Званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне; прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і звіняць.Колас.Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́джы, ‑аў; адз.няма.
Штаны асобага крою, вузкія ўніз ад калена (першапачаткова прызначаліся для верхавой язды). [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі, у брыджах і ў блішчастых са шпорамі ботах.Скрыган.
[Англ. breeches.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катако́мбы, ‑аў; адз. катакомба, ‑ы, ж.
У Старажытным Рыме і іншых гарадах Рымскай імперыі — падзямеллі ў выглядзе доўгіх і вузкіх калідораў, якія служылі для першых хрысціян сховішчам, месцам набажэнства і пахавання. // Падзямеллі, пячоры з вузкімі і доўгімі хадамі.
[Іт. catacomba.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарпа́, ‑ы; мн. торпы, ‑аў; ж. іторп, ‑а; мн. тарпы, ‑оў; м.
Вялікая сцірта снапоў або саломы, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам. — А што гарыць? — Тарпы... — Немалочаныя тарпы? — ахнуў Амелька не сваім голасам.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узно́с, ‑у, м.
1. Унясенне грошай за што‑н., на што‑н. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос.Пальчэўскі.
2.пераважнамн. (узно́сы, ‑аў). Унесеныя за што‑н. грошы. Членскія ўзносы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́дзікі, ‑аў; адз.няма.
Разм. Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі. Мірон Іванавіч.. мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны.Лынькоў.Хто гадзіннік заводзіў? Не знаюць. Не помняць яны [дзеці]. Хутка ходзікі ходзяць, Калёсікі з боку відны.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шхе́ры, ‑аў; адз.няма.
Спец. Скалістыя астравы побач з моцна зрэзанымі марскімі берагамі; прыбярэжны марскі раён, у склад якога ўваходзяць такія астравы. Здаецца, ці выгляне сонца калі. Ад левага борта скалістыя шхеры, Ад правага — голыя горы ўдалі.Танк.
[Ад швед. skär — скалісты востраў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Які мае адносіны да этрускаў; які належыць, уласцівы ім. Этруская мова. Этрускае мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТ-І́НДЫЯ (West Indies),
агульная назва астравоў Атлантычнага ак. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Агульная пл. каля 240 тыс.км². Нас. больш як 35 млн.чал. (1993). Астравы выцягнуты дугой на 3500 км. Уваходзяць у склад Лацінскай Амерыкі. Вест-Індыя ўключае: Багамскія, Вялікія Антыльскія астравы, Малыя Антыльскія астравы, Трынідад, Табага і інш. а-вы; найб. — в-аў Куба. Рэльеф моцна расчлянёны, пераважна гарысты. Выш. да 3175 км (на в-ве Гаіці). Рэгіён моцна сейсмічны (акрамя раўніннай часткі Кубы), шмат дзеючых і патухлых вулканаў (Суфрыер, Мантань-Пеле і інш.). Радовішчы марганцавай і жал. руды, храмітаў, нафты, баксітаў, фасфарытаў і інш. Клімат трапічны пасатны. На раўнінах вырошчваюць цукр. трыснёг, трапічныя культуры, у гарах ёсць участкі вечназялёных і лістападных лясоў, другасныя саванны. На астравах Вест-Індыі размешчаны дзяржавы: Антыгуа і Барбуда, Багамскія Астравы, Барбадас, Гаіці, Грэнада, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Трынідад і Табага, Ямайка, а таксама шэраг уладанняў Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў і Францыі. Астравы адкрыты Х.Калумбам (1492—1502) і да пач. 16 ст. памылкова лічыліся часткай Азіі. Названы пазней у адрозненне ад Ост-Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕ́РЫКА,
частка свету, утвораная 2 мацерыкамі — Паўн. Амерыкай і Паўд. Амерыкай. У склад Амерыкі ўваходзіць самы вял. ў свеце в-аў Грэнландыя і шэраг інш. сумежных а-воў. Размешчана ў Зах. паўшар’і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі. На Пн абмываецца водамі Паўн. Ледавітага ак. Мяжу паміж мацерыкамі праводзяць па Дар’енскім (часцей па Панамскім) перашыйку. На ПдПаўн. Амерыкі часта вылучаюць Цэнтральную Амерыку (паміж Тэўантэпекскім і Панамскім перашыйкамі), Вест-Індыю (а-вы Атлантычнага ак. і яго Карыбскага м. паміж мацерыкамі Паўн. і Паўд. Амерыкі), Лацінскую Амерыку. Агульная пл. 42,5 млн.км². Нас. 740,3 млн.чал. (1992).
Грэнландыю і паўн.-ўсх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі адкрылі нарманы ў 10—11 ст. Афіцыйна адкрыццё Амерыкі датуецца 12.10.1492, калі экспедыцыя мараплаўца Х.Калумба дасягнула Багамскіх а-воў. Названа латарынгскім картографам М.Вальдземюлерам у яго «Уводзінах у касмаграфію» (1507) у гонар фларэнційца Веспучы Амерыга, які ўпершыню выказаў думку, што адкрытая ў Зах. паўшар’і зямля з’яўляецца новай часткай свету. Існуе таксама меркаванне, што назва Амерыка паходзіць ад мясц. племя туземцаў, якое жыло каля воз. Нікарагуа і звалася «амерыкас». Аб прыродзе, гісторыі, эканоміцы і дзяржавах гл. ў арг.Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка./p>