзі, твар увесь смыліць, як бы полымем збоку хто яго пячэ, і ніяк не здыхацца, і гаварыць нельга. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суш, ‑ы, ж.

1. Сухая, без дажджоў пагода; засушлівы час; засуха. У сёлетнюю суш варта толькі іскру здзьмухнуць з папяросы, як ад шкоды не абярэшся. Пташнікаў. Гэтае месца на Капыльскай вуліцы славілася яшчэ і тым, што тут .. нават у самую суш красавалася велізарная лужына. С. Александровіч.

2. Што‑н. пазбаўленае вільгаці, сухое. Калісь і тут гарэла суш, Куды рабіць — і дыхаць цяжка! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спаць ‘знаходзіцца ў стане сну, спячкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. спа́ти, рус. спать, стараж.-рус. спати, польск. spać, в.-луж. spać, н.-луж. spaś, чэш. spat, славац. spať, серб.-харв. спа̏ти, славен. spáti, балг. спя́, макед. спие, ст.-слав. съпати. Прасл. *sъpati (ад *sъ(p)nъ ‘сон’), роднаснае ст.-інд. svápiti, svápati ‘ён спіць’, англ.-сакс. svefan ‘спаць’, ст.-ісл. sofa ‘тс’, лац. sōpiō ‘усыпляць’; гл. Фасмер 3, 732–733 з літ-рай; Глухак, 571. Гл. таксама Борысь (568), які славянскае слова і роднасныя ўзводзіць да і.-е. кораня *su̯ep‑/*sūp‑ ‘спаць’. Гл. таксама сопці, сапці; паводле Сноя (SR, 36, 1, 107), значэнні ‘спаць’ і ‘дыхаць, сапці’ развіліся ў корані і.-е. *su̯ep‑ вельмі даўно, бо ў праславянскі перыяд матывацыя ‘дыхаць’ > ‘спаць’ не была ўжо актуальнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ. kiáukė ’галка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв. ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxatiдыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

•••

Не прадыхнуць — а) пра духату, дрэнны пах, ад чаго цяжка дыхаць. Узімку — сцюжа дзьме, а ўлетку — ад духаты і смуроду не прадыхнуць. Гарэцкі; б) перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н. [Галя:] — Ведаеце, ён так не ў пару захварэў. Вось дома трэба сядзець, бюлетэнь выпісалі, а ў нас жа год канчаецца, работы гэтулькі, што не прадыхнуць. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць. — Ліха бо ведае гэтага нездаляку, — падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. — Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Даніленка. Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. Пташнікаў.

2. Пазяхаць. — Яшчэ не прыдумаў. — Віця пазяхае. — Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш — хаўкаеш, як сабака. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спірт ‘алкаголь, гаручая вадкасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), спіры́тус ‘тс’ (Стан., Некр. і Байк., Сержп.), спіры́т ‘тс’ (Стан.). Запазычаны праз польск. spirytus ‘тс’ і рус. спирт ‘тс’ ці непасрэдна з старога ням. Spirit ‘тс’, што з лац. spīritus ‘дух’, ад spīrāreдыхаць’; пераход ‘дух’ → ‘алкаголь’ адбыўся ў жаргоне алхімікаў (Сной₂, 738). Гл. Брукнер, 509; Фасмер, 3, 735; ЕСУМ, 5, 372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак., што.

Скрыць, утаіць ад іншых (думкі, пачуцці і інш.). Затаіць сваю віну. Затаіць крыўду. Затаіць мару. □ Рэдкі казак не затаіў нянавісць да палкоўніка, калі была абвешчана воля апошняга: кожны казак, як і салдат, мусіў быў праходзіць строй. Мікуліч. Бацька будзе злаваць. Злосці сваёй ён не выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе. Галавач.

•••

Затаіць дыханне (дых, дух) — стрымаць дыханне (перастаць дыхаць ад вялікага хвалявання, здзіўлення і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)