◎ Піпу́шка ’пупышка на дрэве’ (Сцяшк. Сл.). У выніку распадабнення і перастаноўкі з пупышка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрымб ‘расшчэп (у дрэве)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. strim̃bas ‘корч’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гравірава́ць
(ням. gravieren, ад фр. graver = вырэзваць)
рабіць малюнак або надпіс, выразаючы іх на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве, шкле і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Свіль ‘месца на дрэве з хвалепадобным размяшчэннем валокнаў’ (ТСБМ), сьвіль ‘нарост на дрэве ў месцы пашкоджання’ (Ласт.). Да віць, звіць; утворана падобна да гніль < гніць з суф. *‑lь‑. Гл. Праабражэнскі, 2, 259; Фасмер, 3, 577. У выніку дээтымалагізацыі прыстаўка злілася з коранем, параўн. Пацюпа, Arche, 2007, 3, 209.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сні́цар ‘майстар, які пры дапамозе жалезных або дротавых скабак змацоўвае рэчы або пласцінкі ў адно цэлае’ (Нас.). Таксама як і ўкр. сни́цар ‘рэзчык па дрэве і метале’, запазычана з польск. snycerz, snicarz, snicerz ‘майстар разьбярства па дрэве’, якое ўзыходзіць да н.-в.-ням. Schnitzer ‘рэзчык’ і, далей, с.-в.-ням. snitzere, нова-в.-ням. schnitzen ‘рэзаць (па дрэве)’; гл. Кюнэ, Poln., 98; Брукнер, 505; ЕСУМ, 5, 334. Ст.-бел. шницаръ (сницаръ) ‘рэзчык’ (першая палова XVII ст.) < ст.-польск. sznicarz, snycar (XV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піктагра́ма
(ад лац. pictus = маляўнічы + -грама)
умоўны малюнак на дрэве, косці, камені, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотаксілагра́фія
(ад фота- + ксілаграфія)
гравюра на дрэве, выкананая шляхам перанясення малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Адго́ны ’маладыя дрэўцы, якія размнажаюцца з пнёў, каранёў’ (Інстр. III) да гнаць. Параўн. гонкі (аб дрэве).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нау́знік ’малы пчаліны вулей, які ставяць у лесе на дрэве для прываблівання раёў’ (Кос.). Гл. навузнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНДРЭ́ЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Оршы. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 разам з інш. бел. разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве.
т. 1, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)