КУПРЫЯ́НАЎ (Пётр Іванавіч) (1926, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 2.11.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Сын Н.Ф.Купрыянавай. У Вял.Айч. вайну ў партыз. атрадзе «Радзіма» брыгады «Разгром». У Чырв. Арміі з 1944. Вызначыўся ў ліст. 1944 у баі за вышыню ў Кулдыгскім р-не (Латвія): закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На радзіме К. пастаўлены помнік. Яго імем названы вуліцы ў Вілейцы, Жодзіне, Мінску, Полацку, Слуцку, Смалявічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЫШАЎ (Фёдар Аляксеевіч) (н. 20.4. 1914, в. Заполле Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Канд.тэхн.н. (1950). Скончыў БПІ (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 у партызанах: падрыўнік, камандзір дыверсійнай групы партыз. атрада 125-й Капаткевіцкай брыгады; асабіста падарваў 18 варожых эшалонаў. Са снеж. 1943 у Наркамаце мясц. паліўнай прам-сці БССР, у 1947—90 навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСІ́МКАВІЧЫ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Покаць. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Чачэрск, 87 км ад Гомеля, 57 кмчыг. ст. Буда-Кашалёўская. 353 ж., 152 двары (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Абеліск у гонар Чачэрскага падп. райкома КП(б)Б і 1-й Гомельскай партыз.брыгады. Комплекс археал. помнікаў Нісімкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́ключыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Вывесці са складу чаго‑н. Выключыць з брыгады. □ [Старшыня] дамогся, што чатырох гультаёў выключылі з калгаса.Шамякін.// Выкрасліць, апусціць. Выключыць са спісаў.
2. Спыніць дзеянне чаго‑н. шляхам адключэння ці выключэння. Выключыць радыёпрыёмнік, матор. □ [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Падмесці. Вымесці падлогу. Вымесці ток.// Падмятаючы, выдаліць, выкінуць. Вымесці смецце з хаты.//перан.Разм. Прымусіць выйсці, выбрацца адкуль‑н.; прагнаць, выгнаць. Вымесці гультая з брыгады. □ Прайшоў гэты віхор і праз душу: ён нечакана вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́к, ‑а, м.
Чалавек, які займаецца лоўляй рыбы. Рыбак сядзіць задумна пры агні, І ў водблісках вады спакойны твар Ахоплены павевам цеплыні.Броўка.Мне засталося толькі з’ездзіць на Старыцу і пабачыцца з маім даўнім і добрым прыяцелем, Піліпам Андрэевічам Бондарам, патомным прыпяцкім рыбаком, брыгадзірам рыбалавецкай брыгады з суседняга прырэчнага калгаса.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЫЧЫ́ХІНСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся паміж зводным атрадам 2-й Бел.партыз.брыгады імя П.К.Панамарэнкі і ням фаш. гарнізонам на ст. Бычыха Мехаўскага р-на (цяпер у Гарадоцкім р-не) Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. У ноч на 15 ліп. партызаны з боем уварваліся ў акопы і апорныя пункты ворага, разграмілі гарнізон на станцыі і тэр. былой МТС. У выніку бою чыгунка Віцебск—Невель была выведзена са строю больш як на суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗО́НЧЫК (Аляксандр Сямёнавіч) (н. 10.8.1908, в. Яцкавічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мядзельскім р-не ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). З 1922 працаваў на сельскай гаспадарцы, з 1939 у органах НКУС. У жн. 1941 арганізаваў партыз. дыверсійную групу, якая дзейнічала ў складзе атрада імя Будзённага, са снеж. 1943 камандзір атрада «Патрыёт» і нач. асобага аддзела брыгады імя Будзённага. У 1944—57 на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРФУ́НКІН (Рыгор Саламонавіч) (6.8.1920, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 22.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык танк.брыгады радавы Гарфункін вызначыўся ў 1943 у баі за Дняпро ў Кіеўскай вобл.: група разведчыкаў, у складзе якой пераправіўся цераз раку, выявіла сістэму абароны і агнявыя пункты ў размяшчэнні праціўніка; вяртаючыся, Гарфункін прыкрыў пераправу разведчыкаў; загінуў, пераплываючы Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮЧЭ́НКА (Надзея Лявонаўна) (8.11.1922, в. Лугава Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.6.1943),
удзельніца партыз. руху ў Віцебскай вобл. З вер. 1941 сувязная партыз. групы, з мая 1942 у партыз. атрадзе Дубава (Ф.Ф.Дуброўскага), з жн. 1942 кулямётчыца партыз.брыгады Чашніцкай («Дубава»). 8.6.1943 у баі каля в. Пышна Лепельскага р-на, калі танк і больш за 50 фашыстаў прарваліся ў партыз. абарону, К. са звязкай гранат кінулася пад машыну, падарвала яе і загінула сама.