нацыянальны парк у ЗША, штат Мічыган. Засн. ў 1931. Знаходзіцца на воз.Верхняе (самае вял. прэснаводнае возера свету). Пл. каля 216 тыс.га, у т. л. 54 тыс.га сушы (в-аў Айл-Роял). Захоўваюцца першабытныя хвойныя і цвердалістыя лясы; бабры, разнастайная іхтыяфауна (46 відаў рыб) і арнітафауна (197 відаў птушак). Біясферны рэзерват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мухавец (бас.Зах. Буга). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 228 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Верхняе цячэнне на працягу 10 кмназ. канал Жабінка. Створаны сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФІГУРА́ЦЫІ ПЛАНЕ́Т,
пэўныя становішчы планет адносна Сонца і Зямлі. Характарызуюцца вуглом планета—Зямля—Сонца, які наз.элангацыяй. Становішча нябеснага цела пры элангацыі 0°наз.злучэннем, 180° — процістаяннем, 90° — квадратурай.
Для ніжніх планет, арбіты якіх знаходзяцца ўнутры арбіты Зямлі, адрозніваюць ніжняе і верхняе злучэнні, найб.зах. і ўсх. элангацыі. Для вызначэння найб. элангацыі праводзяць датычную да арбіты планеты, што праходзіць праз Зямлю. Планета, якая знаходзіцца у пункце дотыку, мае найб. элангацыю. Для верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца па-за арбітай Зямлі, адрозніваюць процістаянне, злучэнне, зах. і ўсх. квадратуры. Ніжняя планета знаходзіцца бліжэй за ўсё да Зямлі ў момант ніжняга злучэння і далей за ўсё у момант верхняга. Верхняя планета найб. набліжаецца да Зямлі у процістаянні і аддаляецца пры злучэнні. Аналагічна К.п. вызначаюцца канфігурацыі Месяца, малых планет, камет і інш. Месяцавыя канфігурацыі характарызуюцца фазамі Месяца.
А.А.Шымбалёў.
Канфігурацыя планет: 1 — злучэнне; 2 — процістаянне; 3. 4 — ніжняе і верхняе злучэнні; 5, 6 — усходняя і заходняя элангацыі; 7, 8 — усходняя і заходняя квадратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́льта, пальто́ ’паліто’, пальта́к ’паўпаліто’, ’жаночае верхняе адзенне з фалдамі’ (Сл. ПЗБ). З рус.пальто́ (этымалогію гл. паліто́), пашыранага рознымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чо́ха, ‑і, ДМ чосе, ж.
Верхняе мужчынскае адзенне каўказцаў, падобнае да чаркескі, але са стаячым каўняром і рукавамі да локця. Сагнуўся нават рог аленя, Дзе чохі доўгія вісяць. Усё сышлося пакаленне Шалеў ў войска выпраўляць.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Верхняе адзенне з даматканага сукна. На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру.Пестрак.Земскі, ціха гушкаючыся на крэсле, аглядаў сагнутую постаць Максіма ў мокрай сярмязе, гразкіх лапцях.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЙЕ́ЛАЎСТАН (Yellowstone),
рака на ПнЗ ЗША, правы прыток р. Місуры. Даўж. каля 1200 км, пл.бас. 182,3 тыс.км² Пачынаецца ў Скалістых гарах, верхняе цячэнне на тэр.Йелаўстонскага нацыянальнага парку, дзе ўтварае глыбокія каньёны і вадаспады, у сярэднім і ніжнім цячэнні — раўнінная рака. Жыўленне снегавое і дажджавое, вясенне-летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады 365 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.