даара́цца, -ару́ся, -арэ́шся, -арэ́цца; -аро́мся, -араце́ся, -ару́цца; -ары́ся; зак. (разм.).

1. Аручы, дасягнуць якога-н. месца.

Д. да лесу.

2. Працуючы на ворыве, вельмі стаміцца.

Даараўся да таго, што ног не чуе.

|| незак. даво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сква́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пячыся на агні; смажыцца.

У печы скварыцца свежае сала.

2. перан. Грэцца на сонцы; быць у вельмі гарачым месцы (разм.).

|| зак. сасква́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́дзька, -і, ДМ рэ́дзьцы, ж.

Караняплод з тоўстым і светлым (у цёмнай скурцы) коранем, з гаркаватым вострым смакам і пахам.

Як горкая рэдзька (разм.) — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць).

|| прым. рэ́дзечны, -ая, -ае і рэ́дзькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хі́сткі, -ая, -ае.

1. Які хістаецца, ківаецца.

Хісткія галінкі дрэў.

Х. мосцік.

2. перан. Ненадзейны, няпэўны, малапераканальны.

Хісткія довады.

3. перан. Непастаянны ў сваіх поглядах, учынках і пад.

Рэвалюцыянер з яго вельмі х.

|| наз. хі́сткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

snail [sneɪl] n. смоўж, сліма́к

at a snail’s pace ве́льмі мару́дна; ≅ чарапа́шым кро́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gratifying [ˈgrætɪfaɪɪŋ] adj. fml прые́мны;

The results were most gratifying. Вынікі былі вельмі абнадзейлівымі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

exquisite [ɪkˈskwɪzɪt, ˈekskwɪzɪt] adj.

1. вы́танчаны; элега́нтны

2. fml ве́льмі мо́цны; во́стры (пра пачуцці, адчуванні)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

king-size(d) [ˈkɪŋsaɪz(d)] adj. ве́льмі вялі́кі; вялі́зны;

a king-size bed вялі́зны ло́жак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ко́сць, -і, мн. ко́сці, касце́й, ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

Ключычная к.

2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

Слановая к.

Упрыгожанні з косці.

4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

Гуляць у косці.

5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне.

Панская к.

Да касцейвельмі моцна (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Легчы касцьмі — загінуць.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

|| памянш. ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Перамываць костачкі каму — абгаворваць, пляткарыць.

Разабраць па костачкахвельмі падрабязна.

|| прым. касцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.), ко́сны, -ая, -ае (да 1 знач.) і касцяны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Касцявая тканка.

Косныя хваробы.

Касцяны гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі гучны, падобны на гукі грому. Громападобны крык. Громападобны ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)