Інжыне́р. Запазычанне з польск.inżynier, націск пад рускім уплывам. У польск. з франц.ingénieur (SWO, 315), якое ўзыходзіць да лац.ingenium ’вынаходлівасць, трапная выдумка’. Ст.-бел.инъенеръ (1601 г.) са ст.-польск.ingenier (Булыка, Лекс. запазыч., 91). У рускай мове инженер (XVII ст.) таксама запазычана праз польскае пасрэдніцтва; гл. Шанскі, 2, I, 76–77; Біржакова, Очерки, 363; супраць Фасмер (2, 133) называе нямецкую крыніцу. Недакладна Гіст. лекс., (245) адносіць да неалагізмаў XIX ст.; Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць запазычаным з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
леге́ндаж.
1. (паданне) Legénde f -, -n, Ságe f -, -n; Erdíchtung f -, -en, Märchen n -s, - (выдумка, вымысел);
2. (тлумачальнытэкст.накартахі г. д.) Legénde f -, -n; Zéichenerklärung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
fable
[ˈfeɪbəl]1.
n.
1) ба́йка f.
2) вы́думкаf.; вы́мысел -лу m.
3) міт -у m., леге́нда f.
2.
v.
1) піса́ць або́ раска́зваць ба́йкі
2) каза́ць няпра́ўду, мані́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
блеф
(англ. bluff)
1) прыём пры гульні ў покер, калі гулец стараецца выклікаць у партнёраў уражанне, што яго карты мацнейшыя, чым у сапраўднасці;
2) выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пры́кла́дны ’ўзорны, прыстойны, старанны, дбайны; ветлівы’ (Нас., ТСБМ, Марц.; смарг., Сл. ПЗБ), ’звязны, складны’ (ТСБМ). Да прыклада́ць, якое ў сваю чаргу узыходзіць да прасл.*prikladati (гл. прыкла́сці); балг.дыял.прѝкладен ’ласкавы, прыязны, ветлівы, згаворлівы’, серб.-харв.прѝкладан ’суадносны’, укр.прикладни́й ’зручны, які падыходзіць, прыдатны’, дыял.при́кладний ’дакладны’, рус.прикладно́й ’дзелавіты, практычны, кемлівы’. Сюды ж пры́кладка ’выдумка’ (Нас.), з далейшым семантычным развіццём пры́кладна ’складна, звязна’ (Жд.), прікла́дна ’тс’ (Бяльк., Юрч. СНС), прыкла́дна ’складна, красамоўна’ (Яруш., Шат.), прыкло́дна ’старанна, як след; дбайна’ (Марц.) з фанематычнай зменай націскнога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усумні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Адчуць сумненне, няўпэўненасць у чым‑н. Сотнікаў,.. расплюшчыўшы вочы, моўчкі ляжаў на саломе, не ведаючы яшчэ, верыць пачутаму ці ўсумніцца.Быкаў.Аднаго разу Леў Раманавіч усумніўся, а ці было наогул тое неразумнае пісьмо, якое ён атрымаў учора раніцою.Асіпенка.— А як жа ты аднясеш тавар на той бок? Зловяць, — усумніўся Васіль.Пальчэўскі.// Выказаць сумненне. — А можа гэта выдумка, няпраўда ўсё, што вы толькі што мне казалі? — усумніўся Форстэр.Сачанка.[Маці:] — Яна ж так чакала цябе! — Так ужо і чакала? — жартаўліва ўсумніўся.. [Максім].Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
леге́нда
(лац. legenda = тое, што павінна быць прачытана)
1) вуснае народнае апавяданне аб якой-н. гістарычнай або выдуманай падзеі, асобе;
2) выдумка, што-н. неверагоднае;
3) сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, што раскрываюць яе значэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Заце́й, заце́ў ’падахвочванне’ (Нас.). Рус.затея, уст.затей, пск., смал.затев, укр.затія, уст.затіва (Грынч.). Ст.-рус.затѣи, затѣя (XVII ст.). Утворана бязафіксным шляхам у ст.-рус. ад затѣяти, затѣвати (XVI, XVII стст.), прэфіксальнага да *тѣвати (параўн. выцяваць ’выдумляць’, выцяванне ’выдумка’, Нас.). Корань параўноўваюць з таіць (гл.) са зменай ai — ě (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 2, 7–8) з лат.tĩtît ’злаваць, раздражняць’, tĩtinât ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, IV, 207–208; Фасмер, 2, 82) ці разглядаюць як пераафармленне дѣяти (Гараеў, 114; КЭСРЯ, 159). Першая гіпотэза здаецца больш пераканаўчай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нясто́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ведае стомы; вынослівы. Нястомная і няўрымслівая Каця запісалася ва ўсе гурткі і ўсюды паспявала.Шамякін.Леанід Васільевіч, трапны стралец і нястомны хадок, ідзе далей па падсохламу балоту, уважліва разглядаючы сляды.В. Вольскі.// Настойлівы, упарты. Паэт быў шчырым у сваіх ацэнках і нястомным у пошуках новага, што магло б узбагаціць паэзію.Майхровіч.
2. Неаслабны, пастаянны. Я прыпамінаю Палессе з яго нястомным гоманам птушак.Галавач.Павел, калі яго пасля брыгадзірства паслалі кіраваць работай клуба, выдатна спраўляўся і з гэтым абавязкам. Патрэбны былі нястомная выдумка, кемлівасць і душа.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкра́са, ‑ы, ж.
1.часцеймн. (прыкра́сы, ‑рас). Аздоба, упрыгожанне. У архітэктуры будынкаў, што ўзведзены каля станцыі, нам падабаецца прастата, — ніякіх непатрэбных прыкрас.Мележ.Яны [старэйшыя] за працай грамадзянскай самі, Яны ўмеюць бачыць не прыкрасы, А прыгажосць сапраўднейшую часу.Лось.//перан. Перабольшанне, выдумка ў апавяданні, пераказванні. [Косцік] расказваў без лішняй прыкрасы, Як мост узрывалі яны, Як з копкаю разам прыпасы Стаўлялі на плыт патайны.Колас.— Пра бізун я так, для прыкрасы, — кінуў Збан.Шашкоў.
2. Тое, што дабаўляецца ў ежу для каларыйнасці або смаку (мяса, тлушч, пахучыя прыправы і пад.); закраса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)