ледахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Рух лёду па цячэнню рэк вясной (у час раставання) і восенню (перад ледаставам); крыгаход. Пайшоў ледаход. Затрашчалі масты. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многапляме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх, з розных плямён. І гонар шырыцца ў вяках Тваіх сыноў, тваёй зямлі, Ардэнаносная дачка Многаплямённае сям’і. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсо́н, ‑сну, м.

Стан, блізкі да сну; дрымота. Стомленасць працінае ўсё цела, пот залівае спіну. Усё плыве нібыта ў тумане ці ў паўсне... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяко́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і спякотны. Летні дзень быў спякотлівы, душны. Грамовіч. Ялта — гэта спякотлівае сонца, рознакаляровыя ружы і зялёныя кіпарысы. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Незак. да услужыць.

2. Прыслужваць, услужваць каму‑н. Прыйшлося — хочаш не хочаш — ісці Кастусю ўслугоўваць ляснічаму. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́хкаць, ‑ае; незак.

Брахаць у час пагоні за зайцам (пра сабаку). Яхкаюць злыя сабакі, Енчаць, абнюхаўшы след. Хведаровіч. Такса яхкала недзе зусім блізка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячы́сты, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Векавечны; векавы. Як адзінокія вартавыя, стаялі вячыстыя дубы. Хадкевіч. Дзе Вуса цалуецца з хвалямі Лошы, — Нёман вячысты выходзіць у свет. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараспе́ў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы. Гаварыць нараспеў. □ Спачатку настаўніца расказала пра жыццё паэта, а потым нараспеў, з нейкай асабліва задушэўнай інтанацыяй пачала чытаць паэму. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспуха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Распухнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Твар палоннага акрываўлены, вочы і губы параспухалі, з носа цячэ кроў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́сь, прысл.

Уверх, угару, увышыню. За гмахам гмах, ушыр і ўвысь, Расце трактараград. А. Александровіч. І вось падняўся ўвысь лісток, Ляціць па-над радзімым краем. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)