млекакормячае сям. каалавых. Пашыраны на У Аўстраліі. Жыве ў кронах дрэў эўкаліптавых лясоў. Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невял. групамі.
Даўж. да 82 см, маса да 16 кг. Шэрсць густая, мяккая, шэрая. Вывадкавая сумка развітая, адкрываецца назад. Сталы самец мае гарэм. Корміцца лісцем эўкаліптаў. Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сысу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1.Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці.
2. Немаўля (разм., жарт.).
3.перан. Малады, нявопытны ў якой-н. справе чалавек.
|| памянш.сысуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СІВУ́ЧЫ (Eumetopias),
род млекакормячых жывёл сям. вушастых цюленяў. Адзіны від у родзе — С. (E. jubatus). Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак.
Даўж. да 3,5 м, маса да 800 кг. Афарбоўка летам рыжая, зімой бурая. Трымаецца статкамі. Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў, самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, інш. марскімі жывёламі. Нараджаюць 1 дзіцяня. Промысел дзеля шкуры і тлушчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цяля́/цялё, -ля́ці, мн. -ля́ты, -ля́т, н.
1.Дзіцяня каровы, а таксама самкі лася, аленя і некаторых іншых жывёл.
2.перан. Пра бязвольнага, занадта прастадушнага чалавека.
|| памянш.-ласк.цяля́тка, -а, н.
|| прым.цяля́чы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛАХТА́К, марскі заяц (Erignathus barbatus),
воднае млекакормячае сям. сапраўдных цюленяў атр. ластаногіх. Пашыраны ў арктычных раёнах Атл. і Ціхага акіянаў, Ахоцкім моры. Трымаецца пераважна паасобку на мелкаводдзях, восенню ўтварае лежбішчы па 1000 асобін і больш.
Даўж. да 2,7 м, маса да 360 кг. Валасяное покрыва негустое, грубае, бура-шэрае, часам са светлымі плямамі на спіне. Корміцца доннымі беспазваночнымі, рыбай. Размнажаецца вясной на дрэйфуючых ільдах. Нараджае 1 дзіцяня. Аб’ект промыслу.