Выкапаць акопы, траншэі, земляныя шчыліны, зрабіць насыпы для абароны ад варожага агню. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць.Хомчанка.Вара.. зноў выскоквае са шчыліны і паўзе туды, дзе акапаўся Глінскі.Кулакоўскі.//перан. Знайсці сабе надзейны прытулак; надоўга асесці. А на хутары, паціху, Акапаўся зноў Кузьма. Агародніцтвам заняўся, Засадзіў вялізны сад.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда.Колас.Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́вад, ‑у, М ‑дзе, м.
Думка, меркаванне, факт, якія сведчаць пра што‑н., даказваюць што‑н.; доказ. Ніякія довады Лабановіча за тое, што ён мусіць паехаць да сябра, Бабініч не браў пад увагу.Колас.Вокны друкарні напоўнены яркім святлом. Яны будуць свяціць усю ноч, быццам у довад, што гэты вялізны гмах заўсёды бадзёра стаіць на варце народнай культуры.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АХО́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
віды раслін, адносна якіх мясцовымі, дзярж. ці міжнар. актамі, пагадненнямі і канвенцыямі агавораны і дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для пэўнага рэгіёна і тыя, што знікаюць, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікарослых раслін, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае скарачэнне колькасці або знікненне з флоры. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац.Чырвоныя кнігі. У Чырв. кнізе Беларусі 180 відаў ахоўных раслін, у т. л. 156 сасудзістых (бяроза карлікавая, венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, купальнік горны, цыбуля мядзведжая, гарлачык белы, піхта белая, пазнацвет асенні, пярэсна еўрапейская, хвошч вялікі і інш.), 15 мохападобных (андрэя скальная, меркія ірландская, сфагнум мяккі, цынклідотус дунайскі і інш.), 9 водарасцяў (гільдэнбрантыя рачная, нітэла грацыёзная, хара грубая і інш.), 17 відаў грыбоў (пархавік вялізны, спарасіс кучаравы, труфля летняя і інш.) і 17 лішайнікаў (лабарыя ямістая і лёгачная, уснея квітучая і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Няўло́мак ’здаровы чалавек, здаравяк’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл., Юрч. НВС), ’здаровы чалавек, які прыкідваецца слабым’ (Сцяшк.), ’чалавек, які можа што-небудзь зрабіць, але не хоча’ (Нар. сл.), польск.nieułomek ’чалавек без фізічных недахопаў, моцны, вялікі, вялізны’. Магчыма, ад прыметніка няўломкій ’няздольны прывучыцца да працы’, што ў сваю чаргу ад улама́ць ’прывучаць’, параўн.: Скоціна неуломкая, ни якъ уломаць не можно въ сосе (Нас.); другасна збліжаная да уло́мак (уломокъ) ’абломак’ (Нас.), што звязана з уло́маный ’зламаны’, уло́мный ’здольны прывучыцца да працы; які мае фізічны недахоп’; параўн. укр.уломок ’абломак, кавалак; слабы, хваравіты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́тэр, ‑а, м.
1. Невялікае самаходнае судна для транспартных, спартыўных, ваенных і прамысловых мэт. Катэр на падводных крылах. Тарпедны катэр. Дэсантны катэр. □ Прыняўшы на борт пасажыраў, катэр накіраваўся да парахода.«Звязда».Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром.Грахоўскі.
2. Тып ваенна-марской парусна-грабной шлюпкі.
3. Старадаўняе паруснае аднамачтавае судна.
[Англ. cutter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́л, ‑а, м.
1. Памяшканне пад першым паверхам будынка ніжэй узроўню зямлі, якое прызначаецца для розных гаспадарчых патрэб. Каля бітай дарогі стаіць вялізны пусты дом, даўно закінутая дача з цагляным падвалам.Колас.
2. Ніжняя частка газетнай старонкі, звычайна аддзеленая рыскай, дзе змяшчаецца асобны артыкул, а таксама артыкул, змешчаны на ніжняй частцы газетнай старонкі. Артыкул быў грунтоўны і вялікі — на цэлы падвал.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сап1, ‑у, м.
Заразная хвароба коней і іншых няпарнакапытных, якая небяспечна і для людзей. [Ліхадзіеўскі:] — Уявіце самі, у шасцярых коней выяўлен сап. Іх трэба неадкладна знішчыць.Гурскі.
сап2, ‑у, м.
Разм. Гукі сапення, цяжкага дыхання. Усё мітусілася ў адным клубку без крыку, толькі ў цяжкім сапе.Колас.Вялізны, з падпалінамі на баках ваўкадаў, шырока выкідваючы лапы, з дыхавічным сапам імчаў угору.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wide2[waɪd]adj.
1. шыро́кі;
be two feet wide мець шырыню́ ў два фу́ты
2. прасто́рны; велічэ́зны, вялі́зны;
the whole wide world уве́сь (бе́лы) свет
♦
wide of the mark мі́ма цэ́лі;
give smb. a wide berth трыма́цца наво́ддаль ад каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
1. Адчыніць што‑н. замкнёнае. Адамкнуць дзверы.// Зрабіць незамкнёным, адкрыць. [Гаўрусь Каляда] адамкнуў вялізны замок, выняў абадок са скабы, і скрыпучая палавіна гуменных варот адчынілася.Брыль.
2. Зняць прымкнутае. Адамкнуць штык (ад вінтоўкі).
3.перан. Зрабіць вядомым тое, што раней скрывалася, утойвалася; раскрыць. Дагадваецца войт, што Папас і ёсць той ключ, якім можна адамкнуць месца туляння дзеда Талаша.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)