dźwięk, ~u

м. гук;

naśladowanie ~ów — гукаперайманне;

pusty dźwięk — іран. пусты гук

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

schwa [ʃwɑ:] n. ling. нейтра́льны гало́сны гук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fricative [ˈfrɪkətɪv] n., adj. ling. фрыкаты́ўны (гук)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

aspirate1 [ˈæspərət] n. ling. прыдыха́льны гук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

palatal1 [ˈpælətl] n. ling. палата́льны гук

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ідэагра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Умоўны знак, сімвал, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).

Шумерскія ідэаграмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шчак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль.

Салаўіны п.

2. Водгук, рэха.

Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашпо́каць

‘пачаць шпокаць - падаючы, стукаючыся аб што-небудзь, утвараць кароткі глухі гук

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашпо́каю зашпо́каем
2-я ас. зашпо́каеш зашпо́каеце
3-я ас. зашпо́кае зашпо́каюць
Прошлы час
м. зашпо́каў зашпо́калі
ж. зашпо́кала
н. зашпо́кала
Загадны лад
2-я ас. зашпо́кай зашпо́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашпо́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цвікчэ́ць

‘утвараць гук пры перамешванні чаго-небудзь масленага, памазанага маслам (алеем) (каша цвікчыць)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цвікчу́ цвікчы́м
2-я ас. цвікчы́ш цвікчыце́
3-я ас. цвікчы́ць цвікча́ць
Прошлы час
м. цвікчэ́ў цвікчэ́лі
ж. цвікчэ́ла
н. цвікчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. цвікчы́ цвікчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час цвікчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АГАМІ́ЧНАЕ ПІСЬМО́ (стараж.-ірл. ogam, ogum),

літарнае пісьмо кельтаў і піктаў на Брытанскіх а-вах. Вядома па надпісах з 4 ст. Аснова агамічнага пісьма — лінія, на якую наносіліся кропкі і штрыхі. Літара складалася з сукупнасці аднолькавых (ад 1 да 5) штрыхоў (зычны гук) ці кропак (галосны гук). Паходжанне невядома. Выцеснена лацінкай, але як тайнапіс у Ірландыі захавалася да 17 ст.

т. 1, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)