род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 500 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках пераважна Афрыкі. К. сітнікавая (C. juncea, індыйскія каноплі, індыйская пянька) культывуецца ў Паўд.-Усх. і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі, Закаўказзі. Стараж. прадзільная культура.
К. сітнікавая — аднагадовая травяністая расліна выш. да 2,5 м. Лісце суцэльнае. Кветкі буйныя, жоўтыя. Плод — моцна ўздуты, густа апушаны боб. Сцёблы выкарыстоўваюць для вырабу вяровак, канатаў, рыбалоўных сетак, ветразяў, радна, спец. сартоў паперы. Сідэральная культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
найвышэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Самы высокі. Густа-пякучае чэрвеньскае сонца млела ў самым найвышэйшым пункце празрыста-глыбокага неба.Нікановіч.
•••
Найвышэйшая ступень параўнаннягл. ступень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́шчаГуста зарослая лесам даліна (Слаўг.). Тое ж гошча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АГА́ТКІ (Antennaria),
род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца агаткі двухдомныя (агаткі dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах.
Расліны выш. 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. і дэкар. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ФНЕТ (Ofnet),
дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзін аднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНІК (Knautia),
род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, асабліва ў Міжземнамор’і і Зах. Азіі. На Беларусі 1 від — П. палявы (K. arvensis). Трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.
П. палявы — шматгадовая карэнішчавая расліна выш. да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітна-бэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка. Фарбавальная, меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зэ́даль, ‑для, м.
Разм. Услон. Уладзімір Верамейчык.. устаў, пераступіў цераз зэдаль, з якога падняліся ўжо людзі, і паклаў перад старшынёй густа спісаную паперку.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жывапло́т ’рад густа наезджаных кустоў або дрэў, якія ўтвараюць плот’. Укр.живопліт, польск.żywopłot, чэш.živoplot ’тс’. З польск.żywopłot, дзе з чэш., або ўласная калька франц.haie vive, адкуль калькавана рус.живая изгородь > бел.жывы плот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРА́ЛІЯ (Aralia),
род кветкавых раслін сям. араліевых. 35 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукавана аралія маньчжурская, або чортава дрэва (A. mandshurica), разводзіцца ў садах і парках.
Невялікія дрэвы або кусты і высокія травы Сцябло густа ўкрытае вострымі калючкамі. Лісце няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, жоўта-белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — ягадападобная касцянка. Дэкар., харч. расліна. У каранях ёсць эфірны алей, смолы, сапаніны, вітаміны C, B, B1; настой з іх ужываецца як танізоўны сродак (сурагат жэньшэню).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСКЕ́Т (франц. bosquet ад італьян. baschetto лясок, гаёк),
дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невял. замкнёнага ўчастка геам. формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, бат. садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскету часам выразаюць спец. нішы для скульптур або малых арх. формаў. У еўрап. садова-паркавым мастацтве пашыраны з 16—18 ст. На Беларусі вядомы ў парках 18 ст. (Дубайскі парк, у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.). Элементы баскету выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве.