УФА́,

рака ў Чэлябінскай, Свярдлоўскай абл. і Башкортастане (Расія), правы прыток р. Белая (бас. р. Кама).

Даўж. 918 км, пл. бас. 53,1 тыс. км². Выцякае з Уфімскага воз. на Сярэднім Урале. У верхнім цячэнні — горная рака, цячэ ў вузкай даліне, ніжэй упадзення р. Юрузань даліна пашыраецца. Асн. прытокі: Ай, Юрузань (злева), Бісерць, Цюй (справа). Сярэдні гадавы расход вады каля Паўлаўскай ГЭС у ніжнім б’ефе 329 м³/с. Ледастаў з канца кастр. — пач. снеж. да крас. — пач. мая. У бас. У. каля 600 азёр. Суднаходная на 135 км вышэй і на 170 км ніжэй Паўлаўскай ГЭС. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. На У — гарады Краснаўфімск, Уфа.

т. 16, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЯДЗЯ́ЕВА Ніна Рыгораўна (27.1.1912, С.-Пецярбург — 6.12.1990),

расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Карэліі (1948), Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла студыю пры Ленінградскім Чырв. т-ры (1936). Працавала ў т-рах Ленінграда, Жданава, Петразаводска. У 1957—76 у Магілёўскім абл. драм. т-ры. На бел. сцэне выконвала драм., характарныя ролі: Альжбета, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.​Купалы), пані Мура («Мурын Бор» І.​Ісачанкі), Карпінская («Гэта было ў Магілёве» Я.​Тарасава), Клаўдзія Пятроўна («Ленінградскі праспект» І.​Штока), Флора («Драпежніца» паводле А.​Бальзака), баранеса Шампаньі («Саламяны капялюшык» Э.​Лабіша), Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.​Запольскай), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі) і інш.

т. 16, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАТЭ́НКА Антаніна Яўгенаўна (н. 28.4.1956, в. Зенькаўцы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1978). З 1979 працавала ў кнігарні, у выд-ве «Народная асвета», у Мінскім абл. навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, у Бел. фондзе культуры, з 1995 у Літ. музеі Я.​Купалы, у 1998—2002 на Бел. тэлебачанні. Друкуецца з 1978. У паэме «Здзічэлае рэха вясны» (1991) у кнізе паэзіі ў прозе «Зніч крыжовых дарог» (1992), зб. вершаў «Тры грацыі» (2002, з Н.​Мацяш і А.​Кавалюк) і інш. Пераасэнсоўвае нац. духоўную спадчыну, скарбы каляндарна-абрадавай паэзіі, узнаўляе сувязь часоў. Аўтар цыкла нарысаў «Чалавек на далоні Сусвету» (1994).

т. 16, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУР Мікалай Мікалаевіч (н. 19.8.1948, г. Вілейка Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1999). Скончыў Віцебскі мед. ун-т (1972). З 1975 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. З 1995 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Асн. навук. працы па лячэнні хворых з сіндромам дыябетычнай ступні, малаінвазійных метадах лячэння астаткавых гнайнікоў брушной поласці.

Тв.:

Обоснование путей улучшения результатов лечения синдрома диабетической стопы // Актуальные вопросы эндокринологии. Мн., 1999;

Синдром диабетической стопы. Мн., 2000 (разам з І.​М.​Грышыным);

Ранние послеоперационные осложнения прободных пилородуоденальных язв и их лечение (у сааўт.) // Третий конгресс Ассоциации хирургов им. Н.​И.​Пирогова. М., 2001.

т. 17, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАСЦЕРЫКО́Ў Пётр Паўлавіч (4.5.1919, в. Тоўсты Луг Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 20.3.1994),

бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1941). У 1946—56 працаваў у газ. «Звязда», у 1960—71 сакратар Магілёўскага абл. аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1973 упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Магілёўскай вобл. Друкаваўся з 1941. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аповесці «Камень за каменем» (1953), «Сонечны прамень» (1961) пра маладых рабочых. Падзеі Вял. Айч. вайны ў зб. апавяданняў «На ўсё жыццё» (1962). Аповесць «Звіні, званок!» (1957) пра школьнае жыццё. Аўтар нарыса «А слава цябе знойдзе» (1964).

Тв.:

Повести и рассказы. Мн., 1979.

т. 17, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́КЕРМАН Уладзімір Іосіфавіч (17.5.1890, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.1.1972),

рас. і бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-р мед. н. (1936), праф. (1939). Скончыў Сарбонскі ун-т (1914). З 1927 у Маскоўскім ун-це, з 1930 у НДІ судовай псіхіятрыі. У 1933—39 у Іркуцкім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1939—41 і 1944—50 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1944—50) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1954 кансультант Мінскай рэсп. і Магілёўскай абл. псіхіятрычных бальніц, з 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні шызафрэнічных псіхозаў.

Літ.:

Здравоохранение Белоруссии. 1972. № 3.

т. 18, кн. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУКА́ЛА Валянцін Алегавіч (н. 16.8.1942, Мінск),

дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1968). У 1958—62 рабочы на мінскіх з-дах трактарным і імя Вавілава. З 1968 суддзя нар. суда Мядзельскага р-на. З 1972 суддзя, з 1976 старшыня Мінскага абл. суда. З 1984 нам. міністра юстыцыі Беларусі. З 1986 нач. упраўлення агульных судоў Мін-ва юстыцыі СССР. У 1988—89 міністр юстыцыі Беларусі, заг. дзярж.-прававога аддзела ЦК КПБ. З 1988 1-ы нам. старшыні Вярх. суда СССР. З 1992 1-ы нам. міністра, з 1994 міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Вярх. суда Рэспублікі Беларусь.

В.А.Сукала.

т. 18, кн. 1, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прасце́нак, ‑нка, м.

1. Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі. Міжвольна Камлюк глянуў на карту, што вісела на прасценку між акон. М. Ткачоў. — Глядзіце на гэты дом і мяркуйце: чаму ў яго прасцецкі паміж вокнамі такія маленькія? Даніленка. // Абл. Перагародка. [Паўлюк] рагатаў і рагатаў так гучна, што з-за дашчанага прасценка пачуўся стук. Хведаровіч.

2. Абл. Прамая дарожка, якая раздзяляе поле. Вырываючыся з вузкага прасценка, абапал якога высаджаны маладыя прысады, дарога зварочвае на шырокі выган. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гару́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Невысокая горка, маленькі ўзгорак. Сцежка падымаецца ад саснячку на гарушку. Пташнікаў. Унізе, пад гарушкаю, пераліваецца цераз дарогі і сцежкі растопленае золата нівы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Абл. Памылка. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю вялікаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік церні таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)