бел.нар. жартоўны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. на тэр. Чэрвеньскага і Бярэзінскага р-наў Мінскай вобл. Найчасцей П. танцуюць па аднаму. Пагойдваннем рук і тулава выканаўца імітуе прасейванне мукі праз сіта. Камічны характар танца падкрэсліваюць жартоўныя прыпеўкі юнакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛАНЦУ́Г»,
бел. народны танец. Муз. памер 2/4, 4/4. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Выканаўцы (мужчыны і жанчыны) бяруцца за паднятыя ўгору рукі і становяцца кругам, паўкругам ці лініяй. Той, хто водзіць, не разрываючы ланцуг з рук, праходзіць (за ім астатнія танцоры) праз «вароты» пад рукамі апошняй пары. Апошні выканаўца, калі ўсе праходзяць пад яго рукой, паварочваецца на месцы, а сваю правую руку, сагнутую ў локці і злучаную з рукой партнёра, кладзе далонню на сваё правае плячо. Ланцужок тым часам па чарзе праходзіць пад рукамі наступных пар, і кожны выканаўца прымае падобную позу. Калі ўсе танцоры пераплятуцца рукамі і выстраяцца ў адну лінію, той, хто водзіць, пачынае рухацца ў адваротным парадку і «расплятае» ланцуг, пакуль не выведзе ўсіх на зыходную пазіцыю. Вядомы таксама як адна з фігур кадрылі. Бытуе ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́зны
(ст.-польск. woźny)
службовая асоба ў Польшчы (13—18 ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.), судовы выканаўца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трытагані́ст
(ад гр. tritos = трэці + agonistes = акцёр)
трэці з трох акцёраў у старажытнагрэчаскім тэатры, выканаўца другарадных роляў (параўн.дэйтэраганіст, пратаганіст).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Каменда́нт ’начальнік войск крэпасці’, ’начальнік, які наглядае за парадкам перамяшчэння войск’, ’адказны за ахову і гаспадарку грамадскага будынка’ (ТСБМ), ’чалавек, які любіць камандаваць’ (міёр., З нар. сл.). Яшчэ ст.-бел.комендантъ ’судовы выканаўца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.komendant, якое са ст.-в.-ням.Kommendant ’камандуючы’ < франц.commandant < лац.commendāns, ‑dantis ’той, хто дае ўказание, распараджэнне’ (Булыка, Запаз. 163; Слаўскі, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́ЙСМЮЛЕР, Вейсмюлер (Weissmuller) Джон
[сапр.Вайсцмюлер (Weiszmüller) Янаш; 2.6.1904, Фрайдорф, каля г. Тымішаара, Румынія — 20.1.1984],
амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 × 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 × 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв. рэкордаў. У 1932—48 выканаўцагал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (24.4.1910, г. Гомель — 5.8.1986),
артыст цырка. Засл. арт. Беларусі (1964). У цырку з 1927, артыст Саюздзяржцырка. Акрабат, скакун, дывановы клоун у масцы Чарлі Чапліна. Вынаходнік і асн.выканаўца арыгінальнага гімнастычнага нумара — паветранага палёту без сеткі з амартызатарам, у якім спалучалася майстэрства гімнаста і коміка. Здымаўся ў фільмах «Два-Бульдзі-два», «Цырк», «Дзяўчынка на шары».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́ЎСКІ (Рамуальд) (1897—1.1.1919),
бел. акцёр. У 1917—19 у трупе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. Выканаўца характарных роляў (Пісар і Кукса — «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, сват Якуб — «Модны шляхцюк» К.Каганца і інш.). Стварыў глыбока псіхал. вобраз Старца ў «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы. Выступаў з чытаннем вершаў бел. паэтаў (часам і сваіх) у дывертысментах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́РАС ((Carreras) Хасэ) (н. 5.12.1946, г. Барселона, Іспанія),
іспанскі спявак (лірычны тэнар). Выступае ў «Метраполітэн-опера», «Ла Скала», «Ковент-Гардэн» і інш. т-рах свету. Валодае голасам прыгожага тэмбру, вылучаецца ярка індывідуальным стылем выканання. Вядомы як выканаўца лірычных партый у операх (у т. л. малавядомых) Г.Даніцэці, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні. Выступае ў ансамблях з М.Кабалье, П.Дамінга, Л.Павароці.