аграцэноз (ад агра... + біяцэноз), біялагічнае згуртаванне пасяўных культур, пустазелля, жывёл і мікраарганізмаў, створанае ў выніку с.-г. дзейнасці чалавека. У адрозненне ад натуральнага біяцэнозу мае абмежаваны склад раслінных і жывёльных кампанентаў (у аснове культываваныя чалавекам расліны), слаба выяўленае самарэгуляванне, але большую біял. прадукцыйнасць. Комплексы інш. арганізмаў фарміруюцца ў выніку натуральнага адбору і рэгулявальнай дзейнасці чалавека. Аграбіяцэнозы займаюць каля 10% усёй паверхні сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭН (Maine),
заліў Атлантычнага ак., на паўд.-ўсх. узбярэжжы ЗША і Канады. Абмежаваны паўастравамі Новая Шатландыя на ПнУ і Кейп-Код на ПдЗ. Пл. 95 тыс.км². Глыб. да 227 м. Берагі моцна парэзаныя. На ПнУ — зал. Фанды, у якім вышыня паўсутачных прыліваў да 18 м (найб. ў Сусв.ак.). Асн. парты: Бостан, Портсмут і Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Агаро́д ’гарод’, укр.огород, рус.огород, польск.ogród сад пладовы’ да гарадзіць (гл.), а‑ прэфіксальнае. Арэал распаўсюджання гэтага інавацыйнага ўтварэння досыць абмежаваны. Інавацыя мае семантычны характар (параўн. серб.-харв.оград ’усё, што агароджана’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cramped
[kræmpt]
adj.
1) скру́чаны су́таргай
2) сьці́снуты, абмежава́ны(у прасто́ры)
3) неразбо́рлівы (по́чырк)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
underprivileged
[,ʌndərˈprɪvəlɪdʒd]
adj.
1) які карыста́ецца ме́ншымі права́мі, абмежава́ны ў право́х
2) бе́дны, незамо́жны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў.Гарэцкі.[Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
горст
(ням. Horst = гняздо)
участак зямной кары, абмежаваны тэктанічнымі разрывамі і крыху прыўзняты над суседнімі ўчасткамі, якія аселі (параўн.грабен).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕСКАНЕ́ЧНАЕ І КАНЕ́ЧНАЕ,
філасофскія катэгорыі, якія выражаюць непарыўна звязаныя паміж сабой процілеглыя бакі аб’ектыўнага свету. Бесканечнае характарызуе неабмежаваную разнастайнасць прасторавых структур матэрыі, яе ўласцівасцяў і ўзаемасувязяў, колькасную невычарпальнасць у глыбіню, існаванне бясконцага мноства якасна адрозных узроўняў яе структурнай арганізацыі. У гісторыі навукі напачатку ўвага канцэнтравалася на колькасных аспектах бесканечнага, якія вывучаліся матэматыкай (гл.Бесканечна вялікая, Бесканечна малая, Бесканечнасць у матэматыцы). Ідэі бесканечнасці сустракаліся ўжо ў выказваннях стараж. індыйцаў. Большасць стараж.-грэч. філосафаў лічыла, што свет канечны і абмежаваны цвёрдым нябесным купалам. Такога ж пункту погляду прытрымліваецца хрысціянства. Толькі Нікалай Кузанскі і Дж.Бруна ў 15—16 ст. зноў загаварылі пра бесканечнасць свету. Канечнае з’яўляецца адмаўленнем бесканечнага і ўяўляе сабой усякі абмежаваны ў прасторы і часе аб’ект. Усякая канкрэтная якасць у свеце канечная, існуе ў пэўных межах меры. Канечнае азначае таксама абмежаванасць і часовасць зямнога быцця наогул, у гэтым значэнні яно дапускае прынцыповую магчымасць далейшага, незямнога быцця.
Літ.:
Кармин А.С. Познание бесконечного. М., 1981;
Бурова И.Н. Развитие проблемы бесконечности в истории науки. М., 1987;
Жуков Н.И. Философские основания математики 2 изд. Мн., 1990.