умоўная колькасная характарыстыка ўзгаральнасці дызельнага паліва ў рухавіках унутр. згарання. У якасці эталона выкарыстоўваецца сумесь цэтану і альфа-метылнафталіну, Ц.л. якіх прыняты за 100 і 0 адпаведна. Ц.л. дадзенага паліва роўны працэнтнай (па аб’ёме) колькасці цэтану ў такой сумесі, якая мае аднолькавую ўзгаральнасць з даследаваным палівам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕЙЦА́РЦЫ,
агульная назва насельніцтва Швейцарыі. Уключае германа-швейцарцаў (4,7 млн.чал., 2002), франка-швейцарцаў (1,3 млн.чал.), італа-швейцарцаў (730,2 тыс.чал.), рэтараманцаў (73 тыс.чал.). Гавораць адпаведна на ням., франц., італьян. і рэтараманскай мовах. Вернікі — пратэстанты (б.ч. германа-швейцарцаў, франка-швейцарцаў, рэтараманцаў) і католікі (італа-швейцарцы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́ЦЫЯў хіміі,
велічыня, якая паказвае адносную колькасць дадзенага кампанента у фізіка-хім. сістэме (сумесі, растворы, сплаве). Колькасна роўная адносінам ліку часціц кампанента, колькасці рэчыва (малярная К.) або яго масы (масавая К.) да аб’ёму сістэмы: адзінкі К.: м−3, моль/м³ ці кг/м³адпаведна.
Малярная К. раствораў (прынятае абазначэнне с) вызначаецца колькасцю растворанага рэчыва (гл.Моль) у 1 л раствору; вымяраецца ў моль/л ці М (1 моль/л=103 моль/м³). Напр., раствор сернай к-ты з с (H2SO4) - 0,5 моль/л, ці 0,5 М H2SO4, мае 49 г к-ты ў 1 л, таму што малярная маса H2SO4 (маса 1 моль) роўная 98 г/моль. Масавая К. раствору. цітр — колькасць грамаў растворанага рэчыва ў 1 см³ раствору (карысталіся да ўвядзення СІ). Аб’ёмная, масавая ці малярная долі кампанента — адпаведна адносіны аб’ёму, масы ці колькасці рэчыва да агульнага аб’ёму, агульнай масы ці колькасці рэчыва сістэмы, вымяраецца ў працэнтах і К. не з’яўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕ́ВЫЯ» І «ПРА́ВЫЯ» ў палітыцы,
традыцыйныя паліталагічныя паняцці для абазначэння 2 найб. значных паліт. плыней у большасці краін свету. Тэрміны «Л.» і «п.» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі 1789—99, калі радыкальныя і кансерватыўныя дэпутаты Канвента размяшчаліся адпаведна на лаўках з левага і правага бакоў залы пасяджэнняў. З тых часоў у зах. (еўрап.) традыцыі «левымі» называюць прыхільнікаў паліт., сац. і эканам. пераўтварэнняў у інтарэсах працоўных, прыярытэту агульнадзярж. і грамадскіх інтарэсаў над асабістымі (з 2-й пал. 19 ст. пераважна носьбітаў камуніст. і сацыяліст. ідэалогіі); «правымі» адпаведна лічаць прыхільнікаў капіталізму і захавання традыц. форм дзярж. ладу — звычайна членаў антыкамуніст. і антысацыяліст. партый і рухаў. У СССР панавала ўяўленне, што «правыя» — гэта перш за ўсё прыгнятальнікі народа, ворагі свабоды думкі і слова, а «левыя» — супрацьлеглая ім плынь прыхільнікаў вызвалення чалавека ад паліт., сац., нац. і эканам. прыгнёту. У наш час у краінах былога СССР паступова ўсталёўваецца традыц. для зах. краін падзел на «Л.» і «п.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЬфізічнай велічыні,
выраз, які паказвае сувязь вытворнай фізічнай велічыні (адзінкі фіз. велічыні) з велічынямі (адзінкамі), прынятымі за асноўныя ў сістэме велічынь або ў сістэме адзінак.
