Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр.корчитися, рус.корчиться ’тс’, ст.-слав.кърчити, серб.-харв.кр̏чити се, славен.kŕčiti se ’тс’, польск.kurczyć się, чэш.krčiti sě, славац.kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел.курчыцца ўзнікла пад уплывам польск.kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыль ’дрыль’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’лобзік’ (Шат.). Рус.дрель (старое таксама дриль). Фасмер (1, 537) прымае запазычанне з гал.drilboor або ням.Drillbohrer ’тс’. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 190) мяркуе, што трэба дапусціць пры запазычанні польск. пасрэдніцтва (польск.dryl, drel). Дадатковым аргументам тут, паводле Шанскага, можа быць напісанне ў Даля дриль, дрыль (апошняе можа ўказваць на польск.dryl).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заваруха ’сумятня’. Рус.дыял.завару́ха ’гатунак кашы; цеста; закваска’; літар. ’сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завіруха ’сумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел.рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск.rota ’атрад войска’, якое з ст.-в.-ням.rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц.rote < народналац.rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав.рота ’прысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sweep1[swi:p]n.
1. падмята́нне, вымята́нне;
The room needs a good sweep. Пакой трэба добра падмесці.
2. узма́х, разма́х;
with a swe ep of the arm узма́хам рукі́
3. вы́гіб, вы́гін; пава ро́т (дарогі)
♦
at a sweep адны́м ма́хам;
make a clean sweep адчапі́цца; атрыма́ць канчатко́вую перамо́гу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
turnout[ˈtɜ:naʊt]n.
1. збор (людзей на мітынг);
There was a good turnout at yesterday’s meeting. Учора на сходзе было даволі многа народу.
2. чы́стка, убо́рка;
The room must be given a good turnout. Пакой трэба добра прыбраць.
3. мане́ра, стыль апрана́цца; экіпіро́ўка;
the turnout of a sportsman касцю́м спартсме́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сякі́-такі́ (род. сяко́га-тако́га) мест., неопр., разг.
ёсць сякі́я-такі́я заўва́гі — есть ко́е-каки́е (кой-каки́е) замеча́ния;
2. тако́й-сяко́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
mángelnIvi, vimp (an D) бракава́ць, нестава́ць, не хапа́ць;
es mángelt mir an nichts мне нічо́га не трэ́ба;
an mir soll es nicht ~ за мной спра́ва не ста́не
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абмы́сліць, ‑мыслю, ‑мысліш, ‑мысліць; зак., што.
Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, «краінай-марай», няяснай і няўстойлівай.Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)