ФЯДЗЯ́ЕВА Ніна Рыгораўна (27.1.1912, С.-Пецярбург — 6.12.1990),
расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Карэліі (1948), Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла студыю пры Ленінградскім Чырв. т-ры (1936). Працавала ў т-рах Ленінграда, Жданава, Петразаводска. У 1957—76 у Магілёўскім абл. драм. т-ры. На бел. сцэне выконвала драм., характарныя ролі: Альжбета, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы), пані Мура («Мурын Бор» І.Ісачанкі), Карпінская («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Клаўдзія Пятроўна («Ленінградскі праспект» І.Штока), Флора («Драпежніца» паводле А.Бальзака), баранеса Шампаньі («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Дульская («Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
т. 16, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)