ДРЭСІРО́ЎКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць),
уздзеянне рознымі метадамі на жывёл для выпрацоўкі і замацавання ў іх пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў. Д. скарыстоўваюць пры падрыхтоўцы праграм у цырку, у службовай сабакагадоўлі. «Дзікая», ці болевая Д., калі жывёла выконвае практыкаванні пад страхам пакарання, панавала ў цырку да канца 19 ст. «Мяккая», гуманная Д. будуецца на прыёмах ласкавага абыходжання і заахвочвання ежай; яе заснавальнік — ням. дрэсіроўшчык К.Гагенбек, у Расіі — У.Л.Дураў. Комплексная Д. спалучае абодва прынцыпы, распаўсюджана ў сучасным цырку.
Д. ў цырку як жанр мастацтва вядома са старажытнасці (Кітай, Індыя, Егіпет, Стараж. Грэцыя і Рым, Візантыя). Дрэсіраваных сабак, мядзведзяў і інш. жывёл паказвалі ў сярэднія вякі ў Еўропе. У 13—14 ст. асабліва была развіта Д. коней. На Беларусі з 1-й трэці 16 ст. ўпамінаюцца скамарохі, якія выступалі з дрэсіраванымі звярамі. У 1770-я г. вядомы павадыр мядзведзя Т.Марачэўскі. Існавалі школы Д. мядзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска і інш., найб. вядомая з іх т. зв.«Смаргонская акадэмія». Зберагліся выявы бел. дрэсіроўшчыкаў на вырабах 18 ст. Урэцкай і Налібоцкай гут, на франц. афішах, польск. і ням. гравюрах. У Мінскім і Гомельскім цырках паказваюць атракцыёны з удзелам дрэсіраваных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (сапр.Лявонаў) Леанід Кірэевіч
(н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). З 1963 працаваў у рэдакцыях газет, час. «Неман», «Полымя», у 1980—82 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. З 1984 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зб. публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф.Варанішча — удзельнік рэв. руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваен. вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць нар. душу, жыццястойкасць бел. нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кн. «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Піша п’есы (аднаактоўка «Ці любіце вы грэчку?», 1972; драмы «Пасля разводу», нап. 1972; «Чабор», 1973, апубл. 1980; гераічная хроніка «Павел і Хуаніта», нап. 1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Дом майстроў» (1973) і інш.
Тв.:
Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мн., 1998.
Літ.:
Рагуля А. Святло знутры // Роднае слова. 1998. № 9;
Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.
1.Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.
2.(звычайнапрызвароце,частаўклічнайформе голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі.Колас.А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае.З нар.
•••
Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі. Дзікая качка. Свойская качка. □ Гусі і качкі гнездзяцца над самай вадою.Чорны.З рэзкім посвістам крылаў праляцела чародка качак.Асіпенка.
•••
Ні качка, ні швачка — пра жанчыну, не здатную ні да якой справы.
Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) качкі (стопчуць) (жарт.) — выражае незласлівае абурэнне, здзіўленне, захапленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лецы́тва ’дзікая, вялікая качка’ (Нас.). Няясна. Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што гэта — старая лексема, якая накшталт чэш.koroptev, ляш.kurotva ’курапатка’ (Махэк₂, 278) складаецца з дзвюх: Іёіь (< letati ’лётаць’) і patva (< ipbtyt р. скл. ръlъие ’птушка’). У такім выпадку для лексемы лецытва можна было б вывесці значэнне ’лётаючая птушка’ паводле таго, як Махэк₂ (там жа) для прасл.кагорту ’курапатка’ вывеў ’бегаючая птушка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каза́, ‑ы́; мн. ко́зы (зліч.2,3,4 казы́), коз; ж.
1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская і дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла. Дзікая каза. Каза з казлянятамі. □ У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы.Колас.
2.Разм. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў; сажань. Варанецкі ішоў, лёгка ўскідваючы доўгія ножкі «казы» — вялікага драўлянага цыркуля.Дуброўскі.Максім узяў ад Дзяніса «казу» і пачаў перамяраць.Капусцін.
3.Уст. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будаўніцтве. Паложаць чалавеку дзесяць цаглін на «казу», прыгнецца ён, каб трывалей ляжала прылада на плячах з грузамі.Пальчэўскі.Па хісткіх рыпучых лесвіцах, на вышыню дзесятага паверха насілі муляры цэглу на «казе».«ЛіМ».
4. Даўнейшы беларускі калядны абрад.
•••
Ангорская каза — каштоўная шэрсная парода коз з паўтонкай моцнай белай шэрсцю.
Абадраць як сідараву казугл. абадраць.
Адстаўной казы барабаншчыкгл. барабаншчык.
Дзе і Макар коз не пасегл. дзе.
Козамі сена травіцьгл. травіць.
Лупіць як сідараву казугл. лупіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казіна́ Неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава (Стаўбц.Прышч.). Тое ж казіне́ц (Стаўбц.Прышч.).
□ ур. Казіна́ (поле і частка в. Гнацькі) Стаўбц., ур. Казіне́ц (сенажаць) Стаўбц., Казі́нец (вуліца) у г. Слаўгарадзе.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
быць у дзі́кім захапле́нні héllauf begéistert sein (ад каго-н., чаго-н. von D);
дзі́кая ду́мка ein únsinniger [wáhnsinniger] Gedánke;
дзі́кі боль rásender Schmerz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус.ро́за, якое праз ням.Rose з лац.rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курапа́тка ’дзікая птушка атрада курыных’ (ТСБМ). Укр.куропатка, куропатва, рус.куропатка, куропатва ’тс’, польск.kuropatwa, чэш.koroptev, славац.kuroptwa, в.-луж.kurotwa ’тс’. Паўднёваславянскія мовы паралелей да гэтага слова не ведаюць Рэканструкцыя дае прасл.kuro‑pъty. Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kurъ, kura (гл. кур, кура), другая — да агульнай назвы птушак pъta (гл. птушка). Такім чынам, першаснае значэнне ’птушка, падобная да курыцы’. Падрабязна з улікам апошняй літаратуры гл. Слаўскі, 3, 407–409.