ста́ўленік, ‑а, м.
Той, хто атрымаў пасаду, месца з дапамогай каго‑н., па пратэкцыі каго‑н. Крушынскі трымае ў руках аўтарытэтных вясковых людзей, мае ў сельсавеце сваіх стаўленікаў, намагаецца падкупіць тых, хто пачынае разумець яго намеры. Гіст. бел. сав. літ. // Неадабр. Той, хто, атрымаўшы ад сваіх гаспадароў пасаду, працу, чын і пад., любымі сродкамі абараняе іх інтарэсы. Іван Новікаў шырока карыстаецца такім выпрабаваным у літаратуры сродкам, як мастацкі гратэск, карыкатура, асабліва ў партрэтнай характарыстыцы гэтых нямецкіх стаўленікаў і паслугачоў. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтры́га, ‑і, ДМ ‑рызе, ж.
1. звычайна мн. (інтры́гі, ‑рыг). Скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму‑, чаму‑н.; нагаворы, падкопы. Інтрыгі міжнароднай рэакцыі. □ Не менш бязлітасна зрабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі. Алексютовіч.
2. Сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння. У бытавой драме і камедыі Галубок здзіўляў жывасцю дзеяння, дынамічнасцю і майстэрствам інтрыгі. Гіст. бел. сав. літ.
3. Нядоўгая любоўная сувязь. Любоўная інтрыга.
[Фр. intrigue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме. Гіст. бел. сав. літ.
2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы». Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіно́нім, ‑а, м.
Слова, якое адрозніваецца ад іншага гучаннем (і напісаннем), але супадае з ім або вельмі блізкае да яго па значэнню (напрыклад: «моцны» і «трывалы», «праца» і «работа»). Для перадачы аднаго і таго ж паняцця ў пісьменніка знаходзіцца мноства сінонімаў. Каваленка. Часта і ў літаратуры словы «байка» і «казка» ўжываюцца як сінонімы. Казека. // перан. Кніжн. Тоеснае паняцце. Купалаўскі «вольны сейбіт» стаў сінонімам новага чалавека працы. Гіст. бел. сав. літ. У разуменні Горкага краса атаясамлівалася з свабодай чалавека, была сінонімам свабоды і рэвалюцыі. Івашын.
[Ад грэч. synōnymos — аднайменны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфеме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Кароткачасовы, недаўгавечны. Але гэты новы струмень у развіцці беларускай лексікі быў эфемерным. Гіст. лекс. бел. мовы. Гэты першы «палявы» этап работы пісьменніка мае ў сабе шмат імпрэсіўнасці, ён цякучы, зменлівы, эфемерны, тут непазбежны выпадковасці, суб’ектыўнае перабольшванне і заніжэнне. У. Калеснік. // Ненадзейны, нетрывалы. І нейкая эфемерная блізкасць нарадзілася між ім [Севярынам] і гэтай невядомай істотай. Караткевіч. // Уяўны, нерэальны. Эфемерныя мары. □ Я думаў, што гэта эфемернае прадпрыемства, якое разлічана на лёгкую і хуткую нажыву ўладальніка. «Полымя».
2. Спец. Які мае адносіны да эфемераў. Эфемерная расліннасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Загляне сонца і ў наша аконца» (бел. выдавецкая суполка) 1/270; 2/226, 279; 4/56, 288, 468; 6/39; 7/363
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
крэс Стар. Ускраіна чаго-небудзь, мяжа (Зах. Бел., Сразн., Хрэст. па гіст. бел. м., 338).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
зглі́шча Папялішча (Зах. Бел.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЕ СЛО́ВА»,
штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета ў Зах. Беларусі. Выдавалася з 3.2.1926 да 9.2.1928 у Вільні на бел. мове. Выдавец — Часовая бел. рада, з № 20 за 1926 — Бел. нац. рада. У праграмных артыкулах заяўляла пра нац. адраджэнне, тэрытарыяльную і культ.-нац. аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам, шырокі дэмакратызм, нац. царкву, барацьбу з камунізмам і далучэнне Усх. Беларусі да Заходняй. Асвятляла пытанні бел. школьніцтва, працаўладкавання бел. інтэлігенцыі, зямельнай справы і інш. Крытыкавала праграмы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Бел. сялянскага саюза, Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Выйшлі 74 нумары.
В.І.Дзяшко.
т. 2, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак.
1. што. Атрымаць (атрымліваць) у спадчыну якія‑н. уласцівасці, якасці бацькоў, продкаў. Паэт [М. Багдановіч] наследаваў многія рысы свайго характару ад маці, Марыі Афанасьеўны. Майхровіч.
2. толькі незак., што і каму-чаму. Быць прадаўжальнікам якой‑н. дзейнасці, традыцый. Паэма «Хлеб» наследуе традыцыі народна-песеннай лірыкі, паэтыку фальклору, схільную да ўзбуйнення вобраза. Гіст. бел. сав. літ. Паэтызацыя чалавечай працы — гэта адна з лепшых традыцый рускай і беларускай літаратуры, якой наследуе М. Лынькоў. Пшыркоў. // Браць што‑н. за ўзор. У «Сказе пра Вяля».. [М. Танк] сапраўды наследуе былінны верш. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)