ладнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даволі вялікі, значны. Ладнаваты кавалак поля. □ Канчаецца паляна — трапляецца пад ногі ладнаваты бярэзнік, куп’ё. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

porządnie

1. акуратна; старанна; дакладна;

ułożyć porządnie książki — акуратна пакласці кнігі;

2. прыстойна, сумленна;

3. даволі-такі, шмат-такі, добра-такі, даволі добра, даволі многа;

porządnie się zmęczyłem — я добра-такі стаміўся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pretty​2 [ˈprɪti] adv. даво́лі, до́сыць;

The concert was pretty good. Канцэрт быў даволі добры.

♦

pretty much/well infml ве́льмі, у зна́чнай ступе́ні; ама́ль;

He draws pretty well. Ён малюе вельмі добра;

be sitting pretty infml до́бра ўладкава́цца; быць у вы́гадным стано́вішчы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Падо́шлы ’пажылы, даволі стары’ (Нас.). З польск. podeszły ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fairly

[ˈferli]

adv.

1) сумле́нна; справядлі́ва

2) до́сыць, даво́лі

3) факты́чна; зусі́м, ца́лкам

4) я́сна, выра́зна (піса́ць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АНТЭ́Й,

позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Раянаваны ў Беларусі.

Дрэва сярэднярослае, пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Крона круглавата-конусападобная, рэдкая. Лісце яйцападобнае, маршчыністае, даволі вялікае. Сорт скараплодны, ураджайны. Плады сярэднія і вялікія, круглавата-канічныя, крыху пляскатыя, часам шырокарабрыстыя, захоўваюцца да сярэдзіны красавіка. Скурка светла-зялёная з цёмна-бардовым адценнем. Мякаць белая з зеленаватым адценнем, сакаўная, кісла-салодкая. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы.

Антэй.

т. 1, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЗМО́ЛІЗ (ад плазма + лізіс),

аддзяленне прысценачнага слоя цытаплазмы ад цвёрдай абалонкі расліннай клеткі. Адбываецца ў жывых клетках па прычыне сціскання пратапласта пад уздзеяннем плазмалітыку — раствору, гіпертанічнага да клетачнага соку. Пры запаволеным П. клеткі здольныя даволі доўга заставацца жывымі і пры перанясенні ў звычайную ваду хутка аднаўляюць стан тургару. Здольнасць да П. выкарыстоўваюць у эксперым. цыталогіі і фізіялогіі раслін для вызначэння асматычнага патэнцыялу, вязкасці цытаплазмы, вывучэння клетачнай пранікальнасці і інш.

т. 12, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

агі́днік, ‑а, м.

Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камедыя́нцтва, ‑а, н.

Прытворства, крыўлянне. — Годз[е] задавацца, Саўка. Даволі камедыянцтва! Я знайду спосаб прымусіць цябе гаварыць тое, што трэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўню́тка, прысл.

Разм. Даволі даўно. — Даўнютка мы з табою не хадзілі вось так, удвух, — сказаў .. [Кашын], як ішлі з прахадной. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)