футбо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да футбола. Футбольны сезон. □ Па тэлевізары перадавалі футбольны матч. Васілёнак. // Прызначаны для гульні ў футбол. Футбольнае поле. Футбольны мяч. □ Далі нашы спартсмены заяўку на футбольную форму — калі ласка, купілі і форму, і ўсё, што трэба са спортінвентару. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанц, ‑у, м.

Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе. Мележ. — Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mendacem memorem esse oportet (Quintilianus)

Ілгуну трэба мець добрую памяць.

Лжецу надо иметь хорошую память.

бел. Ілжываму добрая памяць патрэбна.

рус. Лживому надо памятну быть. Ври, да помни! Лгун дол жен обладать хорошей памятью. Лжецам нужна хорошая память.

фр. Il faut qu’un menteur ait bonne mémoire (Надо, чтобы y лжеца была хорошая память).

англ. Liars need long memories (Лжецам нужна хорошая память).

нем. Ein Lügner muß ein gutes Gedächtnis haben (Лжец должен иметь хорошую память).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

сюды́-туды́ прысл.

1. (у той і другі бок) hin und her;

2. (у некаторыя месцы) híerhin und dórthin;

мне трэ́ба яшчэ́ сюды́-туды́ схадзі́ць ich hábe noch éinen Gang vor;

3. (ніштавата, дапушчальна) léidlich, passábel;

днём яшчэ́ сюды́-туды́ am Táge ist es noch erträglich …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уме́ць können* vt; verstéhen* vt;

уме́ць спява́ць síngen können*;

уме́ць малява́ць málen können*, zu málen verstéhen*;

ён уме́е працава́ць самасто́йна er verstéht [ist im Stánde] sélb(st)ständig zu árbeiten;

зраблю́, як уме́ю ich werde es tun, so gut ich kann;

◊

гэ́та трэ́ба ўме́ць! разм. das will gekónnt sein!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паспрабава́ць

1. (зрабіць спробу) probíeren vt, versúchen vt (тс. zu + inf);

2. (пакаштаваць) kósten vt, probíeren vt;

3. перан. (зведаць у жыцці) erlében vt;

ён шмат што паспрабава́ў на сваі́м вяку́ er hat in séinem Lében víel(es) erlébt;

трэ́ба было́ б паспрабава́ць! das müsste man probíeren!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзёжнік ’рачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус. надожник, надошник ’тс’, укр. надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус. дыял. надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)