Тусува́цьапрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял. Мугулёў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.

2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.

3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.

[Фр. modeler ад лац. modulus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыкірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец. Апрацоўваць спілаваныя дрэвы і падцягваць іх з месца нарыхтоўкі да дарогі; траляваць. Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы, чыкіравалі і вывозілі хлысты да эстакад. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палі́цьI

1. (знішчыць агнём) verbrnnen* vt;

2. (падтрымліваць агонь у печы) brnnen* vi;

3. (апрацоўваць агнём) verbrnnen* vt;

4. разм. (страляць) scheßen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЗО́ННАЯ ПЛА́ЎКА, зонная перакрышталізацыя,

апрацоўка матэрыялу (у выглядзе стрыжня, выцягнутага злітка) расплаўленнем вузкай зоны і перамяшчэннем яе ўздоўж стрыжня. Выкарыстоўваецца для атрымання (рафінавання) чыстых матэрыялаў (т.зв. зонная ачыстка), легіравання і раўнамернага размеркавання дамешкаў па злітку (зоннае выраўноўванне), для вырошчвання монакрышталёў і інш. З.п. можна апрацоўваць амаль усе металы, паўправаднікі і дыэлектрыкі.

Адрозніваюць кантэйнерную і бястыгельную З.п. Пры кантэйнернай матэрыял змяшчаюць у спец. кантэйнер, які павольна перамяшчаецца адносна награвальнікаў. Пры гэтым на мяжы раздзелу цвёрдай і вадкай фаз адбываецца крышталізацыя матэрыялу. Пры бястыгельнай З.п. стрыжань (злітак) устанаўліваюць вертыкальна, а награвальнік размяшчаюць вакол яго. Спосабы нагрэву: індукцыйны токамі ВЧ, электронна-прамянёвы, радыяцыйны. Упершыню З.п. выкарыстана ў 1927 для ачысткі жалеза, пашырылася з 1952.

Схемы зоннай плаўкі: а — кантэйнернай (1 — труба, 2 — кантэйнер, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі); б — бястыгельнай (1 — труба, 2 — стрыжань, 3 — награвальны элемент, 4 — зона плаўкі).

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджвацьапрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Шліфавальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плазава́ць ’склюдаваць, апрацоўваць бервяно для зруба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), абчасаць калоду на плаз ’на плашку’ (ТС), рус. зах.-бранск. плазава́ть < польск. płazować ’зрабіць (ачасаўшы) бервяно плоскім’, гуральск. płazy ’паўкруглякі — тоўстыя бярвенні, разрэзаныя напалову, з якіх складаюць сцяну будынка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

культыва́тар

(фр. cultivateur, ад п.-лац. cultivare = апрацоўваць)

сельскагаспадарчая прылада для перадпасяўной апрацоўкі глебы і догляду пасеваў (рыхлення глебы, знішчэння пустазелля і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шліфава́ць

(польск. szlifować, ад ням. schleifen)

1) апрацоўваць да гладкасці якую-н. паверхню;

2) перан. удасканальваць, паляпшаць што-н. (напр. ш. стыль артыкула).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)