ІМПЕДА́НС (англ. impedance ад лац. impedio перашкаджаю),
1) у акустыцы — комплекснае супраціўленне, якое ўводзіцца пры разглядзе ваганняў акустычных сістэм. Роўнае адносінам комплексных амплітуд гукавога ціску да аб’ёмнай вагальнай скорасці. Вымяраецца ў т.зв. «акустычных омах» (Па∙с/м³). Паняццем І. карыстаюцца пры вывучэнні распаўсюджання гуку ў трубах пераменнага дыяметра, рупарах і інш., пры даследаванні акустычных уласцівасцей выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў гуку.
2) У электратэхніцы — устарэлая назва поўнага супраціўлення эл. ланцуга. Гл.Электрычнае супраціўленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гукамаскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Тэхнічныя прыёмы, якія садзейнічаюць змяншэнню чутнасці гуку артылерыйскага выстралу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
габо́й, ‑я, м.
Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.
[Іт. oboe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛЫХ,
здольнасць арганізма чалавека і жывёл успрымаць гукі слыху органамі. С. маюць многія насякомыя, усе пазваночныя, найб. развіты ў млекакормячых. Адчувальнасць С. ацэньваецца па абс. парогу чутнасці (мінім. чутная вухам інтэнсіўнасць гуку). Чалавек успрымае частоты ад 16—20 Гц (ультрагук) да 16—20 кГц (інфрагук). Пры ўздзеянні гукаў вельмі высокай інтэнсіўнасці (каля 140 дБ у чалавека ўзнікае болевае адчуванне, гук у 150 дБ становіцца нясцерпным. Распазнавальныя магчымасці С. ацэньваюцца дыферэнцыяльнымі парогамі (мінім. змена якога-н. параметра гуку, што ўлоўліваецца, — інтэнсіўнасці, частаты і інш.). У чалавека ў сярэднім дыяпазоне гукаў дыферэнцыяльны парог па інтэнсіўнасці 0,3—0,7 дБ, па частаце — 2—8 Гц. Здольнасць чалавека даваць абс. ацэнкі выш.муз. гукаў наз.абс. С. (гл.Слых музычны). Пры працяглым уздзеянні моцных гукаў адчувальнасць С. паніжаецца (з’ява адаптацыі). Прасторавае становішча крыніцы гуку вызначае бінаўральны С. Гл. таксама Вуха, Эхалакацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНА́МІКАў музыцы,
адзін з бакоў арганізацыі музыкі як працэсу; характарызуецца зменамі гучнасці, шчыльнасці гучання і тэмпу. У больш шырокім сэнсе — любыя змены ў муз. развіцці, а таксама іх адлюстраванне ва ўспрыняцці. Вызначаецца дзеяннем розных якасцей муз.гуку (вышыня, сіла, працягласць, тэмбр), інтэнсіўнасцю і частатой змен розных параметраў. Выяўляецца ў мелодыі, гармоніі, рытміцы, тэмпе, фактуры і інш., на розных узроўнях муз. развіцця (напр., у асобным гуку, у матыве, фразе, частцы, цыкле). Найб. дэталёва Д. ў музыказнаўстве разглядаюць як сукупнасць з’яў, звязаных з гучнасцю, і як вучэнне пра гэтыя з’явы. У такім значэнні тэрмін вядомы з 19 ст. Гістарычна распрацавана дакладная сістэма абазначэння дынамічных адценняў (выкарыстоўваюць італьян. тэрміны).
Асн. абазначэнні: forte-fortissimo (fff) — надзвычай гучна, fortissimo (ff) — вельмі гучна, forte (f) — гучна, mezzo forte (mf) — умерана гучна, mezzo piano (mp) — умерана ціха, piano (p) — ціха, pianissimo (pp) — вельмі nixa, piano-pianissimo (ppp) — надзвычай ціха; crescendo (графічнае <) — паступовае ўзмацненне гуку, diminuendo або decrescendo (>) — паступовае аслабленне гуку; раптоўная змена дынамічнага адцення — subito. Д. ўключае таксама акцэнты. Гучнасная Д. мае непасрэдныя адносіны да інтэрпрэтацыі (указанні кампазітара хоць і абавязковыя для выканаўцы, але дазваляюць індывід. трактоўку). Д. — важны сродак муз. выразнасці. Побач з агогікай, артыкуляцыяй, фразіроўкай яна адыгрывае вял. ролю ў муз.-выканальніцкім мастацтве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гукIм.
1. (род.гу́ку) в разн. знач. звук;
гу́кі пе́сні — зву́ки пе́сни;
тэо́рыя гу́ку — тео́рия зву́ка;
музыка́льны г. — музыка́льный звук;
2. (род. гу́ка) грам. звук;
○ камбінато́рыка гу́каў — комбинато́рика зву́ков;
глухі́ г. — глухо́й звук;
губны́я гу́кі — лингв. губны́е зву́ки;
◊ ані́гу́ку — ни зву́ка;
пусты́ г. — пусто́й звук
гукII (род. гу́ка) м. (на дереве) отро́сток
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ФАНО́ГРАФ (ад фон + ...граф),
апарат для механічнага запісу і ўзнаўлення гуку. Вынайдзены ў 1877 Т.Эдысанам. У час запісу гуку звязаная з мембранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага фольгай ці воскам, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленні запісу іголка рухаецца па канаўцы, робячы вымушаныя ваганні, а звязаная з ёю мембрана адпаведна ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х г. выкарыстоўваўся для запісу твораў муз. фальклору. Правобраз грамафона, патэфона і інш. прылад мех.гуказапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акары́на, ‑ы, ж.
Італьянскі духавы народны музычны інструмент з гліны або фарфору, па гуку падобны на флейту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАКА́ЦЫЯў жывёл і чалавека,
здольнасць вызначаць напрамак на крыніцу гуку ў выніку бінаўральнага эфекту; вызначэнне месцазнаходжання аб’екта ў адносінах да сябе або свайго становішча ў прасторы. Некат. жывёлы эвалюц. шляхам набылі здольнасць да актыўнай Л., напр., дэльфіны, кіты, кажаны, некат. віды птушак. Яны могуць выдаваць і ўспрымаць гукавыя імпульсы з інтэрваламі 0,2—5 мілісекунд, запоўненыя высокачастотнымі ваганнямі 4—200 кГц. Чалавеку ў пэўнай ступені ўласціва здольнасць выяўлення перашкод па гукавым рэху (напр., сляпыя адчуваюць набліжэнне да перашкоды па адбіццю гуку). Гл. таксама Біяакустыка, Біялакацыя.