Вельмі, не адзінраз пахваліць; высока ацаніць. [Піліп:] — Пойдзем у клуб, пачытаеш, як там цябе ў заводскай насценгазеце расхвалілі.Кулакоўскі.І так расхваліў .. [Іван] сваё царства, што леў адразу згадзіўся ўцякаць з ім.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́й, ‑ю, м.
Колькасць малака, надоенага за адзінраз або за які‑н. перыяд часу. Ранішні ўдой. Сутачны ўдой. Радавы ўдой. □ [Вера] прынесла з пограба ўчарашні дзённы і вячэрні ўдой, зліла разам у бітон і сказала мужу: — Адзінаццаць літраў.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліпа́цца, ‑аецца; незак.
1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара.Чарнышэвіч.
2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі.Колас.Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМАРЫ́ЛІС (Amaryllis),
род кветкавых раслін сям. амарылісавых. Адзін від — амарыліса красуня (A. belladonna) расце ў Паўд. Афрыцы (эндэмік Капскай біягеаграфічнай вобласці). На Беларусі вырошчваюць у пакаёвай культуры, цяпліцах і аранжарэях амарыліс гібрыдны, атрыманы ад скрыжавання амарыліса красуні з рознымі відамі гіпеаструма.
Шматгадовая травяністая расліна з буйнымі грушападобнымі цыбулінамі. Лісце скурыстае, бліскучае, рэменепадобнае. Кветкі буйныя (да 26 см у дыям.), лейкападобныя, духмяныя, сабраныя па 2—12 на канцы доўгага (да 70 см) кветканоса ў парасонік; розных колераў (белыя, чырвоныя, ружовыя, аранжавыя, крэмавыя, іншы раз стракатыя, са штрыхамі і плямамі). Цвіце зімою, ранняй вясною. Плод — каробачка з буйным чорным насеннем. Размнажаецца цыбулінамі-дзеткамі. Святлалюбны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА ПАКАЁВАЯ (Musca domestica),
насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляецца падвід М.п. паўночная (M.d.domestica). Адзін з найб. пастаянных насельнікаў жылых і гасп. памяшканняў Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Даўж. да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўж. да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расл. і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОНТАПАРЭ́Я (Pontoporeia affinis),
беспазваночная жывёла сям. хаўстарыдаў атр. бакаплаваў кл. ракападобных. Пашырана ў вадаёмах на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве ў глыбокіх (больш за 10 м) вадаёмах з вял. колькасцю кіслароду ў вадзе, пераважна ў глеістых і глеіста-пясчаных донных адкладах. На Беларусі рэдкая, ледавікова-марскі рэлікт антрапагенавага перыяду. Адзначана на Пн, у азёрах Паўд. Воласа і Снуды. Занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 10 мм, маса да 10 мг. Цела дугападобнае, сціснутае з бакоў, складаецца з 18 сегментаў. Корміцца арган. часцінкамі грунту, расл. і жывёльнымі рэшткамі. Размнажаецца яйцамі (16 шт. і больш) адзінраз за жыццёвы цыкл. Корм для рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было.Баранавых.Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агу́, выкл.
1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. Рыгор яшчэ раз махнуў капелюшом, крыкнуў: агу! і яны [Рыгор і Зося] сышлі са сценкі...Гартны.
2. Зварот да малога дзіцяці з мэтай забавіць яго. — Агу, агу!.. Разумны ж які!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
since3[sɪns]conj.
1. з таго́ ча́су, як;
It is a long time since I saw him last. Прайшло шмат часу з той пары, як я яго бачыў апошні раз.
2. таму́ што, пако́лькі;
Since you are ill, I’ll go alone. Паколькі ты хворы, я паеду адзін.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)