Абазначаецца сімвалам dim (ад англ. dimension размернасць) і запісваецца ў выглядзе здабытку сімвалаў, якія адпавядаюць асн. велічыням, узведзеным у пэўную ступень (паказчык Р.). У агульным выглядзе Р. некаторай велічыні X запісваецца ў выглядзе dimX = LαMβTγ∙IδQμNυJη, дзе L, M, T, I, Q, N, J — сімвалы даўжыні, масы, часу, сілы току, тэрмадынамічнай т-ры, колькасці рэчыва і сілы святла адпаведна, α, β, γ, δ, μ, υ, η — паказчыкі Р. гэтых велічынь. Напр., Р. сілы F = ma, дзе m — маса цела, a — паскарэнне, вызначыцца формулай dimF = dimm∙dima = (M)(LT−2) = = LMT−2, дзе паказчыкі Р. даўжыні L, масы M і часу T, роўныя 1,1 і -2 адпаведна. Велічыні, якія маюць усе паказчыкі Р., роўныя 0, наз.безразмернымі велічынямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРМО́С (грэч. heirmōs літар. спляценне, сувязь),
першапачаткова страфа, якая злучала біблейскую песню з хрысц. гімнамі (адсюль назва). З 8 ст. — 1-я страфа кожнай з 9 песень канона, метрыка і напеў якой захаваліся ў трапарах (кароткіх прыпевах) гэтай песні. І. падпарадкоўваюцца сістэме асмагласся, адпаведна якой яны размешчаны ў пеўчай кнізе Ірмалогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́ ПУНКТ,
тэмпература фазавага пераходу, звязаная са скачкападобнымі зменамі сіметрыі магн. або эл. уласцівасцей рэчыва. Пры т-рах, больш высокіх за К.п., ферамагнетыкі і сегнетаэлектрыкі страчваюць свае спецыфічныя ўласцівасці і пераўтвараюцца ў парамагнетыкі і звычайныя дыэлектрыкіадпаведна (К.п. у антыферамагнетыкаў наз.Нееля пунктам). Названы ў гонар П.Кюры, які вывучаў такі пераход у ферамагнетыках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАФО́РМА,
носьбіт графічнай інфармацыі (тэкстаў і відарысаў) на празрыстай бясколернай падложцы для вырабу друкарскіх форм спосабам капіравання. Бываюць тэкставыя, выяўленчыя і тэкстава-выяўленчыя; штрыхавыя, паўтонавыя (тонавыя) і растравыя. Пры ўзнаўленні шматколернага арыгінала выкарыстоўваюцца колерападзеленыя Ф. (гл.Колерадзяленне), у вытв-сці кніжна-часопісных выданняў — мантажныя Ф. (прыклееныя Ф. палос на празрыстай бясколернай плёнцы адпаведна макету выдання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1.пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго-, што-н.
В. жыццё вёскі.
2.каго-што. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне.
В. урок.
В. сваю справу.
В. англійскую мову.
3.каго (што). Быць знаёмым з кім-н.
Я гэтага чалавека не ведаю.
4.што. Адчуваць, перажываць.
Не в. спакою.
5.што. Захоўваць, лічыцца з чым-н.
В. меру (трымаць сябе ў пэўных рамках). В. сваё месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).
6.чым. Кіраваць, распараджацца.
В. трэстам.
В. перапіскай.
◊
Хто яго ведае (разм.) — невядома, ніхто не ведае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫСТО́РСІЯ (ад лац. distorsio скрыўленне),
скажэнні відарысу ў аптычных сістэмах з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; адна з аберацый аптычных сістэм. У выніку Д. відарыс прамавугольнага прадмета набывае падушка- ці бочкападобную форму. У асобных выпадках (напр., сіметрычныя аб’ектывы або падзорныя трубы) Д. можна ліквідаваць.
Дысторсія: а — арыгінал; б, в — падушкападобная і бочкападобная дысторсіі адпаведна.