паводле старажытнагрэчаскага падання астраўны кантынент, які існаваў 10—12 тыс. гадоў назад і быў заселены культ. і магутным племенем атлантаў. Першае ўпамінанне пра Атлантыду захавалася ў творах Платона (дыялогі «Тымей» і «Крытай»), Факт існавання, месца знаходжання і прычыны знікнення Атлантыды не высветлены. Найб. верагодна, што востраў знаходзіўся ў Атлантычным ак. на З ад Іспаніі, у выніку землетрасення апусціўся на дно акіяна. Праблемай Атлантыды займаецца спец. галіна навукі — атланталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПСАГРАФІ́ЧНАЯ КРЫВА́Я,
крывая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае размяшчэнне плошчаў з рознымі вышынямі сушы і глыбінь мора на паверхні «цвёрдай» Зямлі. Будуецца адкладаннем на восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс плошчы пашырэння пэўных вышынь і глыбінь. Крывая паказвае, што каля 80% рэльефу Зямлі прыпадае на адносна выраўнаваныя прасторы сушы і марскога дна. Частка гіпсаграфічнай крывой, якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, наз.батыграфічнай крывой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛО́ГІЯ МАРСКА́Я,
навука аб складзе, будове і геал. гісторыі часткі Зямлі, пакрытай водамі Сусв.акіяна. Даследуе працэсы і паслядоўнасць утварэння асадкаў і парод, якія складаюць паверхню і нетры марскога і акіянскага дна, а таксама прымеркаваныя да іх карысныя выкапні. Выкарыстоўвае даследаванні і інструментальныя вымярэнні з дапамогай геафіз. апаратуры, падводнага свідравання і вадалазных работ са спец. абсталяваных суднаў, буравых платформаў і інш., таксама метады даследаванняў і вымярэнняў, якія прымяняюцца на сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛАВІ́НА,
адмоўная форма рэльефу акруглай ці слаба выцягнутай формы. Можа быць замкнёнай або адкрытай у адным ці двух процілеглых кірунках. Наземныя К. маюць памеры ад некалькіх метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў. Паводле паходжання і геал. будовы бываюць тэктанічныя, вулканічныя, эразійныя, ледавіковыя, карставыя, дэфляцыйныя і інш.; паводле марфалогіі — пласкадонныя, чашападобныя і інш.; па рэжыме сцёку — праточныя, сцёкавыя і бяссцёкавыя. Падводныя К. ўтвараюць найб. буйныя адмоўныя формы рэльефу — ложа акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПдЗ Ціхага акіяна. На З абмежавана глыбакаводнымі жалабамі Кермадэк і Тонга і Новазеландскім падводным плато, на Пн — падводнымі хрыбтамі, якія ўтвараюць а-вы Кука (Паўднёвыя) і Тубуаі, на У і ПдУ — Усх.- і Паўд.-Ціхаакіянскімі падняццямі. Шыр. каля 4600 км. Шмат падводных гор, рыфаў. Пераважныя глыб. больш за 5500 м, найб. 6600 м (на ПнЗ). Донныя асадкі — пераважна чырв. гліны і дыятомавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скала́, ‑ы; мн. скалы, скал; ж.
Каменная глыба, гара з крутымі схіламі, вострымі выступамі. Па моры плывуць караблі, Плывуць паміж рыфаў і скал...Купала.Непрыступнаю сцяной Карпацкія ўзняліся скалы.Танк.Узбярэжжа акіяна, на якім узнік горад — гэта магутная велізарная скала.Новікаў.//перан. Пра сілу, стойкасць, згуртаванасць. Рэспублікі нашы — скала, А сілу ім дружба дала — З’яднанасць савецкіх народаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЯГЕНАСФЕ́РА (ад бія... + грэч. genos нараджэнне + сфера),
прыродны комплекс, які ўзнік у слоі ўзаемадзеяння і ўзаемапранікнення атмасферы, гідрасферы, літасферы. Сфарміраваўся пад уздзеяннем сонечнай энергіі і арган. жыцця. У біягенасферу ўключаюць 10—12 км тоўшчы атмасферы (над узроўнем акіяна), усю гідрасферу і 4—5 км слоя літасферы, агульная тоўшча біягенасферы да 30 км. Біягенасфера ўключае і ненаселеныя прасторы планеты (напр., ледавіковыя шчыты Антарктыды і Грэнландыі). Біягенасферу вывучае фіз. і эканам. геаграфія. Гл. таксама Біясфера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАХІ́МІЯ (ад гідра... + хімія),
раздзел геахіміі, які вывучае хім. састаў гідрасферы і хім. працэсы, што ў ёй адбываюцца; частка акіяналогіі (хімія акіяна) і гідралогіі сушы (хімія вод сушы). Даследуе колькасны і якасны састаў рэчыва ў растворы ці ў завіслым стане ў воднай масе аб’ектаў або ў донных асадках, іх фізіка-хім. і біяхім. пераўтварэнні, фарміраванне асадкавых радовішчаў карысных выкапняў, атрыманне каштоўных рэчываў з марской вады і расолаў падземных вод, хім. забруджванне гідрасферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПТУНІ́ЗМ (ад лац. Neptunus бог Нептун),
геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст.Засн.ням. вучоным А.Г.Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, а таксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаваны навук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́МФЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі другарадныя божаствы, якія ўвасабляюць сілы і з’явы прыроды. Лічыліся дачкамі Зеўса, Акіяна і інш. багоў. Вядомы Н. рэк, мораў, крыніц (водныя Н.: акіяніды, нерэіды, наяды), азёр і балот (лімнады), гор (аграсціны, арэстыяды), гаёў (альсеіды), дрэў (дрыяды, гамадрыяды) і іх асобных парод. Паводле міфаў, Н. валодаюць стараж. мудрасцю, тайнамі жыцця і смерці, лечаць людзей, прадказваюць іх будучыню. Стараж. мастакі і скульптары звычайна паказвалі Н. у выглядзе прыгожых аголеных або паўаголеных дзяўчат.