зак.kogo czym аказаць гонаркаму чым, ушанаваць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАРС (Mars),
старажытнаіталійскае бажаство, першапачаткова бог палёў і ўраджаю, потым бог вайны. У Стараж. Рыме святы ў яго гонар наладжваліся ў сак. і кастрычніку. Лічыўся бацькам Рэма і Ромула, заснавальнікаў Рыма. Атаясамліваўся з грэч. богам Арэсам. У гонар М. рымляне назвалі першы месяц вясны (сакавік), з якога па іх календары пачынаўся год. Ад лац. Mars пайшлі назвы гэтага месяца ў большасці еўрап. моў (ням. März, рус. март і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аператы́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць аператыўнага. Аператыўнасць у рабоце. Аператыўнасць кіраўніцтва. □ Для большай аператыўнасці, рухавасці атрада была выдзелена група партызан пад камандай Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага.Чорны.Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНКЕ́Т (франц. banquet),
урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
о́да, ‑ы, ДМ одзе, ж.
1. Верш, напісаны ва ўрачыстым стылі ў гонар якой‑н. значнай падзеі або асобы. Оды Ламаносава.
2.Спец. Вакальны або сімфанічны твор урачыстага характару, прысвечаны якой‑н. значнай падзеі або подзвігу.
[Грэч. ōdē — песня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Рмн. ‑таек; ж.
Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)