ВЫСАКАРО́ДНЫ КАРА́Л,

чырвоны карал (Corallium rubrum), кішачнаполасцевая жывёла атр. гарганарыяў, або рагавых каралаў, кл. каралавых паліпаў. Жыве на глыбіні 10—300 м у Міжземным м. і Атлантычным ак. каля Канарскіх а-воў.

Дрэвападобныя калоніі, да 40 см вышынёй, прырастаюць да скалістага грунту. Звонку ўкрыты мяккай карой розных адценняў чырвонага колеру — ад слаба-ружовага да цёмна-чырв., амаль чорнага. Восевы шкілет утвараецца ў выніку зліцця вапняковых спікул. На фоне галін калоніі вылучаюцца снежна-белыя паліпы, венчык з 8 перыстых шчупальцаў, пры дапамозе якіх высакародны карал корміцца рачкамі і іх лічынкамі. Пераважна раздзельнаполыя, бываюць гермафрадыты. Аб’ект промыслу, са шкілета вырабляюць упрыгожанні.

т. 4, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРАНЕ́Ц

(Actaea),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі зрэдку трапляецца варанец каласісты (А. spicata). Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у хмызняках па берагах рэк. Вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным разгалінаваным сцяблом і карэнішчам. Лісце буйное, трайчастае, зубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, белыя або жаўтавата-белыя, у гронках. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырв. колеру. Дэкар., тэхн. (з пладоў атрымліваюць чорную і чырв. фарбу), лек. (карані — ірвотны і слабіцельны сродак) і ядавітыя (усе часткі) расліны.

т. 3, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРАКО́ВЫ ДАЎГАНО́СІК звычайны

(Bothynoderes punctiventris),

жук сям. даўганосікаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе і часткова ў Азіі. Асабліва шмат на Пд лесастэпавай і Пн стэпавай зон. Ёсць на Беларусі.

Даўж. цела 9—16 мм. Жукі чорнага колеру, густа ўкрытыя бясколернымі або белавата-шэрымі лусачкамі. Наўскасяк надкрылаў ідзе чорная перарывістая паласа, на канцы кожнага надкрыла белы бугарок. Лічынка белая, бязногая, С-падобна выгнутая, даўж. 27—30 мм. Кукалка жаўтавата-белая, даўж. 11—15 мм. Жук зімуе ў глебе на глыб. 12—30 см пераважна на бураковых палях. Наносяць шкоду пасевам буракоў: абгрызаюць семядолі і маладое лісце; лічынкі пашкоджваюць карані.

т. 3, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перапялёсы ’паласаты, у папярочныя палосы рознага колеру ці масці’ (Др.-Падб., Мядзв., Гарэц.; барыс., Шн. 2; маладз., > Інк. Мат.), ’пярэсты’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ), перапяўшы ’тс’ (Нас.), піріпялёсый ’рабы’ (Бяльк.), піряпяяёсыя, перепелёсыя, перапяяясая ’пярэстая (карова)’ (касцкж., калінк., добр., клім., ЛА, 1); перапялёсты ’кабан ці свіння з папярочнымі палосамі’ (Шат.), ’чорны вол ці карова, у якіх чэрава і бокі белыя’ (ашм., Стан.), пірапялосты ’чырвоная ці чорная жывёла, у якой упоперак праз спіну ідзе белая паласа’ (Варл.). Да пера- і нябёсы, пнлясы (гл.); параўн. перапалосы, перапаяем

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азо́т

(ад а- + гр. zoo = жыву)

газ без колеру і паху, які складае асноўную частку паветра, уваходзіць у склад бялкоў і іншых арганічных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альмандзі́н

(ад тур. Alabanda = назва горада ў Малой Азіі)

мінерал класа сілікатаў, каштоўны камень чырвонага, бура-чырвонага або чырвона-фіялетавага колеру; разнавіднасць гранату2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амазані́т

(ад лац. Amazonas = Амазонка, назва ракі ў Паўд. Амерыцы)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць каліевага палявога шпату блакітна-зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як абліцовачны матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анілі́н

(фр. aniline, ад парт. anil < ар. an-riîl = індыга)

арганічнае злучэнне, алеістая ядавітая вадкасць без колеру; выкарыстоўваецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў, выбуховых рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бромінды́га

(ад бром + індыга)

бромзамешчаны індыга, кубавы фарбавальнік яркіх тонаў ад чырвона-фіялетавага да зеленавата-сіняга колеру; выкарыстоўваецца для фарбавання баваўняных і віскозных тканін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

буршты́н

(польск. bursztyn, ад с.-н.-ням. bomstën)

выкапнёвая акамянелая празрыстая смала хвойных дрэў жоўтага або карычневага колеру розных адценняў; ужываецца для вырабу аздоб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)