разве́дать сов., в разн. знач. разве́даць, вы́ведаць;
разве́дать о чьи́х-л. наме́рениях разве́даць пра чые́-не́будзь наме́ры;
разве́дать но́вые месторожде́ния поле́зных ископа́емых разве́даць но́выя радо́вішчы кары́сных вы́капняў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АПАФІ́ТЫ [ад апа... + ...фіт(ы)],
абарыгенныя расліны, якія з прыродных лясных, лугавых, балотных і інш. згуртаванняў перайшлі на тэрыторыі, звязаныя з гасп. дзейнасцю чалавека (палі, падвор’і, месцы здабычы карысных выкапняў і інш.). У новых месцах апафіты — пустазелле. На Беларусі да апафітаў належаць блюшчык плюшчападобны, крапіва двухдомная, купкоўка зборная, снітка звычайная, чальчак вербалісты і інш.
т. 1, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫМЕТРЫ́ЧНЫЯ КА́РТЫ (ад грэч bathys глыбокі і metreō вымяраю),
адлюстроўваюць падводны рэльеф пры дапамозе ізабатаў разам з адзнакамі глыбіняў. Афарбоўка падводнага рэльефу даецца ў адпаведнасці са ступенямі вышыняў. Служаць асновай фізіка-геагр. раянавання і спец. картаграфавання вадаёмаў. Выкарыстоўваюцца пры разведцы карысных выкапняў, планаванні рыбнага промыслу і як дапаможнікі ў навігацыі.
т. 2, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
металаме́трыя
(ад метал + -метрыя)
геалагічны метад пошукаў металічных карысных выкапняў, заснаваны на вывучэнні размеркавання хімічных элементаў па плошчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпаге́нны
(ад гіпа- + -генны);
г-ае радовішча — паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў глыбінных частках Зямлі (параўн. гіпергенны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУРАЎЗРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
сукупнасць вытв. працэсаў па аддзяленні ад масіву часткі горнай пароды з адначасовым яе раздрабненнем і перамяшчэннем пры дапамозе ўзрыву. Уключаюць бурэнне зарадных поласцяў (шпураў, свідравін, камер), размяшчэнне ў іх зарадаў выбуховых рэчываў (зараджанне), забіванне і ўзбуджэнне зарадаў (ініцыіраванне ўзрыву). Выкарыстоўваюць пры разведцы і здабычы карысных выкапняў, буд-ве плацін і інш.
т. 3, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВА́Л,
насып з глебы, парод і адходаў, утвораны ў выніку раскрыўных ці інш. адвальных работ пры распрацоўцы карысных выкапняў, буд-ве каналаў і інш. Можа займаць спец. адведзеныя пляцоўкі ці адмоўныя формы рэльефу (яры, лагчыны і інш.). Пасля распрацоўкі радовішчаў або заканчэння інш. работ павінны знішчацца ці праходзіць стадыю рэкультывацыі ў прыродаахоўных мэтах.
т. 1, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗГУШЧА́ЛЬНІКІ,
апараты, у якіх адбываецца аддзяленне цвёрдых часцінак рэчыва ад вадкасці. Бываюць гравітацыйныя (часцінкі ападаюць пад дзеяннем сілы цяжару), інерцыйныя (выдаленне часцінак адбываецца за кошт узнікнення сіл інерцыі пры вярчэнні) і фільтрацыйныя (згушчэнне суспензіі адбываецца пры выдаленні часткі вадкасці). Выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў і высакародных металаў, у вытворчасці паперы і цэлюлозы.
т. 7, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шток, ‑а і ‑у, м.
Спец.
1. ‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.
2. ‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток. Федасеенка.
[Ням. Stock.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідраша́хта
(ад гідра- + шахта)
прадпрыемства горнай прамысловасці, дзе здабычу каменнага вугалю або іншых карысных выкапняў праводзяць з прымяненнем гідрамеханізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)