помнік архітэктуры неараманскага стылю. Першапачаткова мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1785 на каталіцкіх могілках, побач — мураваная капліца (у 1800 новая) і драўляны дом-плябанія. Пабудовы мелі мураваную агароджу з трохпралётнай уязной брамай. У 1885 касцёл перабудаваны (інж.-арх. В.Піятроўскі), стаў 3-нефавай 2-вежавай базілікай. У цэнтры гал. фасада — арачны партал з трохвугольным франтонам, над ім 3 арачныя нішы. Двух’ярусныя вежы завершаны высокімі шатрамі. Першы ярус вежаў 4-гранны, кожная з граней прарэзана трохарачнымі праёмамі, другі — 6-гранны, кожная грань мае па аднаму арачнаму праёму, скошаная і завершана трохвугольным франтонам. Ярусы аддзяляюцца карнізам з шырокім арнаментальным поясам. У дэкоры неатынкаваных фасадаў касцёла выкарыстаны дэталі з лякальнай цэглы: карнізы з зубчастым поясам, аркатурны пояс, пілястры, калонкі, нішы і інш. У Вял.Айч. вайну будынкі і агароджа часткова разбураны. У 1990 рэстаўрыраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парка́н, ‑а, м.
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная. Усе будынкі новыя, са стрыжнёвай сасны, крытыя гонтай, агароджаныя не плотам, а парканам з такіх [бярвёнаў], з якіх у Малінаўцы будавалі хаты.Чарнышэвіч.Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў.Галавач.Кругом бальніцы высокі мураваны паркан.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЫ́НІЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР КАРМЕЛІ́ТАЎ.
Засн. ў 1624 у г.п. Бялынічы (Магілёўская вобл.) канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Пазней апекунамі кляштара былі ўладальнікі Бялынічаў Агінскія. У сярэдзіне 18 ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. У комплекс уваходзілі Успенскі касцёл, Т-падобны ў плане корпус кляштара, агароджа з уваходнай брамай, званіца, вежа з гадзіннікамі. Касцёл (пабудаваны ў 1742—63 у стылі позняга барока) — 3-нефавая крыжова-купальная базіліка з трансептам. Багата дэкарыраваны ордэрнымі элементамі і скульптурамі гал. фасад падзяляўся па гарызанталі на 3 ярусы, раскрапаваныя антаблементамі, па вертыкалі — на 5 частак вязкамі пілястраў. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі. Інтэр’ер быў багата аздоблены драўлянай і стукавай скульптурай, сюжэтнымі размалёўкамі. У 1534 невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай, які знік у Вял.Айч. вайну. У 1960-я г. ўзарваны касцёл, у 1970-я г. — кляштар.
Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў. З гравюры 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Máuerf -, -n
1) мур, (каме́нная, цагля́ная) агаро́джа
2) перан. апо́ра, надзе́йная абаро́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кра́ты, ‑аў; адз.няма.
Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі.Лынькоў.Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі.Якімовіч.//Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы.Самуйлёнак.
•••
За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).
За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).
[Лац. crates.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парка́н ’агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Янк., Мядзв., Шпіл., Грыг., П. С., Сцяшк., Бір. Дзярж.; ДАБМ, 811; Шушк.), парга́н (Арх. Бяльк., слонім.), парка́н, парга́н (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус.зах.парка́н ’агароджа’, укр.парка́н, барка́н ’тс’. Ва ўсх.-слав. мовах з польск.parkan (Кюнэ, Poln., 85). Далей, паводле Фасмера (3, 208), з сяр.-в.-ням.parkȃn, якое з франц. < араб.Ст.-бел.парканъ, барканъ < польск.parkan, barkan ужо ў пачатку XVI ст. (Булыка, Даўн. запазыч., 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́гарадзьж.
1. (агароджа) Zaun m -(e)s, Zäune;
жыва́я за́гарадзь Hécke f -, -n;
2. (месца для жывёлы) Pferch m -(e)s, -e; Umzäunung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
opas, ~u
Iм.уст.
агароджа
IIм.
1. ~u — адкормка;
2. кормнік; кормны парсюк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Knickm -(e)s, -e
1) надло́м, пало́м, раско́ліна, згін, умя́ціна
2) агаро́джа, парка́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Gehégen -s, - агаро́джа, заго́н;
◊
j-m ins ~ kómmen* уме́швацца ў чые́-н. спра́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)