КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.

Б.​Дз.​Далгатовіч.

т. 8, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НА́ЙМАРК (Лайзер Бенцыянавіч) (26.9.1912, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 13.2.1994),

бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д с.-г. н. (1979), праф. (1982). Скончыў Бел. с.-г. ін-т (1934). У 1949—92 у БСГА. Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.

Тв.:

Интенсивные технологии возделывания зерновых и зернобобовых культур в условиях БССР: Сб. науч. тр. Горки, 1989 (у сааўт.).

т. 11, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ГАЛЕЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 27.12.1956, г. Гомель),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1980) і выкладае ў ім. Працы па бел. тапаніміцы: «Этнатапанімія Беларусі: (На фоне этнічнай гісторыі)» (1993), «Белая Русь і беларусы: (У пошуках вытокаў)» (1994) і інш.

Тв.:

От Гомеюка до Гомеля: Городская старина в фактах, именах, лицах. Гомель 1993.

т. 13, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЗЛЮ́ДНЫ (Мікалай Мікітавіч) (н. 20.2.1931, с. Ядуты Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д с.-г. н. (1985). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1960). З 1960 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях фосфарнага і азотнага абмену ў раслінах, праблеме пераўтварэння азотных угнаенняў у глебах Беларусі, вытв-сці экалагічна чыстай раслінаводчай прадукцыі. Распрацаваў тэхналогіі выкарыстання азотных угнаенняў пад збожжавыя культуры ў комплексе з інш. сродкамі хімізацыі.

т. 3, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАВІ́ЛАЎ (Антон Уладзіміравіч) (н. 27.7.1949, г. Паставы Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д тэхн. н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1971). У 1972—82 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі, з 1982 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне машынабудавання і механізацыі буд-ва.

Тв.:

Механизация процессов отделения и переработки маломерной древесины. Мн., 1982;

Строительные и дорожные машины многоцелевого назначения. Мн., 1991 (разам з Л.​І.​Пераднёй).

т. 3, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАНО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 9.10.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел. с.-г. акадэмію (1971). З 1975 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па тэхналогіі атрымання малака высокай якасці, ачыстцы малака ад радыенуклідаў, машыннага даення кароў.

Тв.:

Производство кормов из поукосных и пожнивных культур. Мн., 1985 (у сааўт.);

Интенсивная технология производства молока. Мн., 1991 (у сааўт.).

т. 2, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЧЫ́ЛА (Надзея Рыгораўна) (н. 13.9.1935, в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. глебазнавец. Д с.-г. н. (1991). Скончыла Бел. с.-г. акадэмію (1964). З 1964 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па праблемах рацыянальнага выкарыстання арган. угнаенняў; адходаў буйных птушкагадоўчых прадпрыемстваў і жывёлагадоўчых комплексаў, па распрацоўцы навук. прынцыпаў экалагічна абгрунтаваных, энергазберагальных сістэм апрацоўкі глебы.

Тв.:

Применение удобрений в интенсивном земледелии: (Справ. пособие). Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 2, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРГЕ́ЙЧЫК (Леанід Аляксандравіч) (н. 31.10.1941, Мінск),

бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1968). З 1968 у Бел. аграрным ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах распрацоўкі рабочых органаў і сродкаў аўтаматызацыі бульбаўборачных машын.

Тв.:

Устойчивость системы автоматического вождения самоходного картофелеуборочного комбайна (разам з Л.​І.​Бурганскай, В.​П.​Буяшовым) // Трактары и сельхозмашины. 1985. № 8.

Л.​В.​Бароўка.

т. 4, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРМАЛО́ВІЧ (Лідзія Лукінічна) (н. 18.8.1936, в. Сужэнка Данецкай вобл., Украіна),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1983), праф. (1984). Скончыла Ленінградскі ун-т (1962). У 1968—73 выкладала ў Бел. дзярж. тэхнал. ін-це. З 1973 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Даследуе праблемы ўліку і аналізу эфектыўнасці прамысл. вытв-сці.

Тв.:

Совершенствование экономического анализа эффективности производства. Мн., 1978;

Анализ эффективности хозяйственной деятельности промышленных предприятий. Мн., 1979;

Анализ финансово-хозяйственной деятельности предприятия. Мн., 1997.

т. 6, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКА́ДА [ад грэч. dekas

(dekados) дзесятак),

1) прамежак часу ў дзесяць дзён; трэцяя частка месяца.

2) Грамадскія мерапрыемствы, прысвечаныя якой-н. падзеі, з’яве, якія праводзяць дзесяць дзён (напр., Д. бел. мастацтва і літаратуры).

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)