напраро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

1. Прадказаць. [Савіч:] — «Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам». Напрарочыў стары. Шамякін. Русыя косы і сінія вочы, што пажадаць вам і што напрарочыць? Дубоўка.

2. Прарочаннем наклікаць. Напрарочыць вымову. □ Ледзь толькі дождж перастаў, Галя сказала, капрызна надзімаючы вусны: — Ты напрарочыў дождж. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гарадзь, ‑і, ж.

1. Агароджа з жэрдак, дроту і пад.; плот. Дзядзька Харытон яшчэ вясной абнёс проса загараддзю з ядлоўцу. Бажко. Уперадзе загарадзь з калючага дроту. Дамашэвіч.

2. Абгароджанае, выгараджанае месца для жывёлы, птушак; загарада. Дзяўчаткі .. паспелі вынесці качанят з хлеўчука на двор і пусціць у загарадзь. Шыловіч. Па баках хлява загарадзі для кожнай паасобна каровы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да зоркі (у 1 знач.), зорак. Зорная астраномія. □ Над цёмным дахам усё паварочвала свой зорны коўш Вялікая Мядзведзіца. Чыгрынаў.

2. Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак. Ноч цёмная, зорная, ціхая. Дамашэвіч.

3. Які ідзе з розных месц да аднаго пункта. Зорны прабег. Зорны паход.

•••

Зорны год гл. год.

Зорны дождж гл. дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; першагатунковы, выдатны. Адборнае насенне. □ Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. Колас. Атрад налічваў каля двухсот адборных малайцоў. Брыль. Па дарозе Ілью Кавальчуку трапляліся фурманкі і аўтамашыны, нагружаныя адборнай сухой бульбай. Паслядовіч.

2. Вельмі грубы, непрыстойны. Жанчына сыпала паліцаям у твар самыя адборныя, самыя моцныя праклёны. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бабо́к, ‑бку, м.

Балотная травяністая расліна сямейства бабковых, з сакаўным трайчастым лісцем. Пасвяжэла, тхнула гнілой вадой, прэллю, горкім бабком. Пташнікаў. Хлеў хай пастаіць, ён хоць халодны, але зімою можна абкласці саломаю, ці хоць тым балотным сенам, якое больш прыдатна па такую справу, чым для корму: яно з востраю .. асакою, з горкім бабком і лотаццю, з сухім чорным хвашчом. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Вылецець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Павыляталі са сваіх начных схованак авадні, сляпні, мухі — закружыліся, зазвінелі ў паветры. Сачанка. Конь як ашалеў — зноў стаў на дыбкі, пасля стукнуў у хамут — мы ледзь не павыляталі з воза. Дамашэвіч. Два акадэмічныя корпусы былі разбіты ўшчэнт. Ва ўсіх астатніх павыляталі вокны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Знішчыць, папсаваць траву, пасевы і пад.; зрабіць патраву. А застануцца там два шнуркі дзядзькавай сенажаці, дык іх патравяць, патопчуць коні. Колас. Не прайшло двух тыдняў, як Ліпніцкі прыляцеў у Сячанку сварыцца, што вясковыя коні атаву патравілі ля рэчкі. Чарот. За тыя дні я патравіў каровамі многа пасеваў, нарабіў не раз шкоды. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н., падкінуць бліжэй нейкую колькасць чаго‑н. Падкідаць дровы да плота.

2. Падшыць, падфастрыгаваць. Падкідаць падол сукенкі.

3. перан. Разм. Падгадаваць. Колькі таго клопату і здароўя страціць чалавек, пакуль падкідае дзіця да пяці гадоў! Дамашэвіч.

падкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падкінуць, падкі́даць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамазу́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамазуціць.

2. у знач. прым. Насыпаны мазутай; запэцканы, замурзаны. Славік беражліва паклаў лісток паперы ў кішэню прамазучанага камбінезона. Даніленка. Бацька заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Лынькоў. Увесь прамазучаны трактарыст падсадзіў мяне на свайго сталёвага каня, сеў побач са мною і ўзяўся за рычагі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.

1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць. Васілевіч. // перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць. Дамашэвіч.

2. Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)