Гіст. Які мае адносіны да Напалеона. Напалеонаўская армія.// Такі, як у Напалеона. Прыняць напалеонаўскі выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Féldheern -(e)s, -e дзе́ючая а́рмія
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
наёмнік, ‑а, м.
1. Салдат або афіцэр, які служыць у наёмнай арміі. Армія з наёмнікаў.
2. Тое, што і найміт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмаралізава́ны demoralisíert;
дэмаралізава́ная а́рмія demoralisíerte Armée;
дэмаралізава́ны стан demoralisíerter Zústand
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ва́льтэр
(ням. Walter)
аўтаматычны васьмізарадны пісталет нямецкай фірмы «Вальтэр», якім была ўзброена нямецка-фашысцкая армія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрытарыя́льны территориа́льный;
~ныя ме́жы — территориа́льные грани́цы;
~ная а́рмія — территориа́льная а́рмия;
○ ~ныя во́ды — территориа́льные во́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛІ́ПЕНЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1920,
наступальная аперацыя войск Зах. фронту Сав. Расіі 4—23 ліп. ў савецка-польскую вайну 1920. Задача аперацыі — разгром сіл Паўн.-Усх. фронту Польшчы і вызваленне Беларусі. У пач. ліпеня войскі Зах. фронту (каманд. М.М.Тухачэўскі) у складзе 3-й, 4, 15, 16-й армій і Мазырскай групы войск мелі 81 тыс. штыкоў, 10,5 тыс. шабляў, 722 гарматы, 2913 кулямётаў. Паўн.-Усх. фронт Польшчы (каманд.ген. С.Шаптыцкі) складаўся з 1-й, 4-й армій і Палескай групы, налічваў каля 72 тыс. штыкоў і шабляў.
Гал. ўдар наносілі 4, 15 і 3-я арміі з Полацка-Лепельскага р-на на Свянцяны з тым, каб акружыць і знішчыць гал. сілы праціўніка ў раёне Глыбокае—Докшыцы. 4 ліп. ўдарная групоўка перайшла ў наступленне; 4-я армія прарвала фронт праціўніка, 5 ліп. заняла Германавічы. Часці і злучэнні 15-й арміі наступалі ўздоўж чыг. Полацк—Маладзечна, 4 ліп. яны прасунуліся на 15—20 км, 5 ліп. вызвалілі Глыбокае; 3-я армія фарсіравала р. Бярэзіна і заняла Докшыцы, 6-га ліп. — Параф’янава. У ноч на 7 ліп. ў наступленне перайшла 16-я армія, якая пасля фарсіравання р. Бярэзіна дзейнічала ў напрамку Ігумен—Мінск. Мазырская група вяла баявыя дзеянні з 19 чэрв.; 29 чэрв. яна вызваліла Рэчыцу і Мазыр, 10 ліп. — Бабруйск, 9 ліп. 3-і конны корпус — Свянцяны, 11 ліп. 16-я армія — Мінск, 15-я армія — Маладзечна.
12 ліп. Антанта прад’явіла сав. ўраду ультыматум (т.зв. ноту Керзана) з патрабаваннем спыніць наступленне войск Зах. фронту. Але паколькі польскі ўрад не звярнуўся з прапановай мірных перагавораў, сав. бок адхіліў ультыматум і прыняў рашэнне працягваць наступленне. 17 ліп. 15-я армія вызваліла Ліду, 19 ліп. 4-я армія — Гродна, 16-я армія — Баранавічы. Завяршылася аперацыя 23 ліп. вызваленнем Пінска часцямі Мазырскай групы. За 20 дзён войскі Зах. фронту прасунуліся больш чым на 300 КМ